Пятница 26 апреля 2019 года | 13:46
  • бел / рус
  • eng

Ці адважацца ўлады Беларусі на рэформы ў мясцовым самакіраванні, якое самі і ліквідавалі?

13.09.2018  |  Политика   |  Іна Студзінская, Радыё "Свабода",  
Ці адважацца ўлады Беларусі на рэформы ў мясцовым самакіраванні, якое самі і ліквідавалі?

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы і не падпісала Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання.

У Мінск прыехала старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы Гудрун Мосьлер-Тэрнстрэм. Яна ўжо сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам, а 12 верасня прыняла ўдзел у круглым стале па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання.

Ці падштурхне візіт уплывовай еўрапейскай чыноўніцы Беларусь да рэформ у галіне мясцовага самакіравання?

Лукашэнка дэкларуе жаданне пазнаёміцца з еўрапейскім досведам мясцовага самакіравання

Круглы стол быў арганізаваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі. На ім выступілі высокія беларускія ўрадоўцы, чыноўнікі, юрысты, навукоўцы. У дыскусіі бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі, Румыніі.

Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, заявіў, што Беларусі цікавы еўрапейскі досвед у сферы мясцовага самакіравання.

"Мясцовае самакіраванне, кіраванне рэгіёнамі — гэта вельмі важная ў сучасным свеце тэма, — сказаў ён. — І тое, што Савет Еўропы аддае гэтаму вялікую ўвагу, дорага каштуе. І мы хацелі б бліжэй пазнаёміцца з вашым досведам, таму шчыльна супрацоўнічаем з Кангрэсам".

"Самакіраванне — нязручная форма для гэтай улады"

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў да такіх заяваў Лукашэнкі ставіцца скептычна.

"Ну, пачалі размаўляць. Лукашэнка кажа цяпер тое, што еўрапейцы хочуць пачуць, але за гэтымі словамі звычайна не стаяць ніякія справы", — кажа палітолаг у інтэрв'ю "Свабодзе".

На яго думку, ліквідацыя мясцовага самакіравання была наўмысным крокам адміністрацыі Лукашэнкі, калі ягоная каманда вырашала задачу "вертыкалізацыі" выканаўчай улады ў Беларусі.

"Ніякага самакіравання нават у тых слабых формах, якія існавалі да ліквідацыі самастойнасці саветаў, у Беларусі няма, — перакананы Андрэй Ягораў. — Самакіраванне — нязручная форма для гэтай улады, для сістэмы кіравання. Таму гэта палітычная логіка, якая працягваецца да сённяшняга часу, і таму ў Беларусі няма ніякага рэальнага самакіравання.

Зразумела, што на радыкальныя рэформы ўлады не пойдуць. Аднак не праходзяць і касметычныя рэформы — павышэнне самастойнасці саветаў, стварэнне асацыяцый саветаў, дзе яны маглі б мець статус юрыдычнай асобы, стварэнне бюджэтаў грамадзянскага ўдзелу, якімі маглі б апераваць саветы. Хоць маглі б прыняць".

На яго думку, Беларусь магла б падпісаць Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання, таму што дакумент прыняты шмат якімі краінамі, дзе таксама ёсць праблемы з самакіраваннем. Але прыняцце гэтай Хартыі дало б пэўную перспектыву для развіцця Беларусі.

"У Беларусі і органы самакіравання, і органы кіравання — гэта ўсё дзяржаўныя органы"

На круглым стале з дакладам "Рэалізацыя асобных палажэнняў Еўрапейскай Хартыі мясцовага самакіравання ў заканадаўстве Беларусі, прымяненне іх на практыцы" мусіў выступіць старшыня праўлення Фонда імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса. Фонд займаецца гэтай праблемай больш за 25 гадоў.

Міраслаў Кобаса сказаў, што ў 2010 годзе, калі прымалася апошняя рэдакцыя Закона "Аб кіраванні і мясцовым самакіраванні", эксперты Фонда падалі 38 прапаноў, а ў новую рэдакцыю ўвайшлі толькі дзве.

На думку эксперта, самая вялікая праблема ў тым, што ў Беларусі няма падзелу органаў. І органы самакіравання, і органы кіравання — гэта ўсё дзяржаўныя органы.

"То бок у нас сістэма самакіравання, саветы, уваходзіць у сістэму дзяржаўных органаў, — кажа Міраслаў Кобаса. — А гэта ўступае ў супярэчнасць з Еўрапейскай Хартыяй і наогул з разуменнем самакіравання.

У нас на першым месцы ў самакіраванні інтарэсы дзяржавы, агульнадзяржаўныя інтарэсы, а потым толькі інтарэсы грамадзян. А самакіраванне — гэта ў першую чаргу інтарэсы грамадзян. Зразумела, што нельга супрацьпастаўляць адно аднаму, але гэта павінна быць у спалучэнні. Еўрапейская Хартыя дае магчымасць спалучаць гэта ўсё на мясцовым узроўні, узаемадзейнічаць дзеля таго, каб і інтарэсы дзяржавы, і інтарэсы грамадзян спалучаліся"

Паводле яго, само паняцце "самакіраванне" азначае ў нас форму арганізацыі дзейнасці, а паводле Еўрапейскай Хартыі — гэта права і рэальныя здольнасці. "Адчуваеце розьніцу?"

Галоўнае — палітычная воля дзяржавы

У мясцовых саветаў фактычна няма фінансаў, таму што гэта ўсё дзяржаўныя фінансы, няма камунальнай уласнасці, бо яна таксама дзяржаўная — пералічвае некаторыя базавыя рэчы Міраслаў Кобаса. Ён разумее, што ва ўлады ёсць і страх, прычым абгрунтаваны — яна баіцца, каб не страціць кіравання, каб не ператварыць усё ў хаос.

Прафесар Ежы Рэгульскі, які рыхтаваў рэформу самакіравання ў Польшчы, казаў, што для паспяховага правядзення рэформ неабходныя чатыры ўмовы:

  • палітычная воля дзяржавы;
  • спецыялісты, якія могуць падрыхтаваць рэформы;
  • ухваленне і падтрымка людзей, у крайнім выпадку — згода людзей на правядзенне рэформ;
  • людзі на месцах, якія здольныя гэтыя рэформы рэалізаваць.

У Беларусі ж пакуль, на думку старшыні праўлення Фонда імя Льва Сапегі, самая галоўная праблема — адсутнасць палітычнай волі кіраўніцтва праводзіць рэформы самакіравання, далучыцца да Еўрапейскай Хартыі.

Другие новости раздела «Политика»

Коммерсантъ: "Беларусский "Крымнаш" все ближе" (Аудио)
Коммерсантъ: "Беларусский "Крымнаш" все ближе" (Аудио)
Отношения России и Беларуси вновь обострились: Минск начал плановые работы на нефтепроводе "Дружба", в результате чего под вопросом оказался транзит российской нефти в Европу.
Что делать: три главных пункта
Что делать: три главных пункта
Что бы я ни писал, с кем бы ни разговаривал о положении дел в стране, везде слышу один и тот же вопрос в нескольких вариантах: "А что ты предлагаешь?", "Что делать?", "Есть ли у тебя стратегия?"
Письмо к Лукашенко: философ заявил об угрозе аннексии со стороны России
Письмо к Лукашенко: философ заявил об угрозе аннексии со стороны России
Философ Владимир Мацкевич объяснил в интервью Deutsche Welle, что побудило его написать резонансное письмо президенту Беларуси об угрозе со стороны России и почему он говорит о возможной аннексии.
Крыжы ў Курапатах, мініраванні крам — ад чаго адцягваюць нашу ўвагу? (Відэа і аўдыё)
Крыжы ў Курапатах, мініраванні крам — ад чаго адцягваюць нашу ўвагу? (Відэа і аўдыё)
Знос крыжоў у Курапатах, лжэмініраванне гандлёвых цэнтраў, пераслед незалежнага прафсаюза гарнякоў, вобшук у офісе “Белсат” і затрыманні актывістаў — усе гэтыя падзеі звязаныя.
Что мешает Беларуси отменить смертную казнь?
Что мешает Беларуси отменить смертную казнь?
В докладе Amnesty International за 2018 год отмечается, что число стран, применяющих до сих пор смертную казнь, с каждым годом уменьшается. Но Беларусь продолжает ее использовать.
Гражданину Александру Лукашенко от гражданина Владимира Мацкевича: открытое письмо
Гражданину Александру Лукашенко от гражданина Владимира Мацкевича: открытое письмо
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к президенту Республики Беларусь Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором предупреждает об угрозах, нависших над страной.
Война за память: чем властям Беларуси мешают кресты в Куропатах
Война за память: чем властям Беларуси мешают кресты в Куропатах
Инициируя благоустройство Куропат, власти Беларуси пытаются деполитизировать и лишить значения место захоронения жертв сталинских репрессий, говорят эксперты.
Уладзімір Мацкевіч: Сёння трэба, каб лідары думкі, у тым ліку Алексіевіч, самі выходзілі на Плошчу
Уладзімір Мацкевіч: Сёння трэба, каб лідары думкі, у тым ліку Алексіевіч, самі выходзілі на Плошчу
Як падзеі ў Курапатах звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі? Як улады імкнуцца дасягнуць поўнай пасіўнасці і абыякавасці грамадства? І як грамадства можа гэтаму супрацьстаяць?
Знішчэнне крыжоў у Курапатах — адкрытая адмова ўлады шанавання гісторыі і народнай памяці Беларусі
Знішчэнне крыжоў у Курапатах — адкрытая адмова ўлады шанавання гісторыі і народнай памяці Беларусі
4 красавіка 2019 года Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці выказала сваю пазіцыю што да акту вандалізму з боку беларускіх уладаў ва ўрочышчы Курапаты.
С какими странами выгодно дружить Беларуси?
С какими странами выгодно дружить Беларуси?
Власти принимают участие в той или иной международной структуре, исходя, в первую очередь, из своих экономических интересов.
Архипелаг Беларусь: как преодолеть раскол в беларусском обществе
Архипелаг Беларусь: как преодолеть раскол в беларусском обществе
Чтобы объединиться, сторонам беларусского общества нужно перестать действовать на уничтожение друг друга.
Чаму Беларусь — не Казахстан
Чаму Беларусь — не Казахстан
Паводзіны аўтарытарных кіраўнікоў у краінах на постсавецкай прасторы часта могуць быць непрадказальнымі нават для іх "калег па цэху".
Отставка Назарбаева. Президент ушел, Елбасы остался
Отставка Назарбаева. Президент ушел, Елбасы остался
Беларусские новостные ленты и социальные сети взбудоражила новость об отставке президента Республики Казахстан Нурсултана Назарбаева.
Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!
Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!
Сейчас над страной нависла реальная угроза утраты независимости. Если мы ничего не сделаем и это произойдет, у нас на целый исторический период не будет возможности самим что-то решать в своей стране.
Владимир Мацкевич: В Беларуси диктатура доведена до полного волюнтаризма
Владимир Мацкевич: В Беларуси диктатура доведена до полного волюнтаризма
Минский горисполком отказал демократическим силам в проведении 24-го и 25-го марта на стадионе "Динамо" и возле Большого театра оперы и балета акций, посвященных 101-й годовщине БНР.
Шенген за 80 евро: что мешает Минску и Брюсселю снизить стоимость виз
Шенген за 80 евро: что мешает Минску и Брюсселю снизить стоимость виз
Беларусь может оказаться среди стран, для которых Евросоюз увеличит стоимость шенгенской визы. Что мешает Беларуси и ЕС заключить соглашение об упрощении визового режима?
СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)
СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)
На іх будуць усталяваныя ракетныя комплексы "Топаль-М" і "Ярс", якія могуць несці ядравыя зарады. Шасі распрацаваныя КамАЗам і вырабленыя на заводзе "Рэмдызель".
Андрей Егоров: Беларусь уклоняется от подписания соглашений с Евросоюзом
Андрей Егоров: Беларусь уклоняется от подписания соглашений с Евросоюзом
С завидной периодичностью вот уже который год беларусский МИД обещает "вот-вот" подписать договор об упрощении визового режима, который значительно упростил бы жизнь беларусам.
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)
Ні дня без нарады ды публічнага разносу. Вось і ўчора Аляксандр Лукашэнка не прамінуў паразважаць на камеру, як нам жыць далей.
Молдова: хотели Лукашенко, а победил Плахотнюк (Видео)
Молдова: хотели Лукашенко, а победил Плахотнюк (Видео)
Как ни крути, но лучшего лидера, чем Александр Лукашенко, по крайней мере, на постсоветском пространстве, днем с огнем не сыскать.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем

Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.

Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs

Представляем вашему вниманию Doing Crypto Index — первый проект лаборатории Летучего университета FlyUni Labs.

Коммерсантъ: "Беларусский "Крымнаш" все ближе" (Аудио)

Отношения России и Беларуси вновь обострились: Минск начал плановые работы на нефтепроводе "Дружба", в результате чего под вопросом оказался транзит российской нефти в Европу.

Что делать: три главных пункта

Что бы я ни писал, с кем бы ни разговаривал о положении дел в стране, везде слышу один и тот же вопрос в нескольких вариантах: "А что ты предлагаешь?", "Что делать?", "Есть ли у тебя стратегия?"