BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)

06.03.2019 Алесь Залеўскі, Belsat.eu
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)
Ні дня без нарады ды публічнага разносу. Вось і ўчора Аляксандр Лукашэнка не прамінуў паразважаць на камеру, як нам жыць далей.

Нарада датычыла міжнароднай супрацы Беларусі з заходнімі і ўсходнімі інтэграцыйнымі структурамі. Калі коратка, цяжка з усімі суседзямі.

Дыпламатыя, як і грошы, любіць цішыню. Але не ў выпадку кіраўніка Беларусі.

Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, каментуе "Белсату":

"Праблема ў тым, што Беларусь і не выбудоўвае лініі ўзаемаадносінаў ні на Усход, ні на Захад. Бо ёсць татальная нявызначанасць з боку Беларусі ў мадэлі свайго развіцця".

Найбольш крытыкі дасталася структурам на ўсходнім кірунку. "Саюзная дзяржава" не забяспечвае да раўнапраўя з расейцамі. Еўразійскі эканамічны саюз са шматлікімі бар’ерамі, на думку Лукашэнкі, у сваёй інтэграцыі павярнуўся назад. У Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы — справы не лепшыя: больш за паўгода бакі не могуць дамовіцца пра новага генеральнага сакратара.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:

"Пастулат суверэнітэту — таксама застаецца непахісным".

Куды больш лагодная рыторыка гучала ў бок Захаду. Еўрасаюз гандлюецца аб дробязях і не адмяніў санкцый. Але растуць інвестыцыі ды гандаль, атрымліваем выгодныя крэдыты. НАТА абклаў з трох бакоў, але намеры, з імі звязаныя, у нас самыя партнёрскія. Праўда, калі раней кіраўніку краіны ў адносінах з Еўрасаюзам заміналі "падвойныя стандарты" еўрапейцаў і даносы апазіцыянераў, то цяпер наладжваць дыялог перашкаджае... усходні сусед.

"Я хачу, каб гэта пачулі нашыя прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі", — кажа кіраўнік Беларусі.

На Расію на нарадзе абрынулася найбольш крыўдаў. Да стабільнасці ў дачыненнях з усімі суседзямі афіцыйнаму Мінску ўсцяж далёка.

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:

"Парадокс адносінаў з Захадам заключаецца ў тым, што Беларусь не імкнецца ў заходнюю дэмакратычную мадэль. А парадокс інтэграцыі з Усходам заключаецца ў тым, што Беларусь хоча жыць як незалежная краіна, уступаючы ў інтэграцыйныя аб’яднанні Расіі, якая не хоча бачыць сваіх суседзяў як незалежныя краіны".

І міністр замежных спраў Уладзімір Макей для балансу ў закідах папракнуў і заходняга суседа. Маўляў, гэтая краіна блакуе падпісанне падставовага дакументу ў адносінах з Еўрасаюзам — Дамовы аб супрацоўніцтве. Праўда, не ўдакладніў: гаворка пра Літву, якая стала выказвае прэтэнзіі датычна Астравецкай АЭС, ці пра Польшчу?

Алесь Лагвінец, палітолаг:

"Гэта тыя дакументы, якія для Беларусі вельмі важныя і могуць спрасціць жыццё звычайным беларусам, і зрабіць так, каб Еўрасаюз быў больш прысутны тут, у Беларусі".

Што, у сваю чаргу, не ў інтарэсах Расіі. За грошы якой, зрэшты, і будуецца АЭС.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео