BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Беларусь могуць выключыць з Балонскага працэсу

04.05.2018 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"
Андрэй Ягораў: Беларусь могуць выключыць з Балонскага працэсу
22-24 траўня ў Парыжы пройдзе юбілейная канферэнцыя міністраў адукацыі краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Яе ўдзельнікі разгледзяць, сярод іншых, і пытанне аб выкананні Беларуссю "дарожнай мапы" Балонскага працэсу.

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў сказаў "Свабодзе", што існуюць тры варыянты рашэння па Беларусі:

1. Пакінуць за Беларуссю дзейны статус удзельніка Балонскага працэсу

"Гэта значыць працягнуць дзейнасць мапы: даць больш часу на яе выкананне і зрабіць яе больш прымальнай для Беларусі", — тлумачыць палітоляг.

2. Уключыць Беларусь у блок краін, якія не выконваюць шэраг патрабаванняў Балонскага працэсу

"У гэтым выпадку з Беларусі здымаюцца адмысловы статус і спецыфічныя абавязанні. А яны хоць нейкім чынам стымулявалі беларускі ўрад нешта рабіць у галіне вышэйшай адукацыі".

3. Поўнае выключэнне Беларусі з Балонскага працэсу

Магчымы любы з трох варыянтаў

Андрэй Ягораў кажа, што працэдуры выключэння фармальна не існуе.

"Але ў Бруселі нам казалі, што Еўрасаюз паставіў пытанне аб прыпыненні статусу Беларусі пры ўмове, калі краіна не будзе выконваць патрабаванні Балонскага працэсу. Тут дастаткова радыкальнай пазіцыі дзвюх-трох краін, каб усё ўскладніць. А паколькі апошнім часам шмат крытыкі на адрас беларускіх уладаў, то з Беларусі могуць зрабіць такі паказальны прыклад", — лічыць эксперт.

Улады спадзяюцца на паразуменне

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка выклаў афіцыйную пазіцыю наконт Балонскага працэсу напрыканцы красавіка 2018 годв, калі ў Беларусі знаходзілася генеральны дырэктар Савета Еўропы па правах чалавека і вяршэнству права Сняжана Самарджыч-Маркавіч.

Ён выказаў упэўненасць, што ўдзел беларускай дэлегацыі ў Канферэнцыі міністраў "дасць магчымасць павысіць інфармаванасць акадэмічнай і навуковай еўрапейскай супольнасці наконт развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у рэчышчы агульнасусветных тэндэнцый пры захаванні нацыянальных традыцый, а таксама пацвердзіць гатоўнасць беларускага боку працягнуць працу па выбудоўванні давернага і ўзаемаўзбагачальнага дыялогу ў пытаннях забеспячэння "лепшай будучыні" для вышэйшай адукацыі".

З гісторыі працэсу

Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы з мэтай стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Каб уступіць у Балонскі працэс, краіна прымае на сябе абавязанні: бясплатна выдаваць выпускнікам ВНУ еўрапейскія дадаткі да дыпломаў бакалаўра і магістра (адзінага ўзору), рэфармаваць нацыянальную сістэму адукацыі ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Балонскай дэклярацыі.

У 2015 годзе Беларусь стала адзінай краінай, якую прынялі ў Балонскі працэс на пэўных умовах, замацаваных у "дарожнай мапе": ажыццяўленне дзяржаўнымі інстытутамі і органамі ўлады Беларусі рэформ вышэйшай адукацыі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео