Беларусь не баіцца сцэнару, які зрэалізаваў Крэмль ва Украіне, заявіў міністр замежных справаў нашай краіны Уладзімір Макей.
Да таго ж Мінск зацікаўлены ў далейшай супрацы з Еўрасаюзам ды выхаду з-пад уплыву ад Масквы. У інтэрв’ю тэлеканалу Euronews кіраўнік беларускай дыпламатыі закрануў і даволі супярэчлівае пытанне змен у Канстытуцыі. Як сітуацыя выглядае на словах Макея, а як — на практыцы?
Нельга заснуць у СССР, а прачнуцца ў паўнавартаснай еўрапейскай дэмакратыі. Пра гэта міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў у сваім нядаўнім інтэрв’ю тэлеканалу Euronews. Разам з тым, паводле міністра, Беларусь проста абкружаная нестабільнасцю — гэта і крызіс ва Украіне, і ўзаемныя санкцыі паміж Расіяй і ЕС. Таму нам, маўляў, важна захаваць гэты "астравок стабільнасці" ў цэнтры Еўропы. Як? Праз змены ў Канстытуцыі.
"Выклікаў дастаткова, і мы павінныя іх улічваць. Таму мы думаем над паляпшэннем некаторых палажэнняў Канстытуцыі. Гэтыя змены непазбежна прывядуць да трансфармацыі заканадаўства ў эканамічнай, выбарчай ды іншых галінах", — заявіў Макей.
Чакае змен у выбарчай галіне і старшыня Цэнтрвыбаркаму. Але мадэрнізацыя выбарчага кодэкса, паводле Лідзіі Ярмошынай, немагчымая без змен у асноўным законе краіны. Пацвярджае неабходнасць мадэрнізацыі Канстытуцыі і яе гарант.
Зрабіць адзін толькі выгляд развіцця перад Захадам ці сапраўды змяніцца ў лепшы бок? У якіх жа насамрэч зменах зацікаўленыя ўлады Беларусі і ці зацікаўленыя ўвогуле? І аб якіх выкліках казаў Макей?
"Канстытуцыю мяняюць для таго, каб захаваць менавіта гэты тып улады. Бо калі ён не адпавядае рэчаіснасці і сучаснасці, то яго трэба проста прыстасаваць да гэтых выклікаў", — кажа ў інтэрв’ю "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Паводле эксперта, рэферэндум будзе мець і электаральны чыннік, які пакажа, ці давяраюць людзі ўладам. Вось толькі які можа быць рэальны давер да ўлады, якая не змяняецца?
Жыхары Мінска кажуць:
"Павінна быць зменнасць улады. Абавязкова!"
"Таму што любы чалавек, любая асоба так ці інакш зжывае сябе, зжывае свае ідэі. Для гэтага і прыдумалі дэмакратыю, для зменнасці ўлады".
"Бо адзін чалавек, потым яго дзеці, унукі пачнецца. Гэта несумленна".
Між тым з рознымі "выклікамі" — прынамсі ўнутранымі — улады Беларусі здольныя справіцца і без змен у Канстытуцыі. Дастаткова проста не звяртаць на яе ўвагі — тады і затрымліваць 90-гадовых пенсіянераў на мірных шэсцях, і блакаваць непажаданыя інтэрнэт-рэсурсы, і судзіць за збор подпісаў дзеля падтрымання беларускай мовы, і пераследаваць незалежных журналістаў можна без усялякага сораму. І пры гэтым — гучна казаць пра зрухі ў бок паляпшэння правоў і свабод грамадзян, — у дыялогу з Абʼяднанаю Еўропай. Маўляў, за два гады мы дасягнулі значна большага ў адносінах з Еўрасаюзам, чымся за папярэднія 20 гадоў санкцый, недаверу і г.зв. мегафоннай дыпламатыі.
"Мы перазапусцілі дыялог у правах чалавека з Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Мы распрацавалі ды прынялі першы ў гісторыі суверэннай Беларусі Нацыянальны план дзеянняў у правах чалавека, падрыхтаваны ў цеснай супрацы з няўрадавымі арганізацыямі", — заявіў Макей.
Вось толькі еўрапейцы не надта імкнуцца ўнікаць у дробязі і дэталі гэтых супрацаў.
"Макей не вядзе ніякага дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. Гэта не грамадзянская супольнасць, а імітацыя яе — муляж грамадзянская супольнасці. На жаль, сёння Макей той дыялог, які дэманструе Еўропе, вядзе сам з сабою", — кажа Мацкевіч.
А таму і вынікаў гэтай беларуска-еўрапейскай супрацы грамадскасць не заўважае. Як і дэ-факта не мае права выбару.
"Эканамічны парадак дня, сацыяльны — ён наўпрост звязаная з тым, людзі выбіраюць улады ці не выбіраюць. Калі ты не выбіраеш уладу, ты яе не кантралюеш: ты не кантралюеш бюджэт, ты не кантралюеш рашэнні, якія яна прымае. Тады зʼяўляюцца дэкрэты нумар тры, нумар адзін", — адзначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Але ж, паводле Макея, Беларусь моцна зацікаўлена ў развіцці адносін з Еўрасаюзам, бо гэта дазволіць краіне ўмацаваць эканамічную і палітычную незалежнасць. У першую чаргу — ад Расіі.
"Як вядзецца ідэалагічная праца, прапагандысцкая праца, адукацыя будуецца і г.д. На жаль, калі паглядзець вось на гэтыя чыннікі, то я б сказаў, што не заўважна, каб мы трохі дыстансаваліся ад Расіі", — мяркуе Мацкевіч.
Хоць Макей і прызнае залежнасці ад адной краіны, міністр перакананы, што Расія не хоча мець у Беларусі ўкраінскага сцэнару.
Еўрасаюз не чакае ад афіцыйнага Мінска крокаў па паляпшэнні выбарчага заканадаўства, а час, адведзены на змены ў Канстытуцыю, Лукашэнка наўрад ці выкарыстае для гэткіх захадаў.
Асобныя адказы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на пытанні журналіста тэлеканала Euronews нараджаюць яшчэ больш пытанняў ― столькі там недасказанага.
Владимир Мацкевич не любит, когда его называют политологом. Однако то, что он говорит и пишет, очень даже пригодилось бы нашим политикам. Хотя бы для того, чтобы казаться умнее...
Десятки тысяч людей под бело-красно-белыми флагами в центре Минска на разрешенном и даже одобренном властями Дне Воли — такого беларусская столица не помнит с 1990-х годов.
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці выступіў з віншавальным зваротам з нагоды 100-гадовага юбілею абвяшчэння незалежнасці БНР.
Што азначаюць заявы наконт БНР, якія зрабіў на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка? Шэсце ці канцэрт — хто мае рацыю? Ці можна танчыць і спяваць, калі аднадумцы за кратамі?
Філосаф Валянцін Акудовіч кажа, што вельмі важна, хто з маштабных постацяў, "без гітараў", прэзентуе свята 25 сакавіка, стагоддзе БНР, ля Опернага тэатра ў Мінску.
Иногда я понимаю тех, кто говорит, что на войне хорошо — все ясно: вот — враги, вот — наши, вот — линия фронта, с той стороны — зло, с этой — добро, и третьего не дано.
Неўзабаве будзе названы пераможца конкурса ад Фонду глабальных выклікаў (Global Challenges Foundation), які атрымае 5 млн. долараў за ідэю-праект па супрацьдзеянні гэтым самым глабальным праблемам.
Почему разделение на технарей и гуманитариев больше не работает? Стоит ли нам назначить "жертв войны за прекрасное будущее"? И как заставить инноваторов из разных сфер поговорить друг с другом?
Владимир Мацкевич не любит, когда его называют политологом. Однако то, что он говорит и пишет, очень даже пригодилось бы нашим политикам. Хотя бы для того, чтобы казаться умнее...
Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.
Неўзабаве будзе названы пераможца конкурса ад Фонду глабальных выклікаў (Global Challenges Foundation), які атрымае 5 млн. долараў за ідэю-праект па супрацьдзеянні гэтым самым глабальным праблемам.
Все хотят жить в нормальной, хорошей, счастливой стране. Кто-то эмигрирует в страну, которую считает нормальной, кто-то добивается того, чтобы эта страна стала нормальной.
Еўрасаюз не чакае ад афіцыйнага Мінска крокаў па паляпшэнні выбарчага заканадаўства, а час, адведзены на змены ў Канстытуцыю, Лукашэнка наўрад ці выкарыстае для гэткіх захадаў.
Паўгода таму мінчук Яраслаў Бекіш кінуў усё і пераехаў у Канзас-Сіці. Там ён знайшоў незвычайную (для беларускіх рэалій) працу — памочніка кіраўніка аддзела інавацый у мэрыі горада.
Все хотят жить в нормальной, хорошей, счастливой стране. Кто-то эмигрирует в страну, которую считает нормальной, кто-то добивается того, чтобы эта страна стала нормальной.
"Нашы сваякi" — уже так хочется говорить про Леонида Калитеню и Наталью Бружник, что несут на своих плечах проект "СВАЁ КІНО" и немалую часть всего независимого беларусского кинематографа.
Неўзабаве будзе названы пераможца конкурса ад Фонду глабальных выклікаў (Global Challenges Foundation), які атрымае 5 млн. долараў за ідэю-праект па супрацьдзеянні гэтым самым глабальным праблемам.
Главная политическая задача на 2018 год и более отдаленную перспективу — дальнейшее повышение роли Беларуси в региональной и мировой политике, считает министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей.