BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юбілей БНР: Які сігнал далі ўлады? (Відэа)

27.03.2018 Аркадзь Несцярэнка, Belsat.eu
Юбілей БНР: Які сігнал далі ўлады? (Відэа)
Дзень Волі на галоўнай святочнай пляцоўцы каля Опернага тэатра ў Минску, паводле ацэнак арганізатараў, сустрэлі каля 50 тысяч чалавек.

Імпрэза стала самаю маштабнаю дазволенай акцыяй пад бел-чырвона-белымі сцягамі за апошнія гады.

"Суткі, затрыманні, штрафы, яны не мяняюць нашую краіну да лепшага. Нашая задача пераканаць і паўплываць на працэсы, якія ідуць у краіне, каб гэтага станавілася менш. Гэта гучыць пафасна, атрымаецца ў нас ці не. Але мы спрабуем, мы маладыя, стараемся, бо мы ў гэта верым", — тлумачыць "Белсату" арганізатар свята Павел Белавус.

Праз дзень арганізатары падвялі экспрес-вынікі

"Тое што планавалі атрымалася і гэта вельмі крута. Мы глядзім водгукі людзей, 95%, тыя хто былі ўпершыню, яны ўсе станоўчыя", — дзеліцца блогер Эдуард Пальчыс.

Напярэдадні святочнага канцэрта ў сталіцы і рэгіёнах, паводле праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек, у тым ліку журналісты "Белсата" і праваабаронцы цэнтра "Вясна". Большасць адпускалі праз некалькі гадзін без складання пратаколаў.

Паводле ацэнак палітычных назіральнікаў, свята атрымалася

Але адбылося не дзякуючы, а насуперак жаданням афіцыйнага Минска. Улады, несумненна, не зацікаўленыя ў пашырэнні палітычных свабод, але гатовыя дамаўляцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пагатоў і на афіцыйным узроўні пераасэнсоўваецца спадчына БНР.

"Улада дала вельмі зразумелы пасыл: вы можаце рабіць тое, там і толькі так, як мы гэта дазволім, і толькі ў дазволеным фармаце можаце нешта рабіць, але гэта цалкам кантраляваная сітуацыя", — упэўнены палітолаг Андрэй Ягораў.

Упершыню з Днём Волі беларусаў віншавалі на афіцыйным узроўні

Віншавальныя словы беларусам даслалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ды амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Урачыстасці да стагоддзя БНР адбыліся таксама ў Сейме Літвы і мэрыі Кіева. Але галоўнае, што імпрэзу арганізавалі, зрабілі ды прафінансавалі самыя беларусы.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео