BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Што Лукашэнка хоча ад Еўрасаюза (Відэа)

31.12.2018 Belsat.eu
Што Лукашэнка хоча ад Еўрасаюза (Відэа)
2018 год, які заканчваецца, цяжка назваць вызначальным у двухбаковых дачыненнях Беларусі і Захаду.

Старыя праблемы і старыя крыўды ўсцяж стаяць на шляху да паляпшэння двухбаковай супрацы. Хоць на фоне млявай палітычнай супрацы эканамічныя паказнікі дэманструюць істотны рост. Больш эканомікі, менш палітыкі — ці не таго дамагаўся Аляксандр Лукашэнка ў дачыненнях з Еўрасаюзам?

Разгон і затрыманні на Дзень Волі ў сакавіку. Першыя месяцы гэтага года ўлады Беларусі прадэманстравалі паводзіны, якія на Захадзе традыцыйна выклікаюць абурэнне.

Але агулам, паводле экспертаў, гэты год у стасунках Беларусі ды Еўрасаюза прайшоў без моцных узлётаў і падзенняў. Пасля істотнага пацяплення ў 2016 годзе бакі па-ранейшаму спрабуюць развязаць шэраг набалелых пытанняў.

"Гэта пытанне візавай лібералізацыі, якая была абяцаная як пункт парадку дня яшчэ ў 2013 годзе на саміце Усходняга партнёрства, а другое пытанне — гэта падпісанне партнёрскіх прыярытэтаў. На жаль, да гэтага часу пытанні не развязаныя, і гэта моцна ўплывае на двухбаковыя стасункі", — кажа "Белсасту" генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Адной з прынцыповых праблем застаецца таксама смяротнае пакаранне. За гады незалежнасці ў Беларусі вынеслі больш за 300 смяротных прысудаў — два апошнія выканалі сёлета ў лістападзе. Нягледзячы на заклікі афіцыйнага Бруселя, улады ў Мінску па-ранейшаму адмаўляюцца ўвесці мараторый.

"Хутчэй гэта разглядаецца як слабасць, як пэўнае паслабленне. І нават моцныя палітычныя, эканамічныя аргументы, якія стаяць за ідэяй замарожвання практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, не здольныя змяніць пазіцыю — я не ведаю каго, я думаю, найперш гэта пытанне да Адміністрацыі прэзідэнта", — кажа Вялічка.

Паводле заходніх экспертаў, гэта ледзь не адзінае прынцыповае пытанне, якое стаіць на шляху да паляпшэння стасункаў.

"Калі б Лукашэнка зрабіў гэткі крок у бок Еўрасаюза, мяркую, гэта было прынята з вялікім задавальненнем, і можа б, спрычынілася да таго, што Еўрасаюз пастанавіў бы шчыльней заняцца Беларуссю", — лічыць польская публіцыстка, аўтарка праграмы “Studio Wschód” Мар’я Пшэломец.

Калі казаць пра дачыненні з Варшавай, тут таксама без вялікіх змен. Адна з найбольш заўважных падзей — восеньскі візіт польскага міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча. Кіраўнік МЗС Польшчы між іншага казаў пра моцнае жаданне нармалізаваць дачыненні з Беларуссю.

"Яны былі менш інтэнсіўныя, чым у 2017 годзе, калі польскія ўлады меркавалі, што калі вельмі моцна наблізяцца да прэзідэнта Беларусі, а нагадаем, што былі візіты і польскага міністра замежных справаў, і польскага прэмʼера, то гэта нейкім чынам дапаможа польска-беларускім дачыненням. Скончылася, як звычайна", — канстатуе Марʼя Пшэломец.

Скончылася тым, што ў жніўні палову першакласнікаў не прынялі ў польскую школу ў Ваўкавыску. Тым самым улады Беларусі зноў парушылі права польскай меншасці навучацца на роднай мове. Актуальным застаецца і пытанне Саюза палякаў у Беларусі.

"Надалей гэты саюз у разуменні ўладаў Беларусі дзее нелегальна і ўвесь час нейкім чынам пераследуецца. Я ўжо не кажу пра затрыманні, суды і штрафы для журналістаў "Белсата", — дадае Пшэломец.

Не найлепш цягам года выглядалі і адносіны на лініі Мінск—Вільня. Асноўнай праблемай застаецца будаўніцтва Астравецкай АЭС, якую Літва афіцыйна называе пагрозай сваёй нацыянальнай бяспекі.

"Калі Лукашэнка спыніць Астравец — так, мы б зрабілі ўсё, каб Еўропа адчыніла дзверы для Беларусі", — запэўнівае дыпламат, дэпутат Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс.

Дэпутат называе атамную электрастанцыю, якая будуецца ля межаў з Літвою каменем спатыкнення, створаным Расіяй, бо АЭС будуецца расійскай кампаніяй і на расійскія крэдыты. Прычым Вільня не спыняецца на ўзроўні палітычных заяваў.

"У Літве гэта прынцыповае пытанне, з-за якога Літва таксама робіць такія крокі, як непадпісанне тых жа прынцыпаў партнёрства, якое б паглыбіла супрацу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю", — тлумачыць Лаўрынас Ёнавічус з Інстытута міжнародных дачыненняў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта.

Адносіны паміж Вільняй і Мінскам эксперт характарызуе як крывадушныя, бо эканамічная супраца, у адрозненне ад палітычнай, вызначаецца пазітыўнай дынамікай.

"У нас самая вялікая мяжа. А з іншага боку, акрамя Расіі, у нас самыя кепскія палітычныя стасункі. Пры гэтым эканамічна мы вельмі звязаныя з Беларуссю, як і Беларусь вельмі моцна звязаная з Літвою", — працягвае Ёнавічус.

Эканамічная супраца — пазітыўны момант не толькі ў дачыненнях з Літвою, але і Абʼяднанай Еўропай увогуле. Паводле вынікаў першых васьмі месяцаў года, тавараабарачэнне Беларусі з краінамі Еўрасаюза вырасла амаль на 30%.

Ці не таго дамагаўся Аляксандр Лукашэнка, калі на Мюнхенскай канферэнцыі ў Мінску ў лістападзе ён казаў пра эканоміку без палітыкі? Маючы на ўвазе, што такая схема ў дачыненнях з Захадам яго задавальняе найбольш.

"Сапраўды, такое ўражанне, што апошнім часам дынаміка еўрапейска-беларускіх стасункаў ідзе згодна з парадкам дня беларускага боку. Гэта значыць, тое, на што гатовы, чаго прагне беларускі бок, тое трапляе на парадак дня", — падкрэслівае генаральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Адна з галоўных прычын такой лагоднасці Абʼяднанай Еўропы — нарастанне пагрозы з боку Расіі, якая працягвае правакаваць і ўмешвацца ў палітыку асобных краін Еўрасаюза і НАТО. І гэты момант, бадай, найбольш вызначаў стасункі Беларусі і Захаду цягам гэтага года і кіраваў імі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео