BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі (Відэа)

11.09.2018 Аляксандр Папко, Belsat.eu
Еўрасаюз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі (Відэа)
Да канца года Беларусь і Еўрасаюз падпішуць пагадненне аб прыярытэтах партнёрства — "дарожную мапу" развіцця стасункаў.

Пра гэта ў Тбілісі заявіў Ёганэс Хан, еўракамісар у справах добрасуседства і пашырэння Еўрасаюза. Але для добрасуседства паміж Мінскам і Бруселем ёсць адчувальныя перашкоды.

"Я думаю, што пагадненне ў тым выглядзе, у якім мы яго чакаем, з’явіцца ўжо сёлета. Для гэтага патрэбны апошні штуршок з беларускага боку", — гаворыць Ёганэс Хан, еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства.

Аднак такога штуршку Брусель чакае ўжо год. Прыярытэты партнёрства меліся быць падпісаныя на саміце Усходняга партнёрства яшчэ ў лістападзе 2017-га. Мінску і Бруселю цяжка знайсці ўзаемапаразуменне нават у перамовах вакол тэхнічнага дакументу.

Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "Еўрабеларусь", каментуе "Белсату":

"Гэта фактычна джэнтльменскае пагадненне, якое не мае статуса дамовы. Але яно вызначае прыярытэты для абодвух бакоў".

У пагадненнях, заключаных з іншымі постсавецкімі краінамі, фігуруюць такія прыярытэты, як барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, развіццё транспартавай сеткі, дапамога ў эканамічных рэформах і рэформы адукацыі. Чыноўнікі з Мінска і Бруселя сустракаюцца двойчы на год, каб абмеркаваць шырокі спіс пытанняў: правы чалавека і палітычныя свабоды, гандаль і адукацыю, візавую лібералізацыю і павышэнне энергаэфектыўнасці, атамную бяспеку ды інш. Адбылося ўжо пяць сустрэч адмысловай каардынацыйнай групы.

Адною з галоўных праблемных тэм у перамовах паміж Мінскам і Бруселем застаюцца правы чалавека. Гучала гэтая тэма і тут — на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая праходзіць у Варшаве. Якія пытанні задаюць заходнія арганізацыі беларускаму ўраду? Спіс пытанняў вельмі даўгі, і ён не скарачаецца, адзначаюць праваабаронцы.

Алег Гулак, Беларускі Хельсінкскі камітэт:

"Гэта і выбары, і пытанне пераследу актывістаў, і права на справядлівы суд, і мірныя сходы, і смяротнае пакаранне, і шмат чаго".

Сёлета да праблемных пытанняў дадаўся ціск на незалежныя СМІ. Супраць журналістаў адразу некалькіх выданняў распачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў крадзяжы кантэнту навіннага рэсурсу БелТА.

Каментуе Андрэй Бастунец, Беларуская асацыяцыя журналістаў:

"На найвышэйшым узроўні ўсе гэтыя інстытуцыі адрэагавалі на "справу БелТА". Я думаю, гэты чыннік адбіваецца на адносінах Беларусі з Захадам".

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на канферэнцыі АБСЕ пракаментаваць, ці адрэагуе Беларусь на крытыку за ціск на журналістаў, адмовіўся.

Тэма грамадзянскіх правоў уздымаецца на перамовах паміж Мінскам і Бруселем увесь час, зазначаюць эксперты. Аднак патрабаванні паважаць правы чалавека Еўрасаюз ставіць усё менш цвёрда.

"Проста адбываюцца настолькі дрэнныя падзеі ў рэгіёне, што ў параўнанні з суседнімі краінамі Беларусь падаецца ўжо не настолькі дрэннаю. Атрымліваецца парадокс: можна нічога не паляпшаць, а на фоне іншых паляпшацца. І гэта вельмі сумна", — распавядае Андрэй Юраў, праваабаронца з Расіі.

Заблакавалі ж перамовы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю зусім не пытанні правоў чалавека, прызнаюцца адмыслоўцы.

Улад Вялічка, кансорцыум "Еўрабеларусь":

"Ёсць дастаткова прынцыповая пазіцыя літоўцаў у пытанні атамнай станцыі. І гэта адное з пытанняў, у якім літоўскі бок супраціўляецца падпісанню пагаднення з Беларуссю".

Прыярытэты партнёрства на 2018-2020 гады сапраўды маюць шанец быць падпісанымі да канца гэтага года, мяркуюць эксперты. Вось толькі траціна тэрміну дзеяння трохгадовага дакументу ўжо мінула. Паралельна Мінск і Брусель вядуць перамовы пра падпісанне Дамовы аб супрацы і партнёрстве, а таксама Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ніякіх сігналаў пра хуткае завяршэнне гэтых перамоваў пакуль няма.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео