BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Падчас Еўрапейскіх гульняў можна чакаць і прэвентыўных арыштаў незадаволенных уладай

22.05.2019 Яраслаў Сцешык, Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Падчас Еўрапейскіх гульняў можна чакаць і прэвентыўных арыштаў незадаволенных уладай
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковых захадах бяспекі падчас спартовага мерапрыемства.

У ліку такіх захадаў — забарону карыстання беспілотнікамі, дадатковыя паўнамоцтвы сілавікам і ўзмацненне цэнзуры ў інтэрнэце, паведамляе "Белсат".

Бадмінтон, баскетбол 3х3, байдаркі, стральба з лука, настольны тэніс і пляжны футбол. Усяго ў праграме Еўрапейскіх гульняў — 15 відаў спорту. На падрыхтоўку Мінска і ваколіцаў з бюджэту пайшлі дзясяткі мільёнаў долараў, са "Студэнцкай вёскі" выселілі некалькі тысяч студэнтаў, каб размясціць гасцей, бо Еўрапейскія гульні — гэта твар Беларусі для Аляксандра Лукашэнкі.

"Нашая алімпіяда павінна быць самай душэўнай, і каб усе людзі ў Беларусі жылі гэтай алімпіядай", — загадаў Лукашэнка падчас наведванне комплексу "Студэнцкая вёска" 11 траўня.

А каб усё прайшло як трэба ўладам, Лукашэнка падпісаў Указ № 191 аб дадатковых захадах бяспекі. Паводле дакумента, Мінабароны ўсталёўвае дадатковыя зоны абмежаваных палётаў, а з 17 чэрвеня да 2 ліпеня нельга карыстацца беспілотнікамі паўсюль, дзе ідуць гэтыя Еўрапейскія гульні ці збіраюцца заўзятары. Дроны парушальнікаў будуць канфіскаваць.

Для Еўрагульняў у Мінску абмяжуюць рух транспарту, прыцягнуць да аховы парадку вайскоўцаў з правам ужывання фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі, а ахова ў гатэлях атрымае права правяраць дакументы, валізы і машыны.

Узмацненне захадаў бяспекі — натуральная рэч. Але ў гэтым указе ёсць абмежаванне фундаментальных правоў грамадзян, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:

"Права на распаўсюд інфармацыі, напрыклад, права на валоданне інфармацыяй. І гэта не з’яўляецца тыповым для такога мерапрыемства. Абмежаванне гэтых правоў магчыма толькі ў надзвычайных сітуацыях, а сітуацыя не зʼяўляецца надзвычайнай".

А менавіта, на час Еўрагульняў КДБ, міліцыя і пракуроры змогуць на працягу дня заблакаваць любыя інтэрнэт-старонкі, дзе заклікаюць да недазволеных масавых сходаў ці іншых дзеянняў, цытата, "здольных дэзарганізаваць правядзенне Еўрапейскіх гульняў".

Не ўсе беларусы разумеюць, навошта гэта ўсё. Вось меркаванні некаторых жыхароў Мінска:

"Цяпер так распаўсюджаны тэрарызм паўсюль..."

"Увогуле вельмі моцна за намі сочаць".

"Мяркую, гэта празмерна".

"Кожны дзень у метро паказваю торбу. Не ведаю, чаму гэта ў нас адбываецца. Мабыць, міліцыі няма працы".

У бліжэйшы час можна чакаць не толькі блакавання інтэрнэт-старонак і мэсэнджараў, але і прэвентыўных арыштаў, папярэджвае Андрэй Ягораў. Бо ўлады лічаць небяспечнымі любыя дэманстрацыі пратэсту і баяцца, што незадаволеныя чым-кольвек грамадзяне зладзяць мірныя акцыі на вачах замежных гасцей.

"Такога кшталту мерапрыемствы, якія могуць быць выкарыстаныя для дэманстрацыі альтэрнатыўнага пункту гледжання, таксама абмяжоўваюцца, і ўсталёўваецца вось гэта нібыта дзеля бяспекі, але фактычна дзеля большай кантролю сітуацыі", — падсумоўвае Андрэй Ягораў.

Каардынаваць бяспеку падчас Еўрапейскіх гульняў будзе міжведамасны штаб пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео