BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)

29.07.2018 Сяргей Падсасонны, Belsat.eu
Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)
Нафтагазавыя войны — ужо частка расійска-беларускага жыцця. Магчыма, хутка баталіі спыняцца. Бо мае паўстаць адзіны рынак, у тым ліку — энергетычны.

"Мы павінныя забяспечыць для бізнесу недыскрымінацыйныя і празрыстыя ўмовы, агулам неабходна правесці дадатковую працу ў зняцці перашкод, якія замінаюць стварэнню агульных рынкаў ЕАЭС", — заявіў прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Гэтак было на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Пецярбурзе. І нібыта супраца, і нібыта разам, але супольны рынак мае паўстаць толькі да 2024 года.

"Перашкоды на шляху стварэння агульнага рынку нафты і газу чыніць перадусім расійскі ўрад, бо ён хоча захоўваць магчымасць двухбаковага маніпулявання коштамі на газ і на нафту, каб дамагацца эканамічных і геапалітычных саступак з боку Беларусі", — кажа "Белсату" эканаміст Станіслаў Івашкевіч.

Таму цяжка паверыць, што Крэмль адмовіцца ад галоўнага рычага ціску. А Беларусь атрымае дадатковыя энергетычныя субсідыі за таннейшыя расійскія нафту і газ.

"Ці можна паказаць хоць адзін рынак, які функцыянуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе як транспарэнтны, адкрыты і працуе паводле эканамічнай логікі без умяшання палітыкі. Я не бачу такіх рынкаў. Чаму моцна палітызаваны энергетычны рынак раптам запрацуе так, як ён мусіць запрацаваць у эканамічным абʼяднанні?", — пытаецца дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

А на дадатак супольны рынак ЕАЭС можа стварыць сітуацыю, калі беларускія тавары, маючы роўныя шанцы, пачнуць выцясняць расійскія.

"Засталося ўзгадніць шэраг прынцыповых палажэнняў, якія мы ўжо абмяркоўвалі на ўсіх узроўнях. Пазіцыя Беларусі ў тым, каб стварыць роўныя ўмовы вядзення гаспадарчае дзейнасці для кампаній усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтага чакаюць нашыя эканамічныя аператары", — кажа беларускі прэмʼер Андрэй Кабякоў.

Афіцыйны Мінск чакае, а эканамічная сітуацыя нестабільная. Сусветны банк кажа з непакоем, што вонкавы доўг Беларусі складае больш за 76%.

"Большасць валавога ўнутранага доўгу прыпадае на дзяржсектар і характарызуецца складанаю і нераўнамернаю структурай абслугоўвання доўгу — пік сплатаў надыходзіць кожныя некалькі гадоў", — гаворыцца ў справаздачы Сусветнага банку.

І ў Крамлі добра разумеюць залежнасць нашае краіны, на якую можна ўсё больш уплываць.

"Ёсць шанцы, што Беларусь не выканае ўсяго таго, што абяцала ў замен на стварэнне газу і нафты. У выніку Крэмль можа адкласці гэта або нейкім чынам увесці дадатковыя ўмовы", — падкрэслівае эканаміст Станіслаў Івашкевіч.

І тут галоўнае пытанне — якія гэта будуць умовы? І ці Беларусь не апынецца пад сцяною з працягнутаю рукой, а там — незалежнасць?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео