BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

24 гады таму адбылася першая інаўгурацыя Лукашэнкі (Відэа)

20.07.2018 Яраслаў Сцешык, Belsat.eu
24 гады таму адбылася першая інаўгурацыя Лукашэнкі (Відэа)
20 ліпеня — дзень у гісторыі, калі еўрапейскі народ, толькі-толькі атрымаўшы незалежнасць, зрабіў першы крок ад свабоды і закону да царства сілавікоў і спецслужб.

Роўна 24 гады таму адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі — самая першая, самая сціплая і дзелавая. Бо тады прэзідэнт яшчэ быў гарантам дэмакратыі, а не валадаром усяго навокал.

Чаму гэта здарылася? Адная з прычын — беларусы не былі гатовыя да палітычнага і эканамічнага шоку 1990-х. Кожны помніць пачатак незалежнасці па-свойму.

Жыхары Мінска распавядаюць "Белсату":

"Цяжка было. Талоны, чэргі..."

"Гэта быў час творчага нацыянальнага пад’ёму. Памятаю, па праспекце ладзілі палітычныя і мастацкія акцыі, туды-сюды хадзілі людзі".

"Сітуацыя ў эканоміцы была цяжкая пасля развалу СССР".

"Свабода і магчымасці. Усе думалі, што будзе лепш".

Тады яшчэ малады дэпутат Вярхоўнага Савета Аляксандр Лукашэнка на выбарах абяцаў і вярнуцца назад, у СССР, і перамагчы карупцыю, і забяспечыць дэмакратыю.

Кандыдат на прэзідэнты Лукашэнка кажа: "... І я, калі буду прэзідэнтам, калі так адбудзецца, ніколі не буду заціскаць!"

Пры гэтым, як згадваюць сведкі тых падзей, у другім туры Лукашэнка перамог, у пэўнай ступені... выпадкова.

"На той момант беларуская апазіцыя не разглядала Лукашэнку як магчымага будучага прэзідэнта, бо ўсе высілкі апазіцыі былі скіраваныя супраць кіраўніка выканаўчай улады Вячаслава Кебіча", — распавядае Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасці "Разам".

Не ўспрымалі сурʼёзна, бо на выбарах Лукашэнка зрабіў стаўку на імідж чалавека з народа, былога дырэктара саўгасу. Хоць насамрэч ён заўжды быў чалавекам з камуністычнага апарата і даўно навучыўся маніпуляваць людзьмі — яшчэ калі служыў палітруком спачатку ў памежных войсках КГБ, а потым у танкавых.

"Гэты імідж, таксама як і знакамітае слова "Бацька", гэта праца маскоўскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі потым і на генерала Лебедзя, працавалі і ва Украіне, гэта звычайныя паліттэхналогіі, каб засунуць Лукашэнку на тую пасаду, на якую яму ўдалося забрацца, нечакана для беларускай эліты", — мяркуе Вячаслаў Сіўчык.

Як палітрук Лукашэнка не раз праявіцца і ў заявах, і ў кіраванні Беларуссю. "Жэстачайшы кантроль", неабмежаваная ўлада спецслужб і сілавікоў, якія падпарадкоўваюцца толькі Лукашэнку, увядзенне ідэалогіі дзяржавы ў сістэме адукацыі — гэта ўсё ягоная савецкая сістэма каштоўнасцей, дзе на першым месцы — Масква, а не свой народ.

"Той рэжым, які ўладкаваўся, ён прарасійскі ў сваёй сутнасці. Складана ўявіць сабе больш прарасійскага кіраўніка ў Беларусі", — тлумачыць Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Стварэнне ж "Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі" Лукашэнку было патрэбнае і эканамічна — каб браць танныя энерганосьбіты і крэдыты, і палітычна — кіраўнік Беларусі марыў стаць пераемнікам Барыса Ельцына. А потым аказалася, што і пераемнік ёсць іншы, і расійскія абдымкі не адпускаюць.

"Банкі некаторыя былі купленыя Расіяй, частка НПЗ была купленая "Славнефтью" і потым перададзеная іншай расійскай кампаніі, "Белтрансгаз" стаў расійскі", — адзначае Яраслаў Раманчук, прэзідэнт Навукова-даследдчага цэнтру Мізэса.

Пасля продажу "Белтрансгазу" ўся газаправодная сістэма ў Беларусі стала расійская, у выніку чаго мы пазбавіліся нават тэхнічнай магчымасці купляць газ у іншых краінах. Зрэшты, і Астравецкая АЭС, якой сёння хваліцца Лукашэнка, можа працаваць выключна на расійскім паліве. І беларусы пад уплывам расійскіх і мясцовых афіцыйных медыя не ўяўляюць, што можна зарабляць грошы па-за схемамі, навязанымі ўсходнім суседам, кшталту перапродажу нафты на Захад ды забароненых еўрапейскіх харчоў на Усход.

"Калі параўноўваць з такімі краінамі, як Чэхія, Эстонія, мы былі з імі на адным узроўні на пачатку 1990-х. Потым гэтыя краіны абралі шлях еўрапеізацыі, рынкавых рэформ. Сёння ў Эстоніі ВУП на душу насельніцтва — 20 тыс. долараў, у Чэхіі — 18 тыс. долараў, а ў нас 5 тыс. Долараў", — дадае Яраслаў Раманчук.

Свабодны рынак працы і энергетыкі, фінансавая, крэдытная, экспертная і тэхналагічная дапамога Еўрасаюза, высакаякасная еўрапейская адукацыя — вось што маюць нашыя заходнія суседзі, таксама былыя рэспублікі сацыялістычнага блока.

"Беларусь, калі б задэкларавала мэту далучэння да Еўрасаюза, таксама магла б стаць краінай Еўрасаюза", — мяркуе Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

І калі б беларусы 24 гады таму выбралі шлях у Еўропу, цяпер, магчыма, заробак не тое што "папяцьсот", а нават і па тысячы еўраў нікога б у нашай краіне не здзіўляў.

"Што адназначна можна казаць пра тое, што б мела Беларусь у адрозненні ад сённяшняй сітуацыі — адкрытую палітыку, дэмакратыю, стабільнае функцыянаванне палітычных інстытутаў, незалежную судовую сістэму і справядлівы суд", — дадае Андрэй Ягораў.

Між тым, жыццё як, у Еўрасаюзе — гэта не толькі высокія заробкі. Але і магчымасць грамадзяніна засудзіць чыноўніка ці паліцыянта, які парушыў твае правы. А вось жыццё пры Лукашэнку — гэта, наадварот, магчымасць атрымаць крымінальную справу, калі не падзелішся бізнесам з сілавікамі. Галоўны ж змагар з карупцыяй усё працягвае сваю барацьбу, перажыўшы такіх жа ў двукоссі "народных прэзідэнтаў" — Мілошэвіча, Кадафі, Уга Чавэса. І ўвогуле, 24 гады — гэта даўжэй, чым нават тэрмін кіравання Леаніда Брэжнева.

"Цяпер ён уваходзіць у пяцёрку самых доўгажыхароў-дыктатараў свету, што не робіць гонару ні гэтай персоне, ні нашай краіне. Таксама не надае гонар, што мы краіна, дзе адбыўся рэванш спецслужб Савецкага Саюза", — кажа Вячаслаў Сіўчык.

Аднак надзея на іншае, лепшае, жыццё застаецца. І Савецкі Саюз, і Берлінская сцяна, і камуністычныя дыктатуры Еўропы падаваліся непарушныя, а ляснуліся ў адзін момант. І іх разбурылі грамадзяне, якія хацелі жыць свабодна.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео