BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка прапануе стварыць "IT-экасістэму" ШАС (Відэа)

11.06.2018 Сцяпан Святлоў, Belsat.eu
Лукашэнка прапануе стварыць "IT-экасістэму" ШАС (Відэа)
Нявызначанасць у сучасным свеце сталася новаю "нармальнасцю". Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацы ў кітайскім Цындаа.

"Варожасць і канфрантацыя вядуць да росту напружанасці, узнікае небяспека сур’ёзных канфліктаў з непрадказальнымі наступствамі", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Адным з галоўных гарантаў бяспекі, стабільнасці і "здаровага сэнсу" ў міждзяржаўных адносінах Лукашэнка называе ШАС. Шукаць новых пунктаў судакранання ды пашырэння кірункаў супрацы ў Вялікай Еўразіі прыхільнік ідэі "інтэграцыі інтэграцый" прыехаў з 13-гадовым сынам.

"З пункту гледзішча ўладаў Беларусі, думаю, гэта адзін з момантаў, праз які Беларусь імкнецца сябраваць з Кітаем. Сябраваць з Кітаем, безумоўна, трэба", — мяркуе філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

І хоць Беларусь, нароўні з Афганістанам і Манголіяй, усяго толькі краіна-назіральнік у ШАС, Лукашэнка даволі навязліва прапаноўвае арганізацыі ўзаемную супрацу ледзь не ў кожным сектары эканомікі. Незалежныя эканамісты, што праўда, моцна сумняюцца наконт канкурэнтнай здольнасці беларускай прадукцыі. Маўляў, кітайскае набываць — танней і зручней, а якасць іхнае прадукцыі расце.

"Лукашэнка заяўляе: я тут дамовіўся! Але ж чаму не прадаюцца трактары і далей? Я ж дамовіўся... Ну і што, што дамовіўся? Гандлёвыя структуры, сэрвісныя сістэмы не створаныя, грошы не ўкладзеныя. Ну і што, што ты дамовіўся?", — кажа эканаміст Аляксандр Абуховіч.

Павялічыць экспарт, а значыць, і нарасціць аб’ёмы валюты можна толькі праз стварэнне якаснай і запатрабаванай прадукцыі, ужо каторы раз падкрэсліваюць адмыслоўцы. Але кіраўніцтва Беларусі па-ранейшаму робіць стаўку на дыпламатыю і "сяброўства". Адсюль — і адвечныя праблемы ў выглядзе гандлёвых войн ды стратных праектаў.

"Кітай можа быць зацікаўлены ў гандлі з Беларуссю толькі высакаякаснымі, высокатэхналагічнымі прадуктамі. Таму IT-краіна, лічбавая эканоміка, можа быць, зацікавіць Кітай на беларускім рынку", — упэўнены Уладзімір Мацкеыіч.

А таму яшчэ адная прапанова Лукашэнкі — стварэнне агульнай электроннай платформы IT-экасістэмы ШАС, якая можа абʼяднаць у сабе магчымасці медыя, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і "шмат чаго іншага". Але ж і тут, як кажуць эксперты, давядзецца сутыкнуцца з рознагалоссямі ды велізарнаю канкурэнцыяй, а голас Беларусі будзе мала што значыць.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео