BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)

04.08.2018 Зміцер Міцкевіч, Belsat.eu
Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)
Гэта яго казырныя карты ў перамовах з Крамлём, упэўненыя эксперты.

Лёс расійскіх вайсковых аб’ектаў у нашай краіне будзе залежаць ад нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Партыя БНФ атрымала адказ ад міністра абароны Андрэя Раўкова на ліст з просьбаю адмовіцца ад размяшчэння на тэрыторыі нашае краіны расійскіх радыёстанцыі і станцыі сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

Яшчэ 23 чэрвеня Партыя БНФ абвясціла інфармацыйную кампанію супраць знаходжання расійскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. У Міністэрства абароны і Савет бяспекі накіравалі ліст з просьбай выказаць пазіцыю адносна працягу пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб размяшчэнні вайсковых аб’ектаў расійскіх узброеных сіл у нашай краіне.

"Мы хацелі атрымаць дакладны адказ, калі заканчваецца тэрмін гэтай дамовы, і мы атрымалі гэты адказ, мы ведаем цяпер дакладную дату. Мы таксама хацелі, каб былі агучаныя матывы, якімі Міністэрства абароны і Савет бяспекі збіраюцца кіравацца пры прыняцці рашэння. І мы не пачулі насамрэч гэтых матываў", — кажа "Белсату" намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Паводле Мінабароны, у выпадку, калі беларускі бок захоча адмовіцца ад працягу пагаднення, ён мае паінфармаваць Расію не пазней за 6 чэрвеня 2020 года.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі размешчаныя два расійскія вайсковыя аб’екты: 43-ці вузел сувязі ВМФ Расіі "Вілейка" (радыёстанцыя "Антэй") у Мінскай вобласці і радыёлакацыйная станцыя "Волга" дэцыметравага дыяпазону (вузел "Баранавічы") у складзе расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе, размешчаная ля Ганцавічаў. Знаходжанне гэтых аб‘ектаў на тэрыторыі Беларусі рэгулюецца міжнароднымі дамовамі, якія былі падпісаныя ў 1995 годзе ўрадамі Беларусі ды Расіі.

"Гіпатэтычна вывад расійскіх вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі магчымы толькі ў тым выпадку, калі Беларусь прымае іншыя стратэгічныя рашэнні наконт уключэння Беларусі ў вайсковыя блокі. Напрыклад, калі яна абірае трэнд на поўны нейтралітэт", — кажа дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

На меркаванне экспертаў, улады Беларусі выкарыстоўваюць расійскія вайсковыя аб’екты ў якасці казырнай карты ў перамовах з Крамлём. У той жа момант, гэтыя аб’екты наносяць іміджавыя страты краіне, якая ўсяляк імкнецца падкрэсліць свой нейтралітэт.

"Мы будзем пераконваць беларускае грамадства, што гэтыя аб’екты ўяўляюць і вайсковую небяспеку для нас, яны робяць нас патэнцыйнымі ворагамі для багата якіх нашых суседзей, для іншых еўрапейскіх краін. І яны ёсць інструментам Расіі для патэнцыйных несяброўскіх дзеянняў супраць Беларусі", — кажа Аляксей Янукевіч.

У той жа момант, адмыслоўцы падкрэсліваюць, што для Расіі вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі маюць хутчэй іміджавае значэнне — замацаванне краіны ў сваёй сферы ўплыву.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео