BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Людзей звараць, як жабаў". Эксперты тлумачаць, як дзяржава падманула "дармаедаў" (Відэа)

03.12.2018 Belsat.eu
"Людзей звараць, як жабаў". Эксперты тлумачаць, як дзяржава падманула "дармаедаў" (Відэа)
Пакуль Аляксандр Лукашэнка абяцае адшукаць кожны лішні рубель у кішэнях чыноўнікаў, беларусы шукаюць свае імёны ў базе дармаедаў.

Тых, хто ў спіс трапіць, чакаюць новыя ўмовы аплаты камунальных паслуг. Іншых — спадзевы на тое, што да іх у дзяржавы пакуль няма прэтэнзій.

Госці праграмы "Размова тыдня" са Святланаю Калінкінай — эксперт установы "Стратэгічная думка" Аляксей Харкевіч з Гомля і дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў — абмяркоўвалі найважнейшыя падзеі мінулага тыдня.

Мінус пяць мільёнаў. Беларусы баяцца ездзіць ва Украіну

На міжнароднай арэне галоўнаю падзеяй тыдня стаўся новы віток канфлікту Расіі і Украіны. Улады Беларусі захоўваюць нейтральнае маўчанне, а грамадзяне свайго меркавання не мяняюць: большасць верыць таму, што гучыць у расійскіх СМІ. "З 2014 года транзітны паток праз беларуска-ўкраінскую мяжу скараціўся прыкладна на 5 мільёнаў чалавек", — распавёў госць праграмы Аляксей Харкевіч.

Беларусь vs ЕАЭС: ад любові да нянавісці

Адносіны ўладаў Беларусі да Еўразійскага эканамічнага саюза мяняюцца ад полюса да полюса. Кіраўніцтва краіны то заяўляе, што эканамічны саюзы — ледзь не адзіны паратунак, то рэзка крытыкуе за несправядлівасць. Як будуць развівацца стасункі ўладаў Беларусі і эканамічнага саюза з вялікім палітычным сэнсам?

"Чым канчаюцца ўсе гандлёвыя войны з Расіяй? У адным мы выйгралі, у іншым прайгралі. Так будзе і зараз. Як кан’юнктура складзецца, мы не ведаем. Вельмі шмат вось гэтых палітычных чыннікаў, якія задзейнічаныя тут. Але відавочна, што кожны канфлікт раней канчаўся нейкаю формаю новай дамоўленасці. І гэты канфлікт скончыцца гэтак сама", — тлумачыць дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Людзі не заўважылі новых правіл для дармаедаў?

Гомельшчына была адным з тых рэгіёнаў, які найбольш моцна адгукнуўся на дэкрэт аб дармаедах. Вулічныя акцыі пратэсту былі ледзь не буйнейшыя, чымся ў Мінску. З 1 снежня любы грамадзянін можа адшукаць сваё імя ў спісе дармаедаў і даведацца, ці давядзецца аплочваць камунальныя паслугі паводле новага стоадсоткавага тарыфу. Варта чакаць новых пратэстаў?

"Дармаеды не будуць аплочваць камунальных паслуг паводле поўнага тарыфу да кастрычніка наступнага года. Адпаведна, па вясне прырост у жыроўцы будзе не такі істотны. Адразу дадасца каля 10 рублёў — не так шмат, але ў новым ацяпляльным сезоне жыроўка пацяжэе на 20-30 рублёў. Гэта будзе паэтапна. У гэтым і ёсць стратэгія ўладаў, як у прымаўцы: калі кінуць жабку ў кіпень, яна выскачыць, а калі паступова падаграваць ваду з жабкаю, то яна зварыцца. Людзі будуць паглыбляцца ў новыя стасункі, але ў выніку ўсё роўна "зварацца", — выказаў сваё меркавання спадар Харкевіч.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео