BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэзалюцыя БНП што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі

31.01.2019 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Рэзалюцыя БНП што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі
Малюнак: www.stigmata-style.com
26 студзеня 2019 года на канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці быў ухвалены шэраг дакументаў, у ліку якіх рэзалюцыя што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі.

Праз гэтую рэзалюцыі БНП паведамляе, што пакідае за сабой магчымасць непрызнання любых дзеянняў з боку афіцыйных уладаў Беларусі, што вядуць да абмежавання суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама заклікае грамадзянскую супольнасць Беларусі выказаць салідарнаць і падтрымку гэтай пазіцыі БНП шляхам публічнага далучэння да яе.

Рэзалюцыя была прынята з прапановы беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, аўтара ідэі стварэння нацыянальных платформаў пры Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, першага старшыні Беларускай нацыянальнай платформы (2011—2013).

Рэзалюцыя

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Пра ўзмацненне пагрозаў незалежнасці Беларусі"

26 студзеня 2019 года

У другой палове 2018 года істотна абвастрылася сітуацыя пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У медыйнай прасторы Беларусі і Расіі разгарнулася кампанія шырокага абмеркавання магчымасці паглынання Беларусі з боку Расійскай Федэрацыі. Гэтая кампанія суправаджаецца ўкідамі фэйкавых навінаў, безадказнымі каментарамі палітыкаў і экспертаў, нагнятаннем гістэрыі ў сацыяльных сетках. Такія падзеі адбываюцца на фоне: крызісу расійска-беларускіх стасункаў у сувязі з т.зв. "падатковым манеўрам" Расіі, што патэнцыйна нясе страты для эканомікі Беларусі; прызначэння новага расійскага амбасадара з сумнеўнай рэпутацыяй; непублічнага фармату абмеркаванняў і незразумелых вынікаў дзвюх сустрэчаў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў снежні 2018 года; заявамі расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў пра неабходнасць "паглыблення інтэграцыі"; заяваў прэзідэнта Беларусі і міністра замежных спраў пра неад’емнасць суверэнітэту; стварэння параллельных урадавых працоўных групаў па пытаннях інтэграцыі і беларуска-расійскім супрацоўніцтве.

У сувязі з гэтым, мы, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, заяўляем:

  1. Няма і не можа быць ніякіх эканамічных, прававых і палітычных абставінаў, што могуць быть падставамі для пазбаўлення Беларусі суверэніту альбо яго неадемных частак;
  2. Ніякія магчымыя формы паглыблення інтэграцыі з Расіяй альбо іншай дзяржавай, што вядуць да абмежавання паўнаты суверэніту Беларусі ў яе дзяржаўных межах, уключна з вяршэнствам беларускай дзяржавы і права ў сферы рэгулявання эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і палітычнага жыцця не з’яўляюцца прымальнымі;
  3. Няма і не можа быць ніякіх эканамічных, прававых і палітычных падставаў абмежавання правоў грамадзян Беларусі, пазбаўлення альбо абмежавання грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Беларуская нацыянальная платформа пакідае за сабой магчымасць непрызнання любых дзеянняў джяржаўных асобаў Рэспулікі Беларусь і яе дзяржаўных органаў, што вядуць да абмежавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Мы заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі выказаць салідарнаць і падтрымку гэтай пазіцыі Беларускай нацыянальнай платформы шляхам публічнага далучэння да яе.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заснавана ў ліпені 2010 года, аб'ядноўвае на аснове праеўрапейскіх каштоўнасцяў больш за 80 арганізацый і ініцыятыў розных сфер дзейнасці.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео