BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Галоўная задача — клапаціцца пра беларускія інтарэсы з боку грамадзянскай супольнасці"

10.12.2018 Беларусская национальная платформа ФГО ВП
"Галоўная задача — клапаціцца пра беларускія інтарэсы з боку грамадзянскай супольнасці"
10-13 снежня 2018 года ў Тбілісі пройдзе 10-я штогадовая асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).

Напярэдадні тбіліскага форума ў межах Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП адбылася сустрэча дэлегатаў ад Беларусі. Ім трэба будзе ў бліжэйшыя два гады прадстаўляць нашу краіну, клапоцячыся пра інтарэсы беларускай грамадзянскай супольнасці.

Улад Вялічка, старшыня Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь":

"Мэта сустрэчы — падрыхтоўка беларускіх дэлегатаў да чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасцi Усходняга партнёрства ў Тбілісі.

Сярод удзельнікаў ёсць новыя арганізацыі. Вельмі важна, каб яны былі аднолькава падрыхтаваныя і кампетэнтныя ў пытаннях удзелу і рэалізацыі інтарэсаў беларускай дэлегацыі.

Адна з задач — растлумачыць дэлегатам канкрэтныя магчымасці ў той ці іншай тэматычнай зоне або ў адносінах са стэйкхолдэрамі.

Форум прайшоў праз працэдуру рэформы, дэлегаты выбіраюцца цяпер на два гады. Гэтыя людзі будуць прымаць удзел у экспертнай рабоце, іх задача, з аднаго боку, прадстаўляць інтарэсы сваіх арганізацый, з другога боку — клапаціцца пра беларускія інтарэсы з боку грамадзянскай супольнасці".

Ірына Сухій, сябра Рады ГА "Экадом":

"Я ўдзельнічала ў некалькіх першых форумах, у тым ліку ў якасці дэлегата. Напачатку праца Форума выглядала так, што ў рамках Усходняга партнёрства сабралі НДА-шнікаў, каб яны проста пазнаёміліся.

Аднак НДА-сектару ўдалося пераўтварыць Форум у інструмент, які ўплывае на тыя справы, што адбываюцца ва Усходнім партнёрстве. Для нашай краіны Нацыянальная платформа становіцца інструментам адвакатавання запытаў розных груп грамадзянскай супольнасці, у тым ліку для экалагічнай супольнасці.

Ёсць рабочая група № 3, дзе падымаюцца пытанні энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя.

"Экадом" разам з калегамі распрацавалі "Сцэнар энергетычнай [р]эвалюцыі для Беларусі". Там разгледжаны два альтэрнатыўных сцэнара развіцця энергетычнай сістэмы Беларусі з мэтай дэманстрацыі яе патэнцыялу і ацэнкі абмежаванняў. Дакументам прадугледжаны пераход Беларуссю на альтэрнатыўную энергетыку да 2050 года.

Гэты даклад вельмі актуальны. Падобнае даследаванне падрыхтавана ва Украіне. Мы разам з украінскімі калегамі прэзентуем гэтую канцэпцыю на Форуме грамадзянскай супольнасцi Усходняга партнёрства. Мы лічым, што гэтую праграму неабходна прыняць усім краінам Усходняга партнёрства".

Ігар Рынкевіч, кіраўнік Установы "Ліга "Грамадзянскі вердыкт" (зарэгістраванай у Вільнюсе):

"Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства перажывае няпростыя часы, ідуць унутраныя рэформы, накіраваныя на аптымізацыю дзейнасці з боку еўрапейскіх партнёраў і нацыяльнальных платформ.

Спадзяюся, што на сустрэчы дэлегатаў з беларускага боку мы вызначым лінію нашых паводзін. Я не раз ездзіў на Форум, і звычайна мы думалі, хто з нашых калег будзе прэтэндаваць на кіраўнічыя пасты, хто будзе рабіць прэзентацыі і акцэнты ад нашай дэлегацыі ў выглядзе дэкларацый, рэзалюцый альбо ў прадстаўленні вынікаў некаторых праектаў. Сёння ўсё гэта будзе абмярковаўцца.

Спадзяюся, мы ўвойдзем у кантэкст і будзем свядома рухацца наперад".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео