BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У выпадку вайны Лукашэнка разлічвае на БРСМ-аўцаў (Вілэа)

30.10.2018 Сцяпан Святлоў, Belsat.eu
У выпадку вайны Лукашэнка разлічвае на БРСМ-аўцаў (Вілэа)
Чырвона-зялёны сцяг — у кожны дом падчас перапісу насельніцтва! Гэтую ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

Паводле кіраўніка краіны, арганізацыю трэба надзяліць уладнымі паўнамоцтвамі і зрабіць баяздольнаю.

Стабільнасць, дзяржава для народу, навокал ворагі. Нібыта старую кружэлку завёў кіраўнік краіны на імпрэзе з нагоды 100-гадовага юбілею камсамолу.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны:

"Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна — якія ты структуры задзейнічаеш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольцы, наперад!"

Менавіта на БРСМ ускладае вялікія надзеі Лукашэнка. Ён запрапанаваў надзяліць арганізацыю ўладнымі паўнамоцтвамі, каб тыя сталіся сапраўднымі памочнікамі дзяржавы.

Жыхары Мінска смяюцца:

"Давайце тады надзелім паўнамоцтвамі... Каго? Асацыяцыю аніматараў, напрыклад, таксама цікава. Клоўны таксама будуць сваю нейкую лепту ўносіць у развіццё нашай краіны цудоўнай".

"Па-мойму, гэта глупства будзе поўнае".

"Гэта будзе поўны трэш".

"Я супраць, маладыя не могуць развязваць такія пытанні".

Гаворка кіраўніка краіны пра ўладныя паўнамоцтвы БРСМ — гэта, хутчэй, пустаслоўе, мяркуе метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Маўляў, фактычна ўлады ў Беларусі не маюць нават тыя, хто павінен — Палата прадстаўнікоў ці Савет міністраў.

"БРСМ створаны як і калісьці БПСМ — як інструмент рэалізацыі ўлады і ўздзеяння на моладзь. Дзе і калі хто-небудзь бачыў, каб інструменту надавалася ўлада?", — гаворыць у інтэрв’ю "Белсату" Уладзімір Мацкевіч.

Аляксандр Лукашэнка заахвочвае моладзь быць больш ініцыятыўнаю, ставячы ў прыклад развіццё IT-галіны. БРСМ ідэі ўжо мае. Што праўда, своеасаблівыя: падарыць кожнай сям’і падчас перапісу чырвона-зялёны сцяг і надаць палацу Незалежнасці, які паўстаў пяць гадоў таму, статус гістарычна-культурніцкай каштоўнасці. Як той казаў, чым бы дзіця ні цешылася, абы... не выступала супраць.

Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:

"Моладзь патрэбная проста як тое, што небяспечнае для яго, але павіннае быць падкантрольным. Менавіта дзеля кантролю над моладдзю і ствараюцца такія арганізацыі, як БРСМ".

А галоўнае, чаго сёння патрабуюць людзі — гэта справядлівасць, заўважае раптам Лукашэнка ды выказваецца супраць фармалізму і чалецтва пад прымусам.

Жыхары Мінска пра БРСМ:

"Прымусова гэта было, у школе прымусілі".

"Ва ўніверсітэце — далі запоўніць анкету, і вось табе білет".

"Хадзілі, агітавалі ўступаць туды. Зніжкі ўсялякія былі: можна было хадзіць на коўзанкі, у кіно, усё такое".

Паводле кіраўніка краіны, галоўнае для БРСМ на сёння — гэта ўплываць на моладзь, якая застаецца па-за арганізацыяй. Што праўда, невядома, якім чынам. Раптам высвятляецца, што за больш як 15 гадоў працы арганізацыя не вызначылася з галоўнымі кірункамі працы. Дапамагчы БРСМ з ідэямі просім былога моладзевага актывіста.

"БРСМ можа зрабіць нешта карыснае, вельмі класную рэч — самараспусціцца! Або ж пачаць працаваць не за бюджэтныя сродкі. Калі яны захочуць папрацаваць не за бюджэтныя сродкі, мне вельмі было б цікава, колькі там народу ўвогуле застанецца. То бок гэта людзі, якія за бюджэтныя грошы чамусьці збіраюць подпісы за Лукашэнку на выбарах і ўвогуле займаюцца нейкімі дзіўнымі рэчамі", — каментуе былы моладзевы актывіст Павел Вінаградаў.

Добраахвотна-прымусовае добраўпарадкаванне, ідэалагічна-сацыяльныя акцыі, прапагандысцкія імпрэзы, зʼезды, валанцёрствы ды іншыя "кірункі дзейнасці" БРСМ каштуюць бюджэту каля трох з паловаю мільёнаў долараў за год.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео