BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)

19.02.2019 Вітаўт Сіўчык, Belsat.eu
Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўрасаюз хоча пашырыць фінансаванне праектаў у Беларусі. Еўракамісар па справах бюджэту і чалавечага патэнцыялу наведаў Мінск. З чым звязана такая шчодрасць?

"Праблемы ў нас заўсёды былі і, напэўна, будуць. Але, як паказаў апошні час, усе праблемы не носяць хранічнага характару, яны падлягаюць развязанню", — абстрактна заявіў 18 лютага Аляксандр Лукашэнка.

А падавалася б, цяжка назваць іначай напружаныя дачыненні, санкцыі ды нават выезд з краіны амбасадараў еўрапейскіх дзяржаў у 2012 годзе. Еўракамісар у адказ і вокам не міргнуў, заявіўшы, што цяпер фармуецца бюджэт Еўрасаюза на бліжэйшыя 10 гадоў. Адвядуць у ім месца і краінам Усходняга партнёрства.

Хранічных праблем у дачыненнях няма, кажа кіраўнік Беларусі, а Еўрасаюз ужо анансаваў інвестыцыю на больш як мільярд еўраў у інфраструктуру нашай краіны. На што яшчэ еўрапейцы гатовыя патраціцца дзеля "надзейнага партнёра" Аб’яднанай Еўропы, якім сябе называе Лукашэнка?

Партнёр надзейны да таго часу, пакуль еўрапейцы не ўзгадваюць пра правы чалавека, свабодныя выбары ды іншыя традыцыйныя беларускія болевыя пункты. Грошы ж укладаць Захад гатовы.

"Звязаныя з крэдытаваннем малога і сярэдняга бізнесу, з праектамі, завязанымі на разбудову інфраструктуры. Магчыма, рэгіянальныя праекты, звязаныя з супрацоўніцтвам з мясцовымі ўладамі, звязаныя з дэцэнтралізацыяй", — зазначае ў інтэрв’ю "Белсату" Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскае трансфармацыі.

Для больш надзейнага ўлівання сродкаў афіцыйны Мінск мае падпісаць з Еўрасаюзам дамову аб палітычнай супрацы, пра якую вядзецца ўжо не першы год. Праваабаронцы, якія таксама сустракаліся з еўракамісарам, настойваюць на ўлучэнні ў дамову пунктаў аб правах чалавека.

"Прынамсі, я так ставіў пытанне, што калі Еўрапейскі Саюз збіраецца аказваць дапамогу Беларусі, яна павінна быць абумоўленая пэўнымі ўмовамі. Гэта не павінныя быць дадзеныя грошы, якія ўлада патраціць, затыкаючы свае дзіркі ў бюджэце", — гаворыць Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Тым не менш, некаторыя адмыслоўцы мяркуюць, што, нягледзячы на ўсе палітычныя супярэчнасці ці нават на пратэсты Літвы ў сувязі з будоўляю БелАЭС, Еўрасаюз і так прафінансуе значныя беларускія праекты, бо...

"...зацікаўлены ў бяспецы, у тым ліку, у сацыяльна-эканамічнай бяспецы ўсяго рэгіёна, куды ўваходзіць і Беларусь", — лічыць Андрэй Ягораў.

Падчас сустрэчы Лукашэнка ўзгадаў і старыя мэты ў справе дыверсіфікацыі беларускага знешняга гандлю:

"З Еўрапейскім Саюзам мы б мелі 30-35% ад усяго аб’ёму замежнага гандлю, 30% у нас застанецца на Расію і 30% — на астатнія краіны нашае планеты".

Але вялікага развіцця ў гэтым важным для эканамічнай незалежнасці кірунку не назіраецца.

Вадзім Іосуб, старэйшы аналітык ALPARI:

"На долю Расіі ў Беларусі прыходзіцца стабільна каля 50% замежнага гандлю. Усё астатняе ідзе на рэшту свету, у тым ліку і ЕС".

Цалкам магчыма, што неўзабаве Еўрасаюз будзе гатовы значна павялічыць сваё падтрыманне для афіцыйнага Мінска. Але ці прынясуць еўрапейскія грошы прынамсі частку правоў і свабод беларускім грамадзянам? Пытанне хутчэй рытарычнае.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео