BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каму патрэбны БРСМ? (Відэа)

31.05.2018 Зміцер Міцкевіч, Belsat.eu
Каму патрэбны БРСМ? (Відэа)
43-ці з‘езд БРСМ. Удзельнікі атрымалі з гэтай нагоды ўрачыстае пасланне ад кіраўніка дзяржавы. Што наказаў Лукашэнка сваім маладзёнам і ці патрэбны ўвогуле Беларусі БРСМ?

Старое кіраўніцтва БРСМ адправілі ў адстаўку, кіраваць жа гэтак званаю чыноўніцкаю кузняй кадраў цяпер будзе Дзмітрый Варанюк, які за трыццаць адзін пражыты год ні дня не працаваў. Калі не ўлічваць за працу, вядома, сяброўства ў БРСМ.

Нарадзіўся новы кіраўнік арганізацыі ў Ташкенце, аднак вырас і атрымаў адукацыю ў Магілёве, дзе ў 2010 годзе і ўступіў у БРСМ. Па кар’ернай лесвіцы дайшоў да цэнтральнага камітэту арганізацыі. Цяпер жа Варанюк жыве ў інтэрнаце ў Мінску разам з жонкаю і маленькім сынам. І новая пасада — добрая магчымасць дабіцца большага.

"Я хачу падкрэсліць, што і кадры, і студатрады, і праекты, і тэхналогіі, і пасады, і званні — усё гэта будзе, калі ў нас будзе здаровая ўва ўсіх сэнсах гэтага разумення моладзь", — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Да гэтага больш за тры гады арганізацыю ўзначальваў Андрэй Белякоў. Паводле кіраўніка дзяржавы, БРСМ "стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні моладзевай палітыкі".

Аднак менавіта за правал працы з моладдзю і знялі з пасады Андрэя Белякова, якому пакуль новага прызначэння ў дзяржаўным апараце не далі.

"Уладам ад БРСМ патрэбна, каб была згуртаваная нейкая генерацыя, якая будзе цалкам адпавядаць патрабаванням той улады, якая цяпер існуе. Гэта немагчыма ў нашых умовах. Рэжым Лукашэнкі вельмі часта ставіць перад нейкімі інстытутамі, арганізацыямі, людзьмі невыканальныя задачы", — гаворыць у інтерв’ю "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Менавіта такія невыканальныя задачы і пафасныя лозунгі гучаць з афіцыйных трыбунаў.

Некаторыя імпрэзы БРСМ часам даюць зусім нечаканыя вынікі: робяцца хітамі інтэрнэту і ўвогуле ператвараюцца ў народныя мемы.

У той жа момант эксперты адзначаюць, што моладзевая палітыка — неад’емная частка палітычнага парадку дня ў любой нармальнай краіне. Аднак яна звычайна не бывае татальная, а носіць больш практычны характар.

"Там існуе шмат моладзевых ініцыятываў, большасць з якіх датычыць традыцыйных інстытутаў. Рэлігійныя арганізацыі, скаўты, вайсковыя, навуковыя, культурніцкія ды іншыя сферы маюць свае моладзевыя адгалінаванні", — кажа Мацкевіч.

Так і атрымліваецца — няблага б мець разгалінаваную сетку моладзевых арганізацый накшталт скаўтаў, але пакуль маем пародыю на камсамол, якая, да таго ж, патрабуе немалых сродкаў з бюджэту. І не выглядае на тое, што новае кіраўніцтва БРСМ нешта кардынальна зменіць у гэтым раскладзе.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео