BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)

03.02.2019 Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода"
Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)
У якім стане знаходзіцца грамадства і ўлада напярэдадні выбарчых кампаній? Ці трэба чакаць буйной гульні Расіі падчас выбараў? І чаму апазіцыі лепш было б не браць удзел у выбарах на прэзідэнта?

На гэтыя пытанні адказвае госць "Інтэрв'ю тыдня" — беларускі палітолаг Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Вядзе перадачу — Віталь Цыганкоў.

Сцісла:

  • Няма ніякіх кардынальных праблем, якія б справакавалі сітуацыю небяспекі для ўлады на выбарах.
  • Жорсткая палітыка Расіі будзе выклікаць больш незалежніцкай рыторыкі, мяккая палітыка будзе скарыстана для прапаганды "дружбы і інтэграцыі".
  • Няўдзел апазіцыі ў выбарах стаў бы контрадзеяннем, якое магло б сабраць значна больш сімпатый з боку беларускага грамадства.

Гэта будзе вельмі лёгкая для ўлады кампанія

— Як можна апісаць "пейзаж перад бітвай", стан беларускай улады, грамадства і апазіцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў? Ці можна казаць, што для Лукашэнкі гэта будзе дастаткова лёгкая кампанія, ці ўсё яшчэ можа памяняцца?

— Натуральна, гэта будзе вельмі лёгкая для ўлады кампанія. Мы маем цалкам расцярушаную, слабую, не здольную ні на што ўплываць апазіцыю. Мы маем палітычна пасіўнае грамадства, якое не цікавіцца выбарамі і ўскладае спадзяванні на цяперашнюю ўладу. І мы маем добры стан адміністратыўнай гатовасці, мабілізацыі ўлады да правядзення выбараў.

У прынцыпе, няма ніякіх кардынальных праблем, якія б справакавалі сітуацыю небяспекі для ўлады на выбарах. Адзінае — гэта магчымае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў сувязі з "падатковым манеўрам" ды іншымі вонкавымі шокамі. Але і гэта не стане для ўлады крытычнай сітуацыяй — яна будзе пераадолена.

Ніякай буйной гульні Расіі ў сітуацыі выбараў не прадбачыцца

— Ці могуць на гэтую стабільнасць паўплываць замежныя чыннікі? Захад звычайна крытычна ставіўся да беларускай улады, падтрымліваў (палітычна і маральна) беларускую апазіцыю. Расія традыцыйна выкарыстоўвала выбары, каб патузаць, панерваваць Аляксандра Лукашэнку. Ці зменіцца гэты расклад на бліжэйшых выбарах?

— Не бачу ніякіх падстаў, каб гэтыя гульцы зараз паводзілі сябе неяк па-іншаму. Ніякай буйной гульні Расіі ў сітуацыі выбараў не прадбачыцца. Я не думаю, што гэта тая сітуацыя, дзе Расія хацела б умяшацца, правакаваць нейкія народныя бунты. У Расіі тут вельмі абмежаваныя магчымасці, бо ў Беларусі няма моцных прарасійскіх сіл і Лукашэнка, як ні круці, застаецца самым прарасійскім палітыкам у Беларусі.

Што да Захаду, то, як і раней, ад яго будзе пэўная падтрымка беларускай апазіцыі — маральная, інфармацыйная. І, магчыма, фінансавая. Але апазіцыя знаходзіцца ў такім стане, што яна не здолее скарыстацца з гэтай падтрымкі такім чынам, каб гэта паўплывала на выбары. Захад таксама зацікаўлены ў дэмакратызацыі выбараў, але паколькі гэтага не адбудзецца, то мы пабачым дастаткова мяккую крытыку з боку міжнародных назіральнікаў. То бок усё застанецца як і раней.

— Ці можна казаць, што ў сваёй цяперашняй сацыяльна-эканамічнай палітыцы Аляксандр Лукашэнка ўжо цяпер улічвае выбарчы аспект? Можна назваць і падвышэнне пенсій, падвышэнне заробкаў настаўнікам і медыкам, рост выдаткаў на "культуру", правядзенне ў Мінску Еўрапейскіх гульняў.

— Натуральна, можна казаць, што ўсё гэта плануецца і будзе выкарыстана ў сувязі з выбарчай кампаніяй. Бо поўная канцэнтрацыя ў руках улады ўсіх інструментаў палітыкі, поўнае адзяржаўленне ўсіх інстытуцый дазваляе ўладзе выкарыстоўваць усё гэта на выбарах. Будзе задзейнічана ўсё, што магчыма.

— Ці можна сказаць што тэма "абароны незалежнасці" стане для Лукашэнкі адной з галоўных падчас гэтай выбарчай кампаніі? Ці, можа, пасля чарговай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным кіраўнікі пра ўсё дамовяцца, і гэтая тэма "гаранта суверэнітэту" стане непатрэбнай? Што яму лепш у сэнсе выбарчай кампаніі: сітуацыя канфлікту ці міру з Расіяй?

— Я думаю, што любая палітыка з боку Расіі будзе канвертаваная ў пэўную прапаганду ўнутры Беларусі. І любая сітуацыя будзе выкарыстана на карысць кампаніі ўлады. Жорсткая палітыка Расіі будзе выклікаць больш незалежніцкай рыторыкі; мяккая палітыка Масквы і сітуацыя, калі Лукашэнка дамовіцца з Пуціным, будзе скарыстана для прапаганды дружбы і інтэграцыі.

І ў такім выпадку Лукашэнка будзе выглядаць ужо не абаронцам незалежнасці, а чалавекам, які ў стане дамаўляцца з моцным суседам і выкарыстоўваць магчымасці Расіі дзеля развіцця Беларусі. Так што, так ці інакш, адносіны з Расіяй не паўплываюць на агульны вынік кампаніі.

Для апазіцыі найлепшым варыянтам было б не падыгрываць уладзе ў сітуацыі выбарчага фарсу

— Сярод лідараў апазіцыі традыцыйна ідуць дыскусіі, які фармат удзелу ў выбарах будзе аптымальным: адзіны кандыдат ці ўдзел рознымі калонамі. Па-вашаму, які варыянт найлепшы і які на сёння найбольш верагодны?

— З гледзішча палітычнай эфектыўнасці, для апазіцыі найлепшым варыянтам было б не падыгрываць уладзе ў сітуацыі выбарчага фарсу і проста не ўдзельнічаць у выбарах ні ў якім выглядзе. Але апазіцыя цяпер не ў стане прымаць палітычныя рашэнні рацыянальнага характару. Хутчэй яна будзе рухацца ў стандартным коле тых стратэгій, якія былі выпрацаваныя раней. Таму, хутчэй за ўсё, будзе ўдзел розных кандыдатаў ад розных сіл. Магчыма, частка з іх (напрыклад, правацэнтрысцкая кааліцыя) дамовяцца пра свайго адзінага кандыдата, але гэта не будзе ніяк уплываць на сэнс гэтай выбарчай кампаніі.

— Вы кажаце, што ўдзел — гэта не рацыянальнае рашэнне. А што апазіцыі дасць няўдзел у выбарах, якія перавагі і выгоды?

— Гэта было б дастаткова нечакана для гэтай улады. Ёй бы давялося вырашаць задачу мабілізацыі і стварэння канкурэнцыі на палітычным полі, імітацыі дэмакратычных выбараў. І апазіцыя не падыгрывала б уладзе ў гэтай кампаніі.

Апазіцыя ў гэты час магла б заняцца вырашэннем сутнасных праблем свайго характару. Гэта было б нейкім контрадзеяннем, якое магло б сабраць значна больш сімпатый з боку беларускага грамадства на баку апазіцыі, чым любыя формы ўдзелу.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео