BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнку — 64. Ці задумваецца ён пра пенсію? (Відэа)

30.08.2018 Аляксандр Папко, Belsat.eu
Лукашэнку — 64. Ці задумваецца ён пра пенсію? (Відэа)
Сёння дзень народзінаў у нязменнага кіраўніка Беларусі. Як пачуваецца імяніннік, як сёння адчувае сябе краіна, якой ён валадарыць, і ці задумваецца ён пра сыход на пенсію?

Аляксандру Лукашэнку сёння споўнілася 64 гады. Прынамсі гэтак яшчэ нядаўна сцвярджала ягоная афіцыйная біяграфія. Сем гадоў таму Лукашэнка перанёс дату нараджэння на дзень наперад. Цяпер ён святкуе народзіны адначасова з малодшым сынам.

Менавіта паводле "старога стылю" кіраўніка Беларусі павіншавалі ягоныя калегі з Расіі ды Малдовы.

А чаго ў дзень народзінаў Аляксандру Лукашэнку зычаць беларусы?

Жыхары Мінска кажуць "Белсату":

"Няхай выконвае тое, што абяцае. А то чуем толькі абяцанні".

"Каб і далей кіраваў нашаю краінай і павялічваў прыбыткі насельніцтва".

"Аляксандру Рыгоравічу я б параіў прачытаць кнігу Джорджа Орўэла "1984".

"Павучыццца на скейце пакатацца і дэкрэт "аб дармаедах" адмяніць".

"Каб нам пенсіі дабавілі паболей".

"Пагоны яму пабольш на кіцелі зялёным і фуражку здаровую, як аэрадром".

"Я б пажадаў засвоіць інтэрнэт і пачытаць меркаванне народа".

"Можна я пайду далей?"

Як і чвэрць стагоддзя таму, Аляксандр Лукашэнка дэманструе перад тэлекамерамі добрую фізічную форму ды бадзёры настрой, намякаючы, што кіраваць можа яшчэ доўга.

"Добраахвотна Лукашэнка ад улады не адмовіцца, і мы, хутчэй за ўсё, будзем мець сітуацыю, падобную да скону Франка альбо Салазара ў 1970-я гады. І толькі пасля гэтага ўбачым новых асобаў ва ўладзе", — мяркуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

Намёкі пра хуткі сыход Лукашэнкі апошнімі месяцамі пачалі з’яўляцца ў расійскіх СМІ. Папулярны тэлеграм-канал "Незыгарь" заявіў, што Масква гатовая зрабіць стаўку на "новага палітыка". Распаўсюдзілі нават чуткі пра інсульт Лукашэнкі.

“Сёння, я думаю, найбольшую трывогу ў Лукашэнкі выклікае маскоўскі ціск, чымся ўнутраная сітуацыя ў Беларусі, якая ў дастаткова моцнай ступені кантралюецца сённяшнім рэжымам", — працягвае Андрэй Ягораў.

Нават калі кіраўнік Беларусі адчувае сябе бадзёра, гэтага нельга сказаць пра беларускую эканоміку. Восем гадоў таму Лукашэнка паабяцаў дацягнуць сярэдні заробак да 500 долараў. Аднак утрымаць гэтую планку так і не ўдалося. Запавольванне эканамічнага развіцця Расіі пагрузіла Беларусь у стагнацыю. Дзяржаўныя прадпрыемствы выцягнуць эканоміку не могуць.

"Гэта дыспрапорцыі, якія накапіліся за доўгія гады ў эканоміцы, і велізарная запазычанасць, якую невядома каму ды як аддаваць", — кажа галоўны рэдактар сайта "Наше мнение" Анатоль Панькоўскі.

Тры гады таму ўлады Беларусі спынілі друкаваць грошы, бо ранейшая стратэгія вычэрпвала золатавалютныя рэзервы і рэгулярна абвальвала рубель. Аднак эканамічная мадэль засталася нязменная: дзяржава кантралюе ўсе гаспадарчыя працэсы, а прыватная ініцыятыва дыскрымінуецца.

"У папярэднія фазы крызісаў эканамічныя дыспрапорцыі не былі зліквідаваныя. Рэструктурызацыя эканомікі не была праведзеная. І мы бачым, як унутры старой эканомікі ствараецца новая эканамічная рэальнасць у выглядзе Парка высокіх тэхналогій", — працягвае Анатоль Панькоўскі.

Замены галоўнага ньюзмейкера Беларусі не чакаюць ні простыя грамадзяне, ні аналітыкі. Аднак палітыка постсавецкай прасторы поўніцца неспадзяванкамі. І гэта нядаўна даказала мірная рэвалюцыя ў Арменіі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео