BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзесяць гадоў з правам перапіскі

21.05.2019 Сяргей Пульша, "Новы Час"
Дзесяць гадоў з правам перапіскі
Перспектывы Беларусі ва Усходнім партнёрстве пакуль цмяныя. Дый у Еўропы за 10-годдзе змяніліся прыярытэты — яна хоча бачыць побач з сабой стабільных і надзейных партнёраў, з якімі праблем не будзе.

А пра Беларусь такога не скажаш.

Роўна 10 гадоў споўнілася такой ініцыятыве Еўрасаюза, як Усходняе партнёрства. На юбілейны саміт у Брусель накіравалі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, хоць павінен быў паехаць Аляксандр Лукашэнка. Уладзімір Макей растлумачыў гэта проста: "Прыйдзе час — прыедзе і кіраўнік дзяржавы. Пакуль мы не можам казаць, што мы дасягнулі высокага ўзроўню развіцця нашых адносін з Еўрапейскім Саюзам". Пытанне толькі — чаму не дасягнулі?

Выданне "Новы Час" спрабуе адшукаць адказ на пытанне.

Усё добра пачыналася

Варта нагадаць, што такое Усходняе партнёрства. Гэта праграма ЕС, якая была накіравана на развіццё інтэграцыйных сувязяў Еўрасаюза з шасцю краінамі былога СССР: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Яна разглядалася як усходняе вымярэнне еўрапейскай палітыкі суседства, што была ініцыяваная Еўрасаюзам у дачыненні да сваіх "новых суседзяў" пасля пашырэння ў траўні 2004 года. Асноўнымі прыярытэтамі рэформ у краінах-партнёрах былі названыя дэмакратыя, удасканаленне сістэмы кіравання і забеспячэнне стабільнасці; эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з галіновай эканамічнай палітыкай ЕС, уключаючы стварэнне зон свабоднага гандлю; энергетычная бяспека; развіццё кантактаў паміж людзьмі (лібералізацыя візавага рэжыму і ўзмацненне барацьбы з незаконнай міграцыяй).

У перспектыве праграма прадугледжвала заключэнне двухбаковых пагадненняў паміж ЕС і краінамі-партнёрамі аб асацыяцыі, што павінна было стаць крокам на шляху іх далейшай інтэграцыі ў еўрапейскую прастору.

А паколькі першым прыярытэтам была названа "дэмакратыя", пад гэта былі створаны і пэўныя структуры. Напрыклад, Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, лідзіруючыя пазіцыі ў якім адзін час займалі арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Аднак у выніку толькі тры краіны — Грузія, Малдова і Украіна — парафіравалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Прычым, у дачыненні да Украіны — адмысловая гісторыя. Менавіта адмова экс-кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча на Віленскім саміце Усходняга партнёрства ў 2013 годзе падпісаць такое пагадненне выклікала Майдан зімы 2013-2014 года. І, адпаведна — Рэвалюцыю годнасці, уцёкі Януковіча з краіны і вядомыя падзеі, што рушылі за гэтым...

Партнёрства — пытанне ўзаемнае

Афіцыйны Мінск разглядаў гэтую праграму як "рацыянальны бонус" для краіны, і на першы план вылучаў не яе прыярытэт — збліжэнне з ЕС і дэмакратыю, — а эканамічныя выгоды для сябе. Напрыклад, уладам вельмі падабаліся пытанні процідзеяння міграцыі, стварэнне зон свабоднага гандлю, энергетычная бяспека і "ўдасканаленне сістэмы кіравання”.

У дачыненні да апошняй — дзясяткі беларускіх чыноўнікаў пабывалі на тэматычных семінарах у Еўропе. Але нейкіх адчувальных вынікаў гэта не прынесла па простай прычыне: беларуская аўтарытарная мадэль і сістэма дэмакратычнага кіравання Еўропы мала сумяшчальныя.

Нават рашэнне аб спрашчэнні візавага рэжыму, на што спадзяваліся шараговыя грамадзяне краіны, неапраўдана зацягнулася. Улады не вельмі зацікаўлены ў гэтым. Чалавек, які на свае вочы пабачыць узровень жыцця і коштаў на "загніваючым Захадзе" і ў "моцнай і квітнеючай Беларусі", непазбежна стане скептычна ставіцца да таго, што яму транслюе беларускае тэлебачанне.

Да "не вельмі прасунутага" стаўлення Мінска адносна Усходняга партнёрства дадаюцца яшчэ два фактары. Першы — Расія ўспрыняла ідэю праграмы "ў штыхі", бо палічыла яе (і лічыць да гэтага часу) умяшаннем у сваю "зону ўплыву". Маўляў, гэтая ініцыятыва накіравана на тое, каб адцягнуць ад Расіі падкантрольныя ёй тэрыторыі, а пасля — і вырваць іх з гэтай зоны (што збольшага праўда). І пачала актыўны супраціў ініцыятыве, што ва ўмовах Беларусі мела асаблівае значэнне.

Другі фактар — прынцып Усходняга партнёрства "большае за большае". Гэта азначае: чым больш краіна праводзіць рэформ, тым больш дапамогі атрымлівае. Улады Беларусі ж і па сёння не збіраюцца праводзіць ніякія рэформы: ні эканамічныя, ні палітычныя. Таму краіна, па сутнасці, апынулася "на задворках" Усходняга партнёрства. І пра гэтую праграму, на якую ўскладаліся вялікія надзеі, цяпер нават амаль забыліся.

Прычым, палітыка Беларусі ў адносінах да Усходняга партнёрства наўрад ці зменіцца. На гэтым юбілейным саміце Усходняга партнёрства той жа Макей, як паведамляе прэс-служба МЗС, высунуў сем прапаноў: скасаваць "штучныя фармальнасці" пры перасячэнні мяжы з ЕС, якія прыводзяць да чэргаў на мяжы; да 2030 года павялічыць экспарт краін Усходняга партнёрства ў ЕС і аб’ём інвестыцый ЕС у краіны Усходняга партнёрства ўтрая; у наступныя дзесяць гадоў павялічыць колькасць ствараемых ЕС працоўных месцаў у краінах Усходняга партнёрства ўдвая; рэалізаваць у кожным горадзе, як мінімум, адзін праект па энергаэфектыўнасці; стварыць у Еўрапейскім інвестыцыйным банку спецыяльнае "акно" для праектаў Усходняга партнёрства або спецыялізаваны банк Усходняга партнёрства; актывізаваць супрацоўніцтва ў лічбавай сферы, заснаваць ІТ-школу Усходняга партнёрства ў Мінску; правесці ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя Усходняга партнёрства.

Як бачым, усе прапановы тычацца эканомікі, транспамежнага супрацоўніцтва, фінансаў або бюракратыі. Пра нейкія рэформы ў стылі "большае за большае" гаворкі не ідзе.

Дасягненні ёсць?

Былы сустаршыня Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Улад Вялічка таксама крытычна ацэньвае дасягненні Беларусі ў праграме. Па яго словах, Беларусь абмежавалася "малым прагрэсам". Калі пачыналася праграма Усходняга партнёрства, у яе былі два кірункі: нармалізацыя стасункаў з краінамі-ўдзельнікамі і пытанні еўраперспектывы. Тыя, хто ўсур’ёз пайшлі "па максімуме" — па пытаннях еўраперспектывы — тыя максімальна і атрымлівалі. Беларусь жа не гатова была праводзіць еўрапейскія рэформы як у плане палітыкі, так і ў плане эканомікі, і чакала толькі інвестыцый, хаця ў праграмы вялікіх грошай не было ніколі. І таму ўсё супрацоўніцтва, па словах Вялічкі, звялося да ўдзелу ў шэрагу рэгіянальных інфраструктурных праектаў.

"Апроч таго, у Беларусі дагэтуль адсутнічае двухбаковае пагадненне пра супрацоўніцтва краіны з ЕС. Большасць краін не толькі Усходняга партнёрства, але і постсавецкай прасторы, такія пагадненні маюць (напрыклад, Расія). У нас жа дагэтуль абмяркоўваюцца т.зв. "партнёрскія прыярытэты", якія не ёсць нармальным пагадненнем з ЕС пра двухбаковыя стасункі, а, хутчэй, нефармальным пагадненнем", — адзначае Вялічка. Таму, Беларусь ва Усходнім партнёрстве ўдзельнічае ў межах "шматбаковага вымярэння", а не ў больш выніковым двухбаковым. У тым ліку і таму мы абмяжоўваемся "малым прагрэсам".

Ці не пяць гадоў у развіцці стасункаў з Еўропай у нас скраў крызіс 2010 года, калі, праз вынікі прэзідэнцкіх выбараў, брутальны разгон пратэстаў і з’яўленне ў Беларусі новых палітвязняў, адносіны краіны з ЕС значна пагоршыліся.

Але не ўсё так кепска, лічыць эксперт. "Галоўны геапалітычны вынік удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве — тое, што краіна праз гэтую праграму ўспрымаецца як самастойны гулец. Канешне, са сваімі прыярытэтамі, са сваімі складанасцямі. Але нагадаю: раней быў падыход да Беларусі, як і да іншых краін экс-СССР, размаўляць пра іх праз Расію. Зараз такога няма, і гэта істотны, вельмі важны вынік з пункту гледжання суверэнітэту краіны", — адзначыў Вялічка.

Што ж да далейшых перспектыў Беларусі ва Усходнім партнёрстве, то яны пакуль цмяныя. І з прычыны адсутнасці таго самага двухбаковага пагаднення, і з прычыны таго, што Беларусь не хоча праводзіць рэформы. Дый у Еўропы за дзясяцігоддзе змяніліся прыярытэты — яна хоча бачыць побач з сабой стабільных і надзейных партнёраў, з якімі праблем не будзе і надалей. А пра Беларусь такога не скажаш.

І таму нам яшчэ — доўгі шлях у гэтай праграме. "Перапіска" з Захадам будзе працягвацца.

І пра візы

Самая турботная праблема для грамадзян Беларусі — візавае пытанне. Асабліва ў рэчышчы апошніх рашэнняў Еўропы пра падаражанне шэнгенскіх віз для грамадзян шэрагу краін. Верагодна, гэта павінна закрануць і Беларусь — і тады шэнгенская віза для грамадзян будзе каштаваць 80 еўра супраць сённяшніх 60-ці.

Па словах Макея, праца над пагадненнямі паміж Беларуссю і ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі практычна завершаная. "Проста для таго, каб прыступіць да фінальнай стадыі падпісання, павінна быць пройдзеная адпаведная працэдура і ўнутры ЕС, і ў нас унутры краіны. Павінны быць прааналізаваныя і ўзважаныя ўсе моманты, якія, магчыма, насцярожваюць бакі, — растлумачыў Макей. — Я перакананы, што мы зможам завяршыць гэтую працу бліжэйшым часам".

Адказваючы на пытанне, ці паспеюць бакі заключыць пагадненне да моманту падаражання шэнгенскай візы, Макей сказаў, што ўсе рухаюцца ў гэтым кірунку. "Мы абавязкова паспеем", — запэўніў кіраўнік МЗС Беларусі.

Усё б добра, але пра тое, што "праца практычна завершаная" і "ўсё будзе вырашана бліжэйшым часам", мы чуем ужо не адзін год. Аднак пастаянна знаходзяцца нейкія падводныя камяні і спрэчныя пытанні, з-за якіх рашэнне аб падпісанні пагаднення ўсё адкладаецца і адкладаецца.

Застаецца толькі прытрымлівацца старой мудрасці: рыхтавацца да горшага, але спадзявацца на лепшае.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео