BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Дыктатары натхняюцца адзін адным". Мінскі і маскоўскі эксперты пра выбары ў Расіі

19.03.2018 Ігар Карней, Радыё "Свабода"
"Дыктатары натхняюцца адзін адным". Мінскі і маскоўскі эксперты пра выбары ў Расіі
"Дыктатары натхняюцца адзін адным". Мінскі і маскоўскі эксперты пра выбары ў Расіі

Такім чынам, палітычныя дэкарацыі не змяніліся і наступныя 6 гадоў краінай будзе кіраваць Уладзімір Пуцін, для якога пачаўся адлік чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну. Ці азначае гэта, што ў палітычным антуражы Крамля нічога прынцыпова не змянілася?

Прадказальныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і тое, якім чынам яны пераклікаюцца з аналагічнымі кампаніямі ў Беларусі, "Свабодзе" каментуюць эксперты з Масквы і Мінска.

Арэшкін: ад простага хлопца да "небожителя"

Маскоўскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін лічыць, што апошняя расійская кампанія выразна агаліла сутнасць "закаснелага" пуцінскага рэжыму: упэўнены рух у бок аўтакратыі, манапалізацыі ўлады, ушчамлення грамадзянскіх правоў і ігнаравання ўнутраных законаў.

Паводле яго, фактычна прасоўваецца сцэнар, у свой час рэалізаваны іншым "ветэранам" — Аляксандрам Лукашэнкам: той ужо не лічыць неабходным перад некім даваць справаздачу ўвогуле. Таму ўсе значныя палітычныя падзеі ў Расіі і Беларусі адбываюцца як пад капірку — з "каруселямі", укідваннем бюлетэняў, перашкодай працы назіральнікаў.

"Пуцін, калі абжываўся ва ўладзе, меў выгляд простага хлопца, спартоўца ў таннай майцы, чалавека, з якім можна проста сустрэцца на вуліцы, — кажа аналітык. — Прынамсі стараўся падтрымліваць такі імідж. Цяпер наадварот, сёння ён "небожитель". Выбарнае шоў, зразумела, арганізаваў не сам Пуцін, усю сістэму вылучэння рыхтавалі падначаленыя. Але гэта рабілася так, як яму хочацца — чэлядзь тым і зручная, што прачытвае жаданні начальства. Гэта значыць прымушаць усіх чакаць, нервавацца, локці кусаць, пальцы заломваць; есці людзі не маглі, не спалі, гадалі, пойдзе ці не пойдзе на новы тэрмін. І тут абвяшчаюць — ідзе!.. Гэтая візантыйшчына ўперамешку з псеўдасталінскім стылем яскрава сведчыць пра тое, куды рушыць эвалюцыя Расіі".

Дзмітрый Арэшкін мяркуе, што Пуціну падабаецца такая "манаршая грунтоўнасць і вялікасць".

"Зразумела было, што ён пераможа, як жа інакш? Зразумела было, што ён не можа адысці ад улады, з цэлага шэрагу прычын. Што, дарэчы, яднае іх з Лукашэнкам. Але згаданая пампезнасць з’явілася ўпершыню, дагэтуль такой выразнай стылістычнай рысы не назіралася", — кажа Дзмітрый Арэшкін.

Мацкевіч: місія — адрадзіць імперскую Расію

Беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч перакананы, што выбары і ў Расіі, і ў Беларусі даўно ператварыліся ў фарс з загадзя прадказальным фіналам. Таму і ставіцца да іх трэба адпаведна — з папраўкай на ўмовы, у якіх яны адбываюцца.

Апроч таго, ён не выключае пэўных канстытуцыйных змен "не ў лепшым кірунку". Пуцін ужо сказаў, што неабходна ўзяцца за канстытуцыйныя працэсы, днямі штосьці падобнае дэклараваў і Лукашэнка. Іншымі словамі, палітычная "стабілізацыя" вымушае да пэўных дзеянняў дыктатараў, якія ўсталявалі ў сваіх краінах усё, што маглі. Цяпер трэба выходзіць на новы ўзровень.

"Наогул я здзіўляюся наіўнасці каментатараў, палітолагаў, аналітыкаў, якія на нешта спадзяюцца, — гаворыць эксперт. — Я неаднаразова апісваў з розных бакоў такую сітуацыю як паліттэхналогіі трэцяга пакалення. Для мяне гэта настолькі відавочна і прадказальна, што ніякіх пытанняў не ўзнікае. Ёсць людзі, якія гэта таксама разумеюць і ў Расіі — як усё пабудавана і працуе. Ну, нельга ў гэтым браць удзел, дык яшчэ з такім энтузіязмам, як гэта рабілі т.зв. кандыдаты ў прэзідэнты Расіі. Зрэшты, чаго здзіўляцца, калі ў Беларусі было тое ж самае? Дыктатары і падобныя рэжымы адзін у аднаго вучацца".

Уладзімир Мацкевіч перакананы, што расійскі прзідэнт прыйшоў з канкрэтнай місіяй яшчэ напачатку 2000-х.

"З першых сваіх крокаў пачаў дэманстраваць, што хоча адрадзіць Расію як імперскую дзяржаву. Проста тады не меў яшчэ патрэбнай моцы, адбіваўся т.зв. "бардак 1990-х", як яны той час называюць, рэшту дэмакратыі. Вымушаны быў разганяцца павольна. А як набраў крэйсерскую хуткасць, усё пайшло паводле ягонага сцэнару. Але сутнасна тое, што ён рабіў у пачатку нулявых і цяпер, цалкам супадае".

Незалежныя назіральнікі на выбарчых участках у розных рэгіёнах Расіі паведамілі пра шматлікія парушэнні — арганізаваны падвоз выбарнікаў, "укід" бюлетэняў у скрыні, перашкода для працы на ўчастках. Усё гэта зафіксавалі камеры назірання.

Тым часам, у Цэнтравыбаркаме Расіі назвалі выбары "празрыстымі і дэмакратычнымі", заявіўшы, што сур’ёзных парушэнняў зафіксавана не было.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео