BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацплатформы ФГС УП (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года)

17.05.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацплатформы ФГС УП (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года)
1 чэрвеня 2013 года ў Мінску мае адбыцца чарговая Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Канферэнцыя будзе прысвечана пытанням развіцця Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, яе ўдзелу ва Усходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падрыхтоўцы рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца ў Кішынёве 4-5 кастрычніка 2013 года.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

“Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”

Мінск, 1 чэрвеня 2013 года

Запрашэнне да ўдзелу

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: "Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі", якая адбудзецца 1 чэрвеня 2013 года ў Мінску.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

На чарговай канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года ўдзельнікамі працы Нацыянальнай платформы быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

На канферэнцыях Нацыянальнай платформы ў чэрвені і лістападзе 2012 года быў абраны сталы Каардынацыйны камітэт, а таксама прынята Канцэпцыя развіцця развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.

Чарговая канферэнцыя будзе прысвечана пытанням развіцця Нацыянальнай платформы, яе ўдзелу ва Усходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падрыхтоўцы рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве (4-5 кастрычніка 2013 года).

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 27 траўня 2013 года (уключна) даслаць ЗАЯЎКУ на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

Чакаем вас на Канферэнцыі!


Спампаваць Запрашэнне

Спампаваць Форму заяўкі

Сапампаваць Папярэднюю праграму

Кантактная інфармацыя:

Адрас электроннай пошты:
[email protected]

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео