Заява БНП у сувязі з сітуацыяй з’яўлення рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах
19.06.2018 |Политика| Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП,
Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва і дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.
Заява
Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
"У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва і дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты"
18 чэрвеня 2018 года
Мы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, аб’яднаныя ў межах Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выражаем глыбокую заклапочанасць сітуацыяй з будаўніцтвам і пачаткам працы рэстаранна-забаўляльнага комплекса "Паедзем-паядзім" побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю "Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты".
У кастрычніку 2012 года намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Курашам было вынесенае прадпісанне аб прыпыненні будаўніцтва кампаніяй "БелРестІнвест" аб’екта прыдарожнага сэрвісу да ўзгаднення з Міністэрствам культуры адпаведнай дакументацыі. Адной з прычын прыпынення будаўніцтва стаў той факт, што некаторыя пабудаваныя аб’екты знаходзіліся на тэрыторыі ахоўнай зоны "Курапаты", межы якой былі ўстаноўленыя Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 15 ад 12 траўня 2004 года. У той жа час, Генеральная пракуратура ў вынесенным прадпісанні прыйшла да высноваў аб самавольным характары будаўніцтва гэтага аб’екта і даручыла Мінаблвыканкаму і Мінскаму райвыканкаму ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, прыцягнуць шэраг службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці. Тым не менш, у 2014 годзе па незразумелай прычыне ў Пастанову Міністэрства культуры аб вызначэнні межаў ахоўнай зоны месца масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій "Курапаты" былі ўнесеныя змены, якія скарацілі межы ахоўнай зоны такім чынам, каб у іх не патрапілі будынкі самавольна пабудаванага рэстарана. Такім чынам, асобы, адказныя за парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не былі прыцягнуты да адказнасці, а незаконны рэстаранна-забаўляльны комплекс атрымаў дазвол на ажыццяўленне дзейнасці.
Урочышча Курапаты мае вялікае сімвалічнае і гістарычнае значэнне для Мінска і ўсёй Беларусі як месца памяці ахвяр масавых палітычных рэпрэсій 1937-1940-х гадоў. Курапаты былі месцам расстрэлаў і пахаванняў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі, рэпрэсаваных органамі НКУС. Факт незаконнага будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю шырокай грамадскасці Мінска і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Грамадскія актывісты, абураныя незаконнасцю і амаральнасцю з’яўлення рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах, блакуюць яго дзейнасць.
Мы заклікаем адказных асоб з Генеральнай пракуратуры, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама прынцыпова паставіцца да ўзнікшай сітуацыі і прыняць адпаведныя дзеянні, у прыватнасці:
прыпыніць дзейнасць рэстаранна-забаўляльнага комплекса "Паедзем-паядзім" да высвятлення дадатковых абставін законнасці будаўніцтва гэтага аб’екта;
правесці пракурорскую праверку законнасці і абаснаванасці ўнясення змен у Пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 15 ад 12 траўня 2004 года і змянення межаў ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій "Курапаты", а таксама іншых рашэнняў дзяржаўных органаў аб узгадненні далейшага будаўнітцва рэстарана "Паедзем-паядзім";
адмовіцца ад практыкі прыцягнення да адмініcтратыўнай адказнасці грамадскіх актывістаў, абараняючых ахоўную зону Курапатаў.
Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб'ядноўвае больш за 70 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Спіс арганізацый, падтрымаўшых заяву:
Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь"
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
Общественная кампания "Свежий ветер" выступила с предложением переучреждения Республики Беларусь на демократических основаниях путем созыва Учредительного собрания.
Лидия Ермошина уже готовится по приказу Лукашенко объявить президентские выборы. Но на самом деле никаких президентских выборов в 2020 году в стране не будет.
У Маскве на пасяджэнні ўрада г.зв. "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі адбываюцца перамовы, звязаныя з паглыбленнем эканамічнай "інтэграцыі", якой ад афіцыйнага Мінска вымагае Крэмль.
8 снежня Лукашэнка і Пуцін павінныя падпісаць пагадненне аб т.зв. "паглыбленай інтэграцыі". Што гэта азначае? Беларусь падводзяць да страты незалежнасці?
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.