Вторник 21 августа 2018 года | 19:12
  • бел / рус
  • eng

Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)

30.07.2018  |  Политика   |  Яраслаў Сцешык, Belsat.eu,  
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)

Міністэрства замежных справаў Кыргызстана выклікала афіцыйнага прадстаўніка Беларусі — часовага паверанага Сяргея Іванова — для перадачы ноты пратэсту.

Афіцыйны Бішкек паведаміў, што лічыць абсалютна непрымальным пражыванне і вядзенне бізнесу ў Беларусі былога прэм‘ер-міністра Кыргызстана Даніяра Усенава, які мае пашпарт беларускага грамадзяніна Данііла Урыцкага. Дыпламатычны пратэст звязаны з публікацыямі пра пачатак будоўлі пад Рудзенскам буйной вытворчасці "Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай кампаніяй". Дырэктар БНБК, створанай указам Лукашэнкі, — Данііл Урыцкі, той самы кіргізскі беглы прэм‘ер. "Белсат" паведамляў пра яго яшчэ на пачатку года.

"Кіраўніком БНБК, дырэктарам генеральным ёсць Данііл Урыцкі, ён жа Даніяр Усенаў, былы прэм‘ер-міністр Кыргызстана, які асуджаны ў сваёй краіне за саўдзел у забойстве людзей і перавышэнне службовых паўнамоцтваў на пажыццёвае зняволенне, і ён абвешчаны ў вышук", — кажа "Белсату" эканамічны аглядальнік Аляксандр Ярашэвіч.

Дырэктар БНБК не захацеў размаўляць з журналістамі, аднак сказаў, што Даніяр Усенаў, паводле ягонай інфармацыі, памёр 5 гадоў таму ў Малайзіі.

"Гэтыя людзі накралі ў сябе на радзіме і цягнуць сюды грошы. Тут жа ўвесь клан бакіеўскі сядзіць: начальнік ягонай аховы, які забіваў, гэты прэм’ер, які прыгавораны да пажыццёвага", — адзначае палітык Мікалай Статкевіч.

Кыргызстан патрабуе экстрадыцыі Даніяра Усенава з Беларусі, гэтак сама як і былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. Яны абодва нясуць адказнасць за расстрэл дэманстрантаў у красавіку 2010 года ў Бішкеку. Тады адбылася рэвалюцыя, выкліканая нізкім узроўнем жыцця і татальнаю карупцыяй — усе сферы ўлады і галіны бізнесу кантралявалі сваякі і сябры Бакіева. Загінулі 84 асобы, паўтысячы атрымалі раненні. Зрынуты дыктатар уцёк у Беларусь і заявіў, што ён жывы і легітымны.

"Мой народ перажывае страшную трагедыю. Банда самазванцаў абвесціла сябе ўладай і творыць бязмежжа", — казаў Курманбек Бакіеў у красавіку 2010 года.

Цяпер Курманбек Бакіеў, завочна асуджаны на 24 гады турмы, жыве ў Мінску, пабудаваў сабе дом у Драздах, побач з рэзідэнцыяй Лукашэнкі. Таксама ў Мінску жыве ягоны брат Жаныш Бакіеў, удзельнік карупцыйных схем, завочна асуджаны на пажыццёвае зняволенне за забойства.

"Лукашэнка дае прытулак усім збеглым ад рэвалюцый. Усім незаконным дыктатарам, бандытам, якія атрымалі ўладу, забівалі людзей", — кажа Статкевіч.

Нота пратэсту ў сённяшніх умовах не прывядзе да экстрадыцыі Даніяра Усенава, лічыць філосаф Уладзімір Мацкевіч. Пакуль Бішкек у пытанні "бакіеўскага клана" ў Беларусі праяўляе слабасць судовай сістэмы і дыпламатыі, не пераследуючы злачынцаў на поўную моц.

"Наўрад ці пры цяперашнім урадзе Беларусі Бакіева і Усенава могуць выдаць. Бо час прайшоў досыць доўгі, і калі б былі пераканаўчыя доказы, гэта было б зроблена", — лічыць Уладзімір Мацкевіч.

Таксама варта мець на ўвазе, што Кыргызстан уваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, дзе пытанні правоў чалавека і дэмакратыі лічацца менш важнымі за бізнес-інтарэсы.

Другие новости раздела «Политика»

Заявление БНП в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов
Заявление БНП в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов
9 августа 2018 года Беларусская национальная платформа гражданского общества выступила с заявлением в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов.
Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)
Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)
Гэта яго казырныя карты ў перамовах з Крамлём, упэўненыя эксперты.
У Беларусі з’явіцца намеснік Пуціна (Відэа)
У Беларусі з’явіцца намеснік Пуціна (Відэа)
Былому прэм’еру Чачні Міхаілу Бабічу, чыя кандыдатура разглядаецца на пасаду новага амбасадара Расіі ў Беларусі, прапанавалі стаць яшчэ і адмысловым прадстаўніком Уладзіміра Пуціна ў нашай краіне.
Новый посол России в Беларуси может остаться без агремана
Новый посол России в Беларуси может остаться без агремана
Официальный Минск не комментирует ситуацию с назначением нового посла России в Беларуси, однако эксперты полагают, что Москве все же придется найти другую кандидатуру.
Повторят ли Федынич и Комлик историю Беляцкого?
Повторят ли Федынич и Комлик историю Беляцкого?
Каким будет приговор по делу лидеров независимого профсоюза РЭП?
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)
Міністэрства замежных справаў Кыргызстана выклікала афіцыйнага прадстаўніка Беларусі — часовага паверанага Сяргея Іванова — для перадачы ноты пратэсту.
Минск и Москва видят на должности посла России совершенно разных людей
Минск и Москва видят на должности посла России совершенно разных людей
Согласование кандидатуры нового посла России в Беларуси грозит еще больше подпортить отношения Москвы с Минском.
Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)
Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)
Нафтагазавыя войны — ужо частка расійска-беларускага жыцця. Магчыма, хутка баталіі спыняцца. Бо мае паўстаць адзіны рынак, у тым ліку — энергетычны.
Лукашэнка "намаляваў партрэт" ідэальнага беларускага чыноўніка (Відэа)
Лукашэнка "намаляваў партрэт" ідэальнага беларускага чыноўніка (Відэа)
Сучаснае мастацтва і партрэты сучаснасці. Але пакуль тут няма партрэта беларускага чыноўніка, які намаляваў Аляксандр Лукашэнка.
Срок безвизового пребывания иностранцев в Беларуси увеличивается с пяти до 30 дней
Срок безвизового пребывания иностранцев в Беларуси увеличивается с пяти до 30 дней
В Беларуси с 24 июля введен 30-дневный безвизовый режим для иностранцев из большинства стран мира.
Андрэй Ягораў: Знешнепалітычны імідж Беларусі робіцца больш пазітыўным
Андрэй Ягораў: Знешнепалітычны імідж Беларусі робіцца больш пазітыўным
Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
24 гады таму адбылася першая інаўгурацыя Лукашэнкі (Відэа)
24 гады таму адбылася першая інаўгурацыя Лукашэнкі (Відэа)
20 ліпеня — дзень у гісторыі, калі еўрапейскі народ, толькі-толькі атрымаўшы незалежнасць, зрабіў першы крок ад свабоды і закону да царства сілавікоў і спецслужб.
Лукашенко на финале ЧМ-2018: визит вежливости или сам напросился?
Лукашенко на финале ЧМ-2018: визит вежливости или сам напросился?
Пресс-служба беларусского президента до последнего не сообщала, поедет ли Лукашенко в Москву на финал Чемпионата мира по футболу.
Почему власти снова ополчились на оппозицию?
Почему власти снова ополчились на оппозицию?
В последние дни силовики начали задерживать активистов оппозиции, а суды приговаривать их к административным арестам.
Урад хоча зрабіць бязвіз на 21 дзень. Гэта працягласць санаторнай пуцёўкі (Відэа)
Урад хоча зрабіць бязвіз на 21 дзень. Гэта працягласць санаторнай пуцёўкі (Відэа)
Міністэрства спорту і турызму прапануе павялічыць тэрмін бязвізавага ўезду ў Беларусь. Ці паедуць замежнікі масава ў нашую краіну? І якіх наступстваў нам чакаць ад магчымай візавай лібералізацыі?
Андрей Егоров: Переговоры об упрощении визового режима — тайна, покрытая мраком
Андрей Егоров: Переговоры об упрощении визового режима — тайна, покрытая мраком
Беларусь и ЕС могут подписать Приоритеты партнерства уже в 2018 году, а вот когда беларусы смогут платить за "шенген" 35 евро вместо нынешних 60, а то и 80 в перспективе, пока тайна, покрытая мраком.
24 гады таму Лукашэнка ўпершыню перамог на выбарах (Відэа)
24 гады таму Лукашэнка ўпершыню перамог на выбарах (Відэа)
Першы тур выбараў 1994-га адбыўся 23 чэрвеня. У ім было 6 кандыдатаў, усіх выперадзіў Аляксандр Лукашэнка.
Заява БНП у сувязі з сітуацыяй з’яўлення рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах
Заява БНП у сувязі з сітуацыяй з’яўлення рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах
Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва і дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.
Чем придется расплачиваться Лукашенко за преференции Кремля?
Чем придется расплачиваться Лукашенко за преференции Кремля?
Какие проблемы между Беларусью и Россией требуют вмешательства лидеров государств?
Поможет ли России футбольная "косметика"?
Поможет ли России футбольная "косметика"?
Футбольные дивиденды глобально на имидж Кремля не повлияют, хотя чемпионат мира помогает России избежать полного превращения в страну-изгоя.
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва

У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Первая беларусская газета с дополненной реальностью

Все хотят жить в нормальной, хорошей, счастливой стране. Кто-то эмигрирует в страну, которую считает нормальной, кто-то добивается того, чтобы эта страна стала нормальной.