Воскресенье 24 февраля 2019 года | 03:16
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Ягораў: Аптымістычныя заявы гучаць з разу ў раз, але візавая дамова так і не падпісана

01.02.2019  |  Политика   |  Антон Разумоўскі, "Беларускае Радыё Рацыя",  
Андрэй Ягораў: Аптымістычныя заявы гучаць з разу ў раз, але візавая дамова так і не падпісана

Рада Еўрасаюза і Еўрапарламент зацвердзілі новы візавы кодэкс. Сцвярджаецца, што ён спросціць выдачу кароткатэрміновых віз для паездак у ЕС.

Па новых правілах, заявы на атрыманне візы можна будзе падаваць у перыяд ад шасці месяцаў (цяпер ад трох) да 15 дзён да даты меркаванай паездкі. У той жа час, новы кодэкс прадугледжвае павелічэнне візавай пошліны з цяперашніх 60 да 80 еўра з магчымай зніжкай для асобаў малодшых за 18 гадоў. Дзеці да шасці гадоў, студэнты і навукоўцы па-ранейшаму будуць вызваленыя ад выплаты візавага збору. Людзі, якія здзяйсняюць частыя паездкі, паводле новага кодэкса, змогуць разлічваць на шматразовыя візы.

Ці не ўскладніць новы кодэкс атрыманне доўгатэрміновай шэнгенскай візы беларусам, "Беларускаму Радыё Рацыя" адказвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

— Беларусь з’яўляецца адной з краін, якой выдаюць найбольшую колькасць шэнгенскіх віз. То бок праблема зараз не ў тым, проста ці складана атрымаць беларусам візу, праблема хутчэй у кошце віз і магчымасці атрымання для беларусаў бясплатных віз для спецыфічных катэгорый грамадзян. А гэта рэгулюецца дамовай, якая ўзгадняецца паміж Беларуссю і Еўрасаюзам — гэта дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму. Кожныя паўгады нам абяцаюць, што яна хутка будзе падпісана, але да сённяшняга дня яе так і не падпісалі.

— Але Андрэа Віктарын заявіла, што аптымістычна глядзіць на хуткае падпісанне гэтага пагаднення. На якім этапе зараз перамовы?

— Складана сказаць. Прайшоў чарговы раунд камунікацый па гэтым пытанні паміж ЕС і Беларуссю. Бакі заявілі, што яны радыя прагрэсу ў гэтых перамовах. Але, акрамя гэтых аптымістычных заяваў, складана штосьці сутнаснае сказаць. Гэтыя заявы паўтараюцца цягам доўгага перыяду, але дамова так і не падпісана.

— Адмена віз "на закупы" нейкім чынам паўплывала на тое, як выдаюць зараз візы беларусам?

— Гэта была польская ініцыятыва выдачы віз "на закупы". Зараз гэтая практыка адмененая. Але звычайную турыстычную візу чалавек можа атрымаць.

— Згодна новаму візаваму кодэксу, адзначаецца, што толькі людзі, якія пацвердзяць свае частыя паездкі ў ЕС, змогуць разлічваць на шматразовую візу.

— Атрыманне шматразовых віз значна б упрасціла сітуацыю з колькасцю віз, якія выдаюцца. І гэта адное з пытанняў — рухацца да сітуацыі больш зручных умоў для беларусаў у атрыманні віз. І зараз фактычна для атрымання шматразовай візы пажадана было мець гісторыю ўезда ў ЕС. Таму, зноў такі, я не думаю, што гэта паўплывае нейкім адмоўным чынам на тую сітуацыю, якая ёсць сёння. А з іншага боку, я не бачу нейкіх пазітыўных зрухаў у гэтым кірунку.

Каментуючы меркаваныя змены ў візавы кодэкс, у прадстаўніцтве Еўрасаюза адзначылі, што "павелічэнне кошту віз не паўплывае на самы нізкі памер візавага збору ў 35 еўра, усталяваны ў пагадненнях пра спрашчэнне візавага рэжыму, якія заключаны паміж ЕС і шэрагам трэціх краін, такіх як Расія, Арменія і Азербайджан". У той жа час, падпісанне такога пагаднення паміж Бруселем і Мінска ўвесь час адкладаецца.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Другие новости раздела «Политика»

Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўрасаюз хоча пашырыць фінансаванне праектаў у Беларусі. Еўракамісар па справах бюджэту і чалавечага патэнцыялу наведаў Мінск. З чым звязана такая шчодрасць?
Уладзімір Мацкевіч: Проста не ўдзельнічайце ў махлярстве
Уладзімір Мацкевіч: Проста не ўдзельнічайце ў махлярстве
Навошта ўдзельнічаць ва ўсеагульным махлярстве?
Владимир Мацкевич. Воспоминания о политике
Владимир Мацкевич. Воспоминания о политике
В начале февраля 2019 года беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в течение недели в своем блоге в Фейсбуке делился воспоминаниями и размышлениями о положении дел в беларусской политике.
"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)
"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)
Беларусь — зноў у ліку несвабодных дзяржаў. Паводле найноўшай справаздачы Freedom House, летась сітуацыя з дэмакратыяй у нашай краіне яшчэ пагоршылася.
Андрей Егоров: Западная поддержка помогает устойчивости режима
Андрей Егоров: Западная поддержка помогает устойчивости режима
Стремится ли Запад оторвать Беларусь от России?
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях
Расія рыхтуе адзіную валюту для ЕАЭС, а ў Беларусі пра гэта ніхто нічога не гаворыць, здзіўляецца вядомы казахстанскі палітолаг.
Владимир Мацкевич — про бойкот "выборов"
Владимир Мацкевич — про бойкот "выборов"
Написано специально для тех, кто упорно приписывает мне агитацию за бойкот, не читая того, что я пишу, не задумываясь, не напрягаясь, чтобы понять.
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Андрей Егоров: Не участвуйте в фарсе под видом "выборов"!
Андрей Егоров: Не участвуйте в фарсе под видом "выборов"!
Политолог Андрей Егоров в преддверие очередных как бы "выборов" в стране и по поводу начавшейся суеты вокруг них высказался в своем блоге в Фейсбуке, что он обо всем этом думает.
Андрей Егоров: Диалог и продвижение интересов гражданского общества возможны
Андрей Егоров: Диалог и продвижение интересов гражданского общества возможны
26 января 2019 года Беларусская национальная платформа провела конференцию "Гражданское общество Беларуси: перспективы продвижения общественных интересов в отношениях с лицами, принимающими решения".
Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)
Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)
У якім стане знаходзіцца грамадства і ўлада напярэдадні выбарчых кампаній? Ці трэба чакаць буйной гульні Расіі падчас выбараў? І чаму апазіцыі лепш было б не браць удзел у выбарах на прэзідэнта?
Владимир Мацкевич: Я не участвую в мошенничестве под названием "выборы" (Видео)
Владимир Мацкевич: Я не участвую в мошенничестве под названием "выборы" (Видео)
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич записал видеообращение, в котором сообщил, что это его первый и последний комментарий к предстоящим в стране т.н. "выборам".
Андрэй Ягораў: Аптымістычныя заявы гучаць з разу ў раз, але візавая дамова так і не падпісана
Андрэй Ягораў: Аптымістычныя заявы гучаць з разу ў раз, але візавая дамова так і не падпісана
Рада Еўрасаюза і Еўрапарламент зацвердзілі новы візавы кодэкс. Сцвярджаецца, што ён спросціць выдачу кароткатэрміновых віз для паездак у ЕС.
Уладзімір Мацкевіч: Усе, хто ўдзельнічае ў гэтых ганебных "выбарах" — удзельнікі махлярства (Відэа)
Уладзімір Мацкевіч: Усе, хто ўдзельнічае ў гэтых ганебных "выбарах" — удзельнікі махлярства (Відэа)
Супернікаў Лукашэнкі на "выбарах" — ужо шэсць. Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім заявіла пра намер вылучацца на кандыдата ў прэзідэнты.
Рэзалюцыя БНП што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі
Рэзалюцыя БНП што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі
26 студзеня 2019 года на канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці быў ухвалены шэраг дакументаў, у ліку якіх рэзалюцыя што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі.
Аксана Шэлест: Ніхто не ведае, што беларусы насамрэч думаюць пра аб’яднанне з Расіяй (Відэа)
Аксана Шэлест: Ніхто не ведае, што беларусы насамрэч думаюць пра аб’яднанне з Расіяй (Відэа)
Тыя, хто сёння прымае лёсавызначальныя рашэнні для ўсёй Беларусі, нічога не ведаюць пра патрэбы, думкі ды памкненні жыхароў краіны.
Савецкая памылка дыпламатаў Лукашэнкі (Відэа)
Савецкая памылка дыпламатаў Лукашэнкі (Відэа)
Беларуская дыпламатычная служба адзначыла 100-гадовы юбілей. Прынамсі гэтак сцвярджае Міністэрства замежных спраў нашае краіны, бо эксперты і гісторыкі не пагаджаюцца што да слушнасці гэтай даты.
События в Венесуэле напрягают наши власти, ведь это пример возможного будущего для режима в Беларуси
Владимир Мацкевич: Разворачивающиеся конфликты невозможно анализировать объективистски
Владимир Мацкевич: Разворачивающиеся конфликты невозможно анализировать объективистски
Артем Шрайбман смел и отважен. Впрочем, я так уже начинал одну свою заметку.
Мацкевіч vs. Шрайбман і Дракахруст: У чым місія інтэлектуалаў у сітуацыі пагрозы незалежнасці?
Мацкевіч vs. Шрайбман і Дракахруст: У чым місія інтэлектуалаў у сітуацыі пагрозы незалежнасці?
Наколькі вялікая пагроза незалежнасці Беларусі? Хто і як можа і мусіць абараніць яе?
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью

В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.

Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений

Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".