BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму Беларусь — не Казахстан

23.03.2019 Генадзь Кеснер, "Новы Час"
Чаму Беларусь — не Казахстан
Паводзіны аўтарытарных кіраўнікоў у краінах на постсавецкай прасторы часта могуць быць непрадказальнымі нават для іх "калег па цэху".

"Перадача ўлады" ў Казахстане стала не вельмі прыемным сюрпрызам для візаві цэнтральнаазіяцкага палітычнага мастадонта ў некаторых дзяржавах былой савецкай імперыі.

Апошнія некалькі дзён адной з галоўных падзей, якая шырока абмяркоўваецца ў інфармацыйнай прасторы, у тым ліку, і Беларусі, з’яўляецца "адстаўка" Нурсултана Назарбаева з пасады прэзідэнта Казахстана, перайменаванне сталіцы краіны Астаны ў Нур-Султан і буйных вуліц гарадоў у імя першага кіраўніка.

У медыяпрасторы маюць месца і сур’ёзныя разважанні экспертаў, навошта "дарагі Абішавіч" гэта зрабіў, і востры сцёб у сацыяльных сетках, дзе кпяць не толькі з "Елбасы", але і з іншых яго замежных калег, якія яшчэ пакуль займаюць вышэйшыя кіроўныя пасады ў сваіх вотчынах.

Афіцыйны беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ўжо выказаў шкадаванне з нагоды таго, што "ягоны сябра" пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана. А расійскі правадыр Уладзімір Пуцін засведчыў асцярожнае спадзяванне на "захаванне пераемнасці" "новам палітычным кіраўніцтвам" "братэрскае краіны".

Лукашэнка не будзе дзяліцца ўладай

Але вернемся да нашай краіны і Казахстана, дакладней, да іх кіроўных ладаў. Што ў іх агульнага і чым яны розняцца? Як адзначае ў інтэрв’ю "Новаму Часу" палітолаг Валерый Карбалевіч, створаныя Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым сістэмы маюць адрозненні ў гістарычных традыцыях, паколькі ў Беларусі кіраўнік дзяржавы з’яўляецца толькі прэзідэнтам, а вось Назарбаеў у Казахстане мае тытул "Елбасы" — бацька нацыі, нацыянальны лідар. Гэта дае яму дадатковае апірышча легітымнасці.

"Тэарэтычна, прэзідэнту можна абвясціць імпічмент, але як можна абвясціць імпічмент "бацьку нацыі" і "нацыянальнаму лідару"? Гэта абсалютна нелагічна. Таму ўлада ў Казахстане была больш сакральная, нашмат больш легітымаваная ў плане фармавання культу. У гэтым сэнсе, такога культу Лукашэнкі мы не бачым, помнікі яму пакуль што не будуюць, гарады і вуліцы ў ягоны гонар не пераназываюць. Толькі вісяць партрэты ў кабінетах і ў дзяржаўных установах", — адзначае суразмоўца.

У той жа час, кажа Валерый Карбалевіч, ёсць і пэўныя падабенствы ў аўтарытарных рэжымах, дзе няма механізмаў змяняльнасці ўладаў, прычым гэтыя ўлады персаналіцкія, калі кіраўнік дзяржавы — аднаасобны лідар.

"У Казахстане пытанне ў тым, каб улада спакваля пераходзіла да нейкіх іншых палітычных фігур, бо Назарбаеў нібыта сышоў, але ён і не сышоў. Пасада кіраўніка Рады бяспекі, якую ён зараз стаў займаць, па сваіх паўнамоцтвах не менш значная за пасаду прэзідэнта, а можа, нават і больш. Назарбаеў не столькі сышоў, колькі стаў часткова дзяліць сваю дагэтуль абсалютную ўладу з іншымі інстытутамі і людзьмі", — адзначае аналітык.

Калі ж пераносіць гэтую сітуацыю на Беларусь, то, мяркуе ён, пытанне палягае ў тым, ці гатовы Лукашэнка ў прынцыпе з кімсьці дзяліць сваю ўладу. "Калі падчас "Вялікай размовы" 1 сакавіка ён казаў, што трэба мяняць Канстытуцыю, каб больш паўнамоцтваў было ў парламента і ўрада, эксперты адразу прыйшлі да высновы, што Лукашэнка рыхтуе гэта не для сябе, але для пераемніка. Каб сам Лукашэнка дзяліў з кім-небудзь уладу, для мяне гэта выглядае нерэальна", — падкрэсліў Валерый Карбалевіч.

Узаемнае навучанне аўтарытарных рэжымаў

У сваю чаргу, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адзначае, што ёсць "канцэпцыя ўзаемнага навучання аўтарытарных рэжымаў, яны сочаць адзін за адным, улічваюць як паспяховыя, так і непаспяховыя моманты перадачы ўлады". "Сам па сабе трансферт улады ў аўтарытарных рэжымах — дастаткова складаны момант, — лічыць палітолаг. — Сёння ў Беларусі пільна сочаць за тым, што адбываецца ў Казахстане. Якая мадэль можа быць выкарыстана ў Беларусі ў будучыні, залежаць ад таго, што будзе адбывацца надалей у Казахстане. Там зроблены толькі першы крок, а вось што будзе далей, не зусім зразумела".

Пакуль жа, дадае ён, у Беларусі не назіраецца аніякіх прыкмет таго, што перадача ўлады можа адбыцца ў блізкай перспектыве. "Адзіным падабенствам у дзвюх краінах ёсць тое, што Назарбаеў на пачатку 2017 года казаў пра развіццё парламенцкіх дэмакратычных механізмаў, і ў нас зараз кіраўнік дзяржавы загаварыў пра большую дэмакратызацыю Канстытуцыі, пашырэнне паўнамоцтваў нейкіх органаў. Але на гэтым падабенствы і завяршаюцца. Сітуацыя ў Беларусі і Казахстане розніцца і праз узрост дыктатараў, і праз кантроль над знешнепалітычнай сітуацыяй, і праз складаную сітуацыю ў звязку з абвастрэннем інтэграцыйных працэсаў і ціскам з боку Расіі", — канстатуе эксперт.

Палітолаг упэўнены, што сёння Беларусі трэба задумвацца не над тым, каб перадача ўлады тут прайшла на капыл Казахстану, але над тым, каб перайсці да нармальнага ладу кіравання, а не працягваць аўтарытарную агонію. Людзі пры ўладзе мусяць задумвацца, што будзе ў нашай краіне ў будучыні. "Калі ў Беларусі будзе нармальны пераход да дэмакратычнай сістэмы кіравання, то, найхутчэй, гэта можа адбыцца толькі праз альянс часткі кіроўных элітаў з нейкімі сіламі грамадзянскай супольнасці ці больш шрокай супольнасці нашай краіны. Таму я спадзяюся, што ў нас пры ўладзе ёсць нармальныя людзі", — падсумоўвае Андрэй Ягораў.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео