BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На фоне размоў пра бяспеку. Чаму Мясніковіч не прыехаў у Варшаву?

24.10.2018 Belsat.eu
На фоне размоў пра бяспеку. Чаму Мясніковіч не прыехаў у Варшаву?
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч 24 кастрычніка мусіў наведаць Польска-беларускі бізнес-форум у Варшаве.

Аднак, паводле інфармацыі "Белсата", у апошні момант ягоны ўдзел у форуме быў адменены. Мы запыталі экспертаў, што цяпер адбываецца ў двухбаковых дачыненнях Польшчы і Беларусі.

Як паведамляла раней "Польскае радыё", у бізнес-форуме прымуць удзел прадстаўнікі 38 беларускіх прадпрыемстваў з розных галін прамысловасці. Форум арганізаваны Нацыянальнай эканамічнай палатай Польшчы ў супрацы з польскім Сенатам, Міністэрствам прадпрымальніцтва і тэхналогіі ды Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Яшчэ адная адметнасць форума ў тым, што ён праходзіць паралельна з Warsaw Security Forum, імпрэзаю, дзе топ-палітыкі нашага рэгіёна абмяркоўваць пытанні бяспекі. У кулуарах канферэнцыі па бяспецы адзначаюць, што не хацелі б бачыць сярод удзельнікаў дэлегацыю з Беларусі.

Беларускія медыя адзначалі, што акрамя бізнес-форума Мясніковіч таксама мусіў прыняць удзел у паседжанні сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічнай супрацы.

Палітычны эксперт, адзін з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы "Дзея" Алесь Лагвінец у размове з "Белсатам" адзначыў, што ад самага пачатку фармат візіту Мясніковіча сведчыў пра тое, што ўлады Беларусі хочуць сканцэнтравацца на прагматычных пытаннях эканамічнай супрацы дзвюх краін, мінімізуючы палітычныя кантакты. На думку палітолага, Польшча пакуль застаецца для на перыферыі вонкавай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

"Стасункі паміж краінамі, якіх яднае супольная гісторыя, інтарэсы ў рэгіёне і вялізарныя людскія кантакты, застаюцца нездавальняльнымі, іх патэнцыял нерэалізаваны. Асноўная прычына палягае ў прыродзе палітычнага рэжыма ў Беларусі. Мінск працягвае асцярожна ставіцца да Варшавы і падазраваць Польшчу ў нейкай антыбеларускай палітыцы, хаця насамрэч гэта палітыка, скіраваная на падтрыманне грамадзянскай супольнасці Беларусі", — кажа Алесь Лагвінец.

З іншага боку, прызнае эксперт, у апошнія гады ўсё ж назіраецца пэўная нармалізацыя двухбаковых дачыненняў. Пазіцыя Варшавы адпавядае палітыцы Еўрасаюза на беларускім напрамку: яна скіраваная на паступовае павелічэнне двухбаковых кантактаў.

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў таксама звяртае ўвагу на тое, што "генеральная лінія" еўрапейскіх краін на больш лаяльнае ўспрыманне Беларусі працягвае рэалізоўвацца. Але сама ідэя візіта Мясніковіча вельмі характэрная:

"Падобныя форумы дзелавых колаў выступаюць адным з варыянтаў падтрымання двухбаковых кантактаў. Аднак гэта хутчэй ускосныя каналы. Яны менш афіцыйныя і палітычныя, чым, напрыклад, сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў парламентаў".

Андрэй Ягораў мяркуе, што пасля абрання прэзідэнтам Польшчы Анджэя Дуды Варшава вельмі аптымістычна глядзела на перспектывы развіцця стасункаў з афіцыйным Мінскам. Аднак "першы перыяд рамантычнага ўспрымання", сімвалам якога стаў візіт міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусі ў сакавіку 2016 года, скончыўся. Спадзевы Варшавы не апраўдаліся.

"Былі спадзевы з пашырэннем польскага тэлевізійнага вяшчання на Беларусь, вырашэнне праблем з польскай меншасцю ў Беларусі, рэалізацыя пагаднення пра новы памежны рух і г.д. Але ўсе гэтыя надзеі засталіся надзеямі: стасункі Мінска і Варшавы завіслі ў перыядзе, калі ёсць спадзевы, але фактычна нічога не вырашаецца. Цяпер сітуацыя ў двухбаковых стасунках хутчэй прахалодная, але не варожая", — канстатуе палітолаг.

Міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Беларусь 22-23 сакавіка 2016 года, сустрэўся з Уладзімірам Макеем і Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта быў першы візіт кіраўніка польскага МЗС з лістапада 2010 года, калі Мінск наведаў Радаслаў Сікорскі.

Храналогія беларуска-польскіх стасункаў апошняга часу:

  • Візіт Вашчыкоўскага быў успрыняты як сведчанне "пацяплення" ў адносінах Мінска і Варшавы. "Не ведаю, ці афіцыйны Мінск цяпер мае нейкае новае бачанне сваёй вонкавай палітыкі, але ў Польшчы змены дакладна ёсць, бо новы ўрад робіць крокі насустрач Беларусі — мы лічым, што для гэтага былі перадумовы — і мы спрабуем арганізаваць новыя каналы супрацы з Беларуссю і максімальна наблізіць Беларусь да Еўропы", — заявіў польскі міністр. У тым жа 2016 годзе Польшчу наведаў Уладзімір Макей, а Беларусь — польскі віцэ-прэм’ер Матэўш Маравецкі і маршал Сената Станіслаў Карчэўскі. Некаторыя палітолагі выказвалі думку, што ў бліжэйшы час у Беларусь можа прыехаць і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
  • Вясной 2017 года афіцыйная Варшава асудзіла рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў недармаедаў, запалохванне СМІ і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Вітальд Вашчыкоўскі паабяцаў перагледзіць палітыку адносна Беларусі, калі эскалацыя рэпрэсій працягнецца.
  • Польшча — шосты вонкаваэканамічны партнёр Беларусі па аб’еме гандлю. Па выніках 2017 года беларуска-польскі таваразварот склаў 2,4 млрд. долараў, што на 423 млн. долараў больш чым у 2016 годзе.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео