BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці прынялі ўдзел у сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь

30.04.2018 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці прынялі ўдзел у сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь
26-27 красавіка 2018 года ў Мінску адбылося ўжо пятае па ліку пасяджэнне Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь.

З боку Еўрапейскага Саюза ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, прадстаўнікі профільных дэпартаментаў і агенцтваў Еўрапейскай камісіі. Ад беларускага афіцыйнага боку — Міністэрства замежных сувязяў, дзяржаўныя служачыя ўзроўню намеснікаў міністраў і старшынь аддзелаў міністэрстваў.

Беларускую грамадзянскую супольнасць прадстаўлялі ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы (БНП) Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

Сваімі ўражаннямі ад пасяджэння Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь яны падзяліліся падчас брыфінгу, які адбыўся 27 красавіка ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Змест асноўных паведамленняў для прэсы прадстаўлены на сайце БНП.

Злева — направа: Ірына Сухій, Андрэй Ягораў, Улад Вялічка, Хрысціна Рыхтэр

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, з улікам адсутнасці істотных зменаў у параўнанні з апошнім раўндам дыялогу ў снежні 2017 года, спаслаліся на свае ацэнкі канца мінулага года, а таксама давялі да ўдзельнікаў дыялогу сваю пазіцыю па шэрагу пытанняў беларуска-еўрапейскіх стасункаў з асаблівым фокусам на аспектах:

  • Балонскага працэсу і ўключэння Беларусі ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі;
  • энергаэфектыўнасці, энэргетычнай бяспекіі выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі;
  • рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці спрыяльных умоў для прадпрымальніцтва.

"Агульна тэматыка сустрэч уключала ў сябе каля 60 пытанняў, у тым ліку прыватызацыя і рэструктурызацыя прадпрыемстваў, пытанні сацыяльнага дыялогу і рынку труда, сельскай гаспадаркі і фітасанітарнага кантролю, мытнага ўзаемадзеяння, транспарту, лічбавай эканомікі, макраэканамічнай стабілізацыі і гандлю", — кажа Андрэй Ягораў.

Што прапанавалі прадстаўнікі Нацыянальнай платформы?

Энергетыка і энергаэфектыўнасць, альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі

Ірына Сухій паведаміла, што на замову беларускіх экалагічных арганізацый, нямецкае Аэракасмічнае агенцтва распрацавала сцэнар перахода Беларусі на 100-працэнтна аднаўляемыя крыніцы энергіі да 2050 года. Па словах Ірыны, "гэта сур’ёзная праца 600 інжынераў, якія пралічылі сцэнар на падставе беларускіх дадзеных. Нам хацелася б абмеркаваць гэты сцэнар з Мінэнерга".

Андрэй Ягораў: "Такія сцэнары былі створаныя для амаль 40 краін і атрымалі высокую адзнаку міждзяржаўных груп кліматычных экспертаў. Краіны, якія імкнуцца да скарачэння выкідаў у атмасферу, актыўна карыстаюцца гэтымі сцэнарамі. Гэта абгрунтаваны навуковы аналіз, які прапаноўвае іншыя падыходы да развіцця энергетыкіў нашай краіне. Зараз мы маем такую стратэгію для Беларусі, якую варта абмяркоўваць з шэрагам дзяржаўных і грамадскіх партнёраў".

Развіццё спрыяльных умоў для прадпрымальніцтва

Улад Вялічка: "Адным з важных крокаў у накірунку паляпшэння клімату для прадпрымальніцтва ў нашай краіне стаў нядаўні Дэкрэт № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Дэкрэт ацэньваецца бізнэс-асацыяцыямі і прадпрымальніцай супольнасцю як важны крок у правільным накірунку, але інструменты яго рэалізацыі недасканалыя, іх тррэба паляпшаць. У прыватнасці, дэкрэт прадугледжвае стварэнне шматлікіх грамадска-кансультатыўных радаў на рэгіянальным узроўні для дзяржаўна-грамадскага дыялогу па гэтым пытанні. Але практыка працы такіх радаў пакуль слабая і недасканалая, не хапае падрыхтоўкі, умення абодвух бакоў размаўляць з арыентацыяй на пэўныя змены і вынікі. У гэтым беларускія бізнэс-асацыяцыі і грамадскія арганізацыі гатовыя дапамагаць, каб інструмент кансультацыйных радаў сапраўды меў плён. Таксама беларускія бізнэс-асацыяцыі выражаюць намер зрабіць аналіз таго, наколькі прынятыя ў апошнія месяцы нарматыўныя акты сапраўды працуюць дзеля паляпшэння бізнэс-асяроддзя, яны гатовыя падзяліцца сваімі высновымі з адпаведнымі дзяржаўнымі актарамі".

Балонскі працэс і ўключэнне Беларусі еўрапейскую прасторувышэйшай адукацыі

Крысціна Рыхтэр: "Беларускім бокам адзначаецца рост мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў. Гэта сапраўды пэўны пазітыў, які прынёс Балонскі працэс. На пасяджэнні было закранута пытанне размеркавання, гэты механізм сам па сабе для прадстаўнікоў ЕС не вельмі зразумелы".

Андрэй Ягораў: "У траўні будзе вырашацца пытанне далейшага статуса Беларусі ў Балонскім працэсе. Па высновах адпаведнага міжнароднага назіральнага органа Балонскага працэсу, Беларусь па большасці пунктаў не выканала "Дарожную мапу", таму альбо Беларусь будзе ўключана ў групу краін, якія маюць праблемы з рэалізацыяй Балонскага працэса (на гэтым настойвае беларускі бок; гэты крок значна зніжае амбіцыі ў галіне рэформы адукацыі), албо Беларусь пакінуць у статусе "асаблівага выпадка" і працягнуць дзеянне "дарожнай мапы" для рэалізацыі рэформ у наступным перыядзе. Да гэтага варыянту схіляецца еўрапейскі бок.

Найболш негатыўным сцэнаром можа быць выключэнне Беларусі з Балонскага працэсу. Але гэта малаверагодна, бо такой працэдуры фактычна не існуе".

Іншыя тэмы

Гандаль і транспарт

Улад Вялчіка: "Пытанні транспарту і гандлю маюць відавочны двухбаковы інтарэс. Асаблівую цікаваць для Беларусі прадстаўляе магчымасць выхаду на еўрапейскія рынкі, а тасама магчымасць большай інтэграцыі беларускай транспартнай структуры ў агульнаеўрапейскія калідоры. Гэта грунтоўна абмяркоўвалі прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў і прадстаўнікі ЕС".

Праграма суседства ЕС "Усходняе партнёрства"

Андрэй Ягораў: "Еўрапейскі і беларускі бакі па рознаму бачаць ёмкасць гэтай ініцыятывы. Еўрапейскі бок кіруецца дакументам "Вынікі-2020" для краін Усходняга партнёрства (Deliverables 2020 for the Eastern Partnership). Гэта канкрэтная праграма, якая ўскладае на бакі пэўныя абавязкі. Беларускі бок бачыць ва Усходнім партнёрстве хутчэй спектр магчымасцей і спрабуе абраць тое, што з гэтых магчымасцей прадстаўляе найбольшы інтарэс".

"Партнёрскія прыярытэты"

Улад Вялічка: "Партнёрскія прыярытэты" — гэта форма дыялогу, якая павінна кампенсаваць сабой адсутнасць двухбаковага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС. Мы чакалі, што вось-вось гэтыя прыярытэты будуць абвешчаныя. Нажаль, перамовы ўсё яшчэ не скончаныя. Гэта азначае, што Беларусь застаецца пазбаўленай шэрагу магчымасцей, у тым ліку доступу да еўрапейскіх праграмаў і рэсурсаў".

Каардынацыйная група ЕС-Беларусь пачала сваю працу ў красавіку 2016 года і збіраецца два разы на год дзеля разгляду ўсяго спектру адносін паміж ЕС і Беларуссю і ўзгадння далейшых крокаў. Наступны раўнд перамоў у межах групы адбудзецца ўвосень 2018 года.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео