BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улады вырашылі пазбавіць прафсаюз лідараў (Відэа)

24.08.2018 Усевалад Шлыкаў, Belsat.eu
Улады вырашылі пазбавіць прафсаюз лідараў (Відэа)
Чатыры гады гэтак званае "хатняе хіміі", спагнанне больш за 47 тыс. рублёў на карысць дзяржавы і забарона займаць кіроўныя пасады цягам найбліжэйшых пяці гадоў.

Такі вырак пачулі лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік у судзе Савецкага раёна Мінска. Асуджаныя духам не падаюць.

"Вынесенае судом рашэнне — гэта ні што іншае, як выдадзены нам медаль за абарону людзей. То бок улады баяцца з намі сутыкнуцца ў адкрытай барацьбе без абмежавання нашае свабоды", — кажа Ігар Комлік, галоўны бухгалтар мінскай арганізацыі РЭП.

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч, паводле абвінаваўчага боку, незаконна адкрылі рахунак у адным з літоўскіх банкаў, куды ў 2011 годзе нібыта паступіла больш за 140 тыс. еўраў. Пракурор патрабаваў большага пакарання: канфіскацыі маёмасці, пяці гадоў "хатняе хіміі" ды ўсё тую ж забарону займаць кіроўныя пасады. Відавочна, што апошні пункт быў галоўны.

"Патрабаванне, каб Фядыніч і Комлік не маглі займаць кіроўныя пасады, было галоўнаю мэтаю ўсяго гэтага судовага працэсу. Бо гэтыя людзі набылі аўтарытэт і арганізацыйныя магымасці — падчас барацьбы з дэкрэтам аб дармаедах", — кажа "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Ці атрымаецца такім чынам спаралізаваць працу арганізацыі?

Дзясяткі сяброў прафсаюза, якія прыйшлі падтрымаць сваіх лідараў на судзе, упэўненыя, што не.

"Баяцца ніхто не будзе, і дзейнасць РЭП працягнецца ў тым жа рэжыме і з улікам таго, наколькі гэты прысуд прыцягнуў увагу грамадства — гэта стане толькі піарам", — мяркуе сябра прафсаюзу Алеся Садоўская.

"Нашаму прафсаюзу проста хочуць закрыць рот. Мы не згодныя, будзем абскарджваць прысуд далей. Мы рабілі, дапамагалі людзям і будзем дапамагаць далей", — мяркуе сябра прафсаюзу Зінаіда Міхнюк.

На судзе стала вядома і аб ціску на сведкаў, якія адзін за адным адмаўляліся ад уласных словаў, і аб праслухоўванні тэлефонаў абвінавачаных ужо падчас судовага працэсу, а экс-бухгалтарка арганізацыі Юлія Юхнавец апынулася... платнаю агенткай КДБ. Усё гэта не выклікае даверу да суда ў замежных назіральнікаў.

"Мы ўпэўненыя, што ўсё, што яны зрабілі — дык гэта баранілі правы працоўных у гэтай краіне. І мы ўпэўненыя, што няма такой краіны на свеце, дзе б такі ўчынак лічыўся злачынствам", — кажа Кемаль Азкан, намеснік генсека глабальнага прафсаюзу IndustiALL.

Асабліва ўлічваючы доказную базу абвінавачання, дадаюць адмыслоўцы.

"З майго гледзішча, гэта прававы казус, бо, хоць абвінавачанне датычыла 2011-2012 гадоў, 90-95% сведкаў былі апытаныя аб эпізодах, што датычылі 2016-га і нават 2018-га года, што ўжо па сваёй сутнасці недапушчальнае", — заўважае праваабаронца Андрэй Бандарэнка

Менавіта прафсаюз РЭП быў адным з галоўных арганізатараў пратэстаў супраць гэтак званага падатку на дармаедаў у 2017 годзе. Акцыі пратэсту ахапілі ўсю краіну, і ў выніку ўлады былі вымушаныя пайсці на саступкі. Незалежны прафсаюзніцкі рух дапамагае тысячам працоўных. А што іхныя дзяржаўныя калегі? Не кожны і ведае пра іхную дзейнасць.

А вось як выказваюцца жыхары Мінска:

"Катэгарычна не падабаецца, яшчэ пасля Саўдэпіі... ну, хіба толькі незалежныя прафсаюзы".

"Ну, я плачу ўнёскі. Што яны робяць, я не ведаю — сама дакладна ніякай карысці ад іх не маю".

"Я работаю на АНТ — грамадскае тэлебачанне. І я сябра прафсаюза, ведаю, чым ён займаецца. Яны, карацей, дапамагаюць, калі ў людзей ёсць дзеці — яны выдзяляюць пэўныя сродкі".

"Нічога не робяць! Чаму? Не ведаю, у іх спытайце".

Некалькі дзясяткаў чалавек сёння прыйшлі да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем прыпыніць пераслед незалежнага прафсаюза.

Паводле Міколы Статкевіча, гэты суд — толькі частка небяспечнага працэсу ў Беларусі.

"Ніколі не чапалі незалежных прафсаюзаў, не судзілі іх. Там больш паводле абвінавачання ў нейкай салідарнай дапамозе. Не даказанай тым больш. Ніколі не чапалі ні TUT.BY, ні БелаПАН, ні "Белсат". А цяпер мы прыйшлі да "лібералізацыі", саджаюць журналістаў, давялі да смерці, забілі Алеся Ліпая...", — кажа Мікола Статкевіч.

Нібыта як пацверджанне ягоных словаў, калі дзеля падтрымання асуджаных актывісты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, каля будынку суду з’явіўся чырвоны аўтобус, поўны амапаўцаў. Затрымалі Міколу Статкевіча і яшчэ сямёх актывістаў.

За дзень да суда мы размаўлялі з Генадзем Фядынічам, які не сумняваўся тады, чым скончыцца судовая справа. Лідар прафсаюза быў гатовы да гэтага яшчэ падчас леташняга вобшуку на сядзібе арганізацыі.

"Мне, як сябру прафсаюза, скажу шчыра — па барабану, якая там у мяне пасада. Абы была галава і людзі падтрымлівалі тое, што мы робім. Можаце сёння знішчыць Фядыніча, прафсаюз вы не знішчыце", — заявіў лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

Сёння лідар прафсаюза толькі паўтарыў гэтыя словы, паабяцаўшы змагацца за правы рабочых, пакуль існуе арганізацыя.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео