BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Савецкая памылка дыпламатаў Лукашэнкі (Відэа)

27.01.2019 Belsat.eu
Савецкая памылка дыпламатаў Лукашэнкі (Відэа)
Беларуская дыпламатычная служба адзначыла 100-гадовы юбілей. Прынамсі гэтак сцвярджае Міністэрства замежных спраў нашае краіны, бо эксперты і гісторыкі не пагаджаюцца што да слушнасці гэтай даты.

Гісторыя беларускай дыпламатыі можа налічваць не адное стагоддзе, а цэлых… восем. Куды сыходзяць карані нашай дыпламатычнай традыцыі?

22 студзеня 1919 года — гэтую дату ўлады Беларусі ўзялі за кропку адліку найноўшай гісторыі беларускай дыпламатыі. Менавіта ў гэты дзень з’явілася першае паведамленне пра стварэнне Камісарыята вонкавых спраў Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

"Дата абрана вельмі няўдала, і яна не паказвае ўсёй значнасці дыпламатычных высілкаў беларусаў, беларускага народу ў адстойванні сваёй дзяржаўнасці ды ў абароне сваіх інтарэсаў", — кажа "Белсату" палітолаг Алесь Лагвінец.

Сярод іншага, гэтая дата шырокім лукам абмінае гісторыю БНР як першую спробу аднавіць беларускую дзяржаўнасць у XX стагоддзі.

"Можна задаць рытарычнае пытанне: ці БССР, створаная бальшавікамі, рабіла тое, што рабіла БНР? Ці можа Макей або ягоныя памочнікі прывесці прыклад публікавання брашуры Доўнара-Запольскага "Асновы дзяржаўнасці Беларусі" на некалькіх еўрапейскіх мовах?", — кажа Лагвінец.

Дыпламатычныя місіі Беларускай Народнай Рэспублікі аб’ездзілі шмат краін, адстойваючы права на дзяржаўнасць беларусаў як народа. А таму, на думку эксперта, менавіта вонкавапалітычныя намаганні заснавальнікаў БНР былі пачаткам сучаснай беларускай дыпламатыі.

Хоць яе карані сягаюць значна глыбей.

"Першы вядомы дакумент пра беларускую дыпламатыю, пра 100-адсоткавую міжнародную дыпламатыю, адносіны міжнародныя — гэта 1229 год, дамова Смаленска з Госцім Берагам, Рыгаю", — распавядае доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Паводле гісторыка, у той час Смаленск быў галоўным горадам на ўсходзе Беларусі, які падпарадкоўваў сабе Віцебск і Полацк.

"Маем прозвішчы гэтых паслоў. Гэта поп Ерамей і соцкі Панцялей. То бок маем прозвішчы першых беларускіх дыпламатаў XIII стагоддзя. Ёсць у рыжскім архіве пратакол гэтай дамовы. Там 35 артыкулаў, усё распісана. Калі ласка, бяры і карыстайся", — кажа Краўцэвіч.

Тым не менш, нашчадкі старажытных дыпламатаў аддаюць перавагу гісторыі савецкай. А яна, паводле ацэнкі адмыслоўцаў, не мела вялікіх дасягненняў.

"Можна, вядома, лічыць вялікім дасягненнем тое, што Беларусь была сярод дзяржаваў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, але мы ведаем цану гэтага рашэння — поўная залежнасць. І вядома, што Сталін гэта пралабіяваў толькі з гледзішча сваіх уласных інтарэсаў", — дадае Алесь Лагвінец.

У той жа час у 1990-я гады, падчас аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, гэты досвед і статус аказаліся карысныя. З тае пары змянілася некалькі міністраў замежных спараў. За дыпламатыю сучаснай Беларусі цягам апошніх 7 гадоў адказвае Уладзімір Макей. З ягоных слоў, у нашай краіне сфармавалася ўласная дыпламатычнай школа. І, сапраўды, узровень падрыхтоўкі беларускіх дыпламатаў высока ацэньваюць у тым ліку за мяжою.

"Гэта дыпламаты найвышэйшага пілатажу, гэта дыпламаты з вялікай літары, падрыхтаваныя да выканання любых функцый. Іншая справа, якія палітычныя замовы, якія рашэнні ім даводзіцца выконваць. Невыпадкова беларускія дыпламаты рана сівеюць. Бо тыя заданні, якія яны выконваюць, у шмат якіх выпадках ім супярэчаць як асобам", — мяркуе былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

Адной з самых вялікіх паразаў беларускай дыпламатыі ў найноўшай гісторыі эксперты называюць крызіс у адносінах са Злучанымі Штатамі. У 2006 годзе Вашынгтон увёў санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі ды шэрагу прадпрыемстваў у адказ на арышт экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Тады Мінск выслаў амбасадара ЗША з Беларусі. Злучаныя Штаты выслалі беларускага амбасадара ў адказ. Паўнавартасныя дыпламатычныя дачыненні не аднавілі да сёння.

"Мы памятаем гэты момант і фактычна скарачэнне дыпламатычных місій да абсалютнага мінімуму. З іншага боку, адносным паляпшэннем можна лічыць апошнія навіны пра аднаўленне статуса дыпламатычных місій. Наколькі гэта можна лічыць перамогай? Усё ж такі гэта, хутчэй, вяртанне да нармальнага стану", — мяркуе дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Калі казаць пра дасягненні, то, на меркаванне Улада Вялічкі, пэўным поспехам можна лічыць захаванне пазіцыі што да цэласнасці Украіны і Грузіі. У 2008 годзе, насуперак Маскве, афіцыйны Мінск не прызнаў незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі, а праз 6 гадоў — анексіі Крыму.

"Асобна я б яшчэ вылучыў усё, што датычыць пэўнай пазіцыі Беларусі ў расійска-украінскіх перамовах. Можна па-рознаму ацэньваць гэтую перамоўную пляцоўку Беларусі, але гэта быў, на маю думку, слушны крок", — кажа Вялічка.

Крок, які ўмацаваў пазіцыю Беларусі ў рэгіёне. Але калі казаць пра пазіцыю Беларусі ў свеце, то на наступныя 100 гадоў эксперты зычаць большай актыўнасці на міжнароднай арэне. Акурат гэтымі днямі ў швейцарскім Давосе адбываецца ўплывовы Сусветны эканамічным форум, на які чарговы раз не паехаў ніводзін высокі прадстаўнік нашае краіны.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео