BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)

08.03.2019 Зміцер Міцкевіч, Belsat.eu
СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)
На іх будуць усталяваныя ракетныя комплексы "Топаль-М" і "Ярс", якія могуць несці ядравыя зарады. Шасі распрацаваныя КамАЗам і вырабленыя на заводзе "Рэмдызель".

Паводле крыніцы ТАСС, у межах першай партыі ва ўзброеныя сілы Расіі трапяць пяць машын.

Аляксандр Алесін, незалежны вайсковы аглядальнік, кажа "Белсату":

"Вось гэтыя шасі "Платформа-О", праз тое, што пабудаваныя на электрычным прывадзе, непрыдатныя для выкарыстання ў баявых умовах. Варта разарвацца нават на вышыні 100 кіламетраў атамнай бомбе, будзе выпрацаваны электрамагнітны імпульс, які выведзе з ладу гэтае шасі, і ракеты застануцца нерухомыя. І любая высокадакладная зброя знішчыць гэтыя цягачы і гэтыя ракеты".

У той жа момант, расійскія эксперты, чыноўнікі ды медыя называюць "Платформу-О" заменай шасі Мінскага завода колавых цягачоў, на якіх цяпер размяшчаецца амаль усё расійскае ракетнае ўзбраенне. Паводле медыя, Расія плануе цалкам замясціць шасі вытворчасці МЗКЦ цягам 10 найбліжэйшых гадоў.

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:

"Вялікай неабходнасці замяшчаць беларускую вытворчасць у Расіі няма, бо яна выконвае свае абавязкі ды няма прэтэнзій да тэхнічнага боку таго, што вырабляецца ў Беларусі. Але гэта складнік такой палітычнай гульні, дзе Расія спрабуе націснуць на Беларусь. І не толькі з МЗКЦ, але і з іншымі вытворчасцямі".

Гэтак, паводле прадстаўнікоў Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі, існавала неафіцыйная дамова паміж беларускімі і расійскімі абароннымі прадпрыемствамі — расейцы не будуць спрабаваць выцесніць са свайго рынку прадукцыю ВПК Беларусі. Але на практыцы гэтыя дамоўленасці не выконваюцца.

Аляксандр Алесін, незалежны вайсковы аглядальнік:

"Якая мэта? З аднаго боку, выратаваць тых, хто распіліў гэтыя грошы — 300 мільёнаў долараў было выдаткавана з 2007 года на распрацоўку "Платформы-О" і дасюль няма выніку. І, па-другое, паспрабаваць пры дапамозе інфармацыйнага ціску прымусіць Беларусь прадаць Мінскі завод колавых цягачоў".

Пакупка МЗКЦ ужо даўно абмяркоўвалася расейцамі, гучалі нават канкрэтныя прапановы ўладам Беларусі. Сёлета ж у студзені завод наведаў і амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч. Аднак Лукашэнка адмовіўся прадаваць адзін з флагманаў айчыннай абаронкі менш чым за 3 мільярды долараў.

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:

"Беларусь лепш будзе шукаць іншыя магчымасці інтэнсіфікацыі вытворчасці, дыверсіфікацыі рынкаў збыту, пошуку іншых эканамічных магчымасцей, чым прадаваць такія прадпрыемствы, на якія завязана шмат працоўнай сілы. І перадача ў расійскія рукі будзе значыць не толькі перадачу прадпрыемства як эканамічнай адзінкі, але і прадпрыемства з занятымі там людзьмі, як палітычнай адзінкі".

Атрымліваецца, што гэта той рэдкі выпадак, калі жаданне ўлады Беларусі трымаць сітуацыю пад кантролем ідзе на карысць як айчыннай прамысловасці, гэтак і нацыянальнай бяспецы.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео