BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэзалюцыя БНП аб пазіцыі грамадзянскай супольнасці ў дачыненні да беларуска-еўрапейскіх адносін

27.02.2018 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Рэзалюцыя БНП аб пазіцыі грамадзянскай супольнасці ў дачыненні да беларуска-еўрапейскіх адносін
Рэзалюцыя была прынята канферэнцыяй Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбылася ў Мінску 24 лютага 2018 года.

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Грамадзянская супольнасць Беларусі як стэйкхолдар беларуска-еўрапейскіх адносін: на шляху да Практычных вынікаў-2020"

Мінск, 24 лютага 2018 года

Мы, удзельнікі канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая аб'ядноўвае больш за 70 арганізацый грамадзянскай супольнасці нашай краіны, выказваем сваю глыбокую зацікаўленасць у праактыўным удзеле Рэспублікі Беларусь у працэсах, праграмах і мерапрыемствах Усходняга партнёрства, а таксама ў развіцці раўнапраўных і ўстойлівых адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам на прынцыпах парытэтнасці, рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі, вяршэнства права, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека, рынкавай эканомікі. У прыватнасці, мы:

У дачыненні да актуальнага стану беларуска-еўрапейскіх адносін і перспектыў Усходняга партнёрства:

  • Падзяляем і падтрымліваем асноўныя палажэнні Сумеснай дэкларацыі Саміта Усходняга партнёрства (24 лістапада 2017 года, Брусель) і, у прыватнасці, пункты, якія адносяцца да актуальнага стану беларуска-еўрапейскіх адносін, дзе адзначана, што бакі "цэняць тое, што крытычнае ўзаемадзеянне ЕС з Беларуссю стала больш комплексным, у тым ліку ў рамках Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, Дыялогу па правах чалавека і Дыялогу па гандлі";
  • Цалкам вітаем агульнае збліжэнне Беларусі і ЕС, пашырэнне фарматаў супрацоўніцтва і абласцей міжсектарнага ўзаемадзеяння. Мы лічым вельмі неабходным у бліжэйшы час вынікова завяршыць працэс ўзгаднення Партнёрскіх прыярытэтаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Саюзам і зрабіць дадзеныя дамоўленасці даступнымі для шырокай грамадскасці;
  • Ацэньваем як безумоўна пазітыўныя намаганні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, адлюстраваныя ва Указе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" па ўсталяванні пяцідзённага бязвізавага парадку пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск" для грамадзян 80 дзяржаў. Мы таксама разлічваем, што практыка бязвізавага рэжыму для гасцей нашай краіны, якая аб’ектыўна даказала свае станоўчыя вынікі, будзе ўжо ў бліжэйшы час пашырана як у дачыненні да ўсіх пунктаў пропуску, так і па працягласці часу;
  • Пазітыўна ацэньваем некаторыя крокі беларускіх уладаў і ЕС у кірунку большай адкрытасці ў кантактах з грамадзянскай супольнасцю. Пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь і Дыялогу па правах чалавека ў 2017 годзе праходзілі з частковым удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. Акрамя таго, важным крокам у пошуку ўзаемаразумення стаў удзел прадстаўнікоў МЗС Рэспублікі Беларусь упершыню з моманту зараджэння ініцыятывы "Усходняе партнёрства" ў штогадовай асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Талін, кастрычнік 2017 года). Разам з апісанымі пазітыўнымі прыкладамі, мы, тым не менш, адзначаем непрадказальнасць і абмежаваны характар дадзеных узаемадзеянняў і будзем вітаць больш актыўныя крокі ў развіцці і павышэнні эфектыўнасці як ужо дзеючых фарматаў, так і ў цэлым узаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дзяржаўных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У дачыненні да актуальнай грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі:

  • Вітаем наяўнасць прынятага Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь Міжведамаснага плана па правах чалавека на 2016-2019 гады, закліканага садзейнічаць усебаковаму паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэтак жа сама, ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў і прыняцце Нацыянальных планаў забеспячэння гендэрнай роўнасці, правоў людзей з інваліднасцю і паляпшэння становішча дзяцей даюць магчымасці паляпшэння сітуацыі для канкрэтных груп беларускага грамадства. Вітаем прагрэс у захаванні правоў сям'і і дзяцей, у прыватнасці пры вырашэнні пытанняў адабрання дзяцей з сям'і. Разам з тым, заклапочанасць выклікае адсутнасць неабходных змяненняў у заканадаўстве, працэсы імплементацыі дадзеных планаў далёкія ад прымальнай дынамікі, у Беларусі па-ранейшаму прысутнічаюць сур'ёзныя праблемы ў праваабарончай сферы: захоўваецца смяротнае пакаранне; нацыянальнае заканадаўства і правапрымяняльная практыка абмяжоўваюць базавыя грамадзянскія і палітычныя правы; адсутнічаюць эфектыўныя механізмы абароны правоў чалавека, у тым ліку спецыяльны нацыянальны інстытут па абароне правоў чалавека; адсутнічаюць эфектыўныя механізмы дыялогу і ўліку меркавання грамадзянскай супольнасці на нацыянальным і мясцовым узроўнях;
  • Выказваем непрымальнасць фактаў рэгулярнага ціску на незалежныя СМІ і журналістаў. Мы падтрымліваем ацэнкі сітуацыі са свабодай слова ў нашай краіне, прадстаўленыя ў апошніх заявах Беларускай асацыяцыі журналістаў і групы праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці абмежавання доступу грамадзян да сайтаў "Беларускі партызан" (belaruspartisan.org) і "Хартыя’97" (charter97.org) і заклікаем адмяніць адпаведныя рашэнні Міністэрства інфармацыі і аднавіць свабодны доступ да гэтых сайтаў. Мы таксама заклікаем перагледзець існае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і спыніць практыку палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце, а таксама пераследу журналістаў за вядзенне імі прафесійнай дзейнасці;
  • Вітаем рашэнне аб вяртанні раней спагнаных сродкаў грамадзян па Дэкрэце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015 года, таму што дадзеныя дзеянні і рашэнні супярэчылі нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі і стваралі сацыяльнае напружанне ў краіне. Шкадуем, што з падпісаннем Дэкрэта № 1 "Аб садзейнічанні занятасці" ўлады краіны, насуперак канстытуцыйным нормам, не пакінулі спроб прымусу грамадзян Беларусі да працы;
  • Разглядаем прыняцце дэкрэтаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" ад 23 лістапада 2017 года i № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ад 21 снежня 2017 года, як важныя крокі па паляпшэнні бізнес-клімату, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, інтэрнацыяналізацыі эканомікі і стварэння спрыяльных умоў для ўмацавання і канкурэнтаздольнасці высокатэхналагічных прадпрыемстваў нашай краіны;
  • Вымушаны канстатаваць адсутнасць якіх-небудзь пазітыўных змен у выбарчым заканадаўстве і практыцы правядзення электаральных кампаній у Беларусі на прыкладзе апошніх выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь XXVIII склікання 18 лютага 2018 года. Мы салідарныя з высновамі кампаніі назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" аб тым, што выбары дэпутатаў у цэлым не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў;
  • Нягледзячы на наяўнасць некаторых пазітыўных прыкладаў супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і беларускіх органаў улады па асобных пытаннях і праектах, у цэлым адзначаем адсутнасць якога-небудзь істотнага прагрэсу ў стварэнні спрыяльных умоў для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці. У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца крымінальная адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый, дзейнічае дазвольная сістэма рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і фондаў, заканадаўча абмежаваны доступ некамерцыйных арганізацый да ўнутранага і замежнага фінансавання, ствараюцца перашкоды ў рэалізацыі некамерцыйнымі арганізацыямі свабоды слова, сходаў, права на інфармацыю;
  • Вітаем вяртанне ў Беларусь пасля заканчэння тэрміну трохгадовай палітычна матываванай высылкі нашай калегі, праваабаронцы, старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Алены Танкачовай. Ні адно з трох прадстаўленых Аленай Танкачовай хадайніцтваў аб скарачэнні тэрміну яе высылкі не было задаволена, нягледзячы на наяўнасць усіх магчымасцей. Сам па сабе факт яе вяртання ні ў якай меры не можа разглядацца як прыкмета паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне;
  • Вітаем прынятыя ўрадам Беларусі захады дзеля дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР), у прыватнасці парламенцкія слуханні па дасягненню МУР ў Савеце Рэспублікі, прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года і выбудаванне "нацыянальнай архітэктуры" па дасягненню МУР, а таксама "Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па МУР: пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця", які нядаўна адбыўся ў Мінску. Разам з тым, глыбокую занепакоенасць выклікаюць факты адсутнасці інфармацыі аб арганізацыі сінхранізаванай працы па дасягненню МУР паміж дзяржаўнымі структурамі і дзеючымі ў рэгіёнах арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Мы будзем вітаць больш адкрыты характар узаемадзеянняў рэгіянальных груп, узначаленых членамі Савета па ўстойлівым развіцці — намеснікамі старшыняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама — з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі для павышэнні эфектыўнасці выпрацаванай стратэгіі МУР.

Зыходзячы з адзначаных вышэй аспектаў агульнай сітуацыі ў Беларусі і актуальнага стану беларуска-еўрапейскіх адносін, мы заклікаем прадстаўнікоў беларускай улады, інстытутаў ЕС, краін-членаў ЕС, а таксама розных недзяржаўных стэйкхолдараў Беларусі і краін ЕС:

У рамках вырашэння асобных задач у розных сектарах:

  • У сувязі з прыняццем Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь Міжведамаснага плана па правах чалавека на 2016-2019 гады, а таксама ратыфікацыяй Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў і прыняццем адпаведнага Нацыянальнага плана забяспечыць своечасовую і якасную імплементацыю дадзеных дамоўленасцей у шчыльным супрацоўніцтве з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і іншымі стэйкхолдарамі ў адпаведнасці з пазначанымі крытэрамі;
  • У сувязі з зацвярджэннем Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады забяспечыць развіццё механізмаў укаранення гендэрнай падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі мер дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства як аднаго з скразных прыярытэтаў і практычных вынікаў Усходняга партнёрства да 2020 года;
  • У сувязі з высокай важнасцю далучэння Беларусі да Еўрапейскай Хартыі мясцовага самакіравання, заклікаем пачаць падрыхтоўку Канцэпцыі развіцця мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўку Праграмы яе рэалізацыі, якія грунтуюцца на прынцыпах і нормах Еўрапейскай Хартыі мясцовага самакіравання, у прыватнасці: дэцэнтралізацыя ўлады, захаванне прынцыпу субсідыярнасці; фіскальная дэцэнтралізацыя; стварэнне нацыянальнай Асацыяцыі мясцовых саветаў; замацаванне ў заканадаўстве паняцця "супольнасць"; дэбюракратызацыя форм удзелу грамадзян у рэалізацыі мясцовага самакіравання; адкрытасць і галоснасць дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і інш.). Мы таксама прапануем ураду Рэспублікі Беларусь разгледзець магчымасць далучэння да глабальнай ініцыятывы Open Government Partnership, у якой удзельнічае пераважная большасць дзяржаў-членаў ЕС і ўсе іншыя краіны Усходняга партнёрства. Мы разлічваем, што урад Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці прыме ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні нацыянальнага плана дзеянняў OGP праз інстытуцыяналізацыі механізму пастаяннага дыялогу і супрацоўніцтва паміж урадам і грамадзянскай супольнасцю;
  • З улікам прынятых на заканадаўча-нарматыўным узроўні дзеянняў па паляпшэнні бізнес асяроддзя, прапануем ураду Рэспублікі Беларусь уцягнуць у ажыццяўленне неабходных рэформ суб'ектаў прыватнага сектара як партнёраў для распрацоўкі і ажыццяўлення рэформ, стратэгій эканамічнага развіцця і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Таксама лічым мэтазгодным прастымуляваць развіццё механізмаў сістэматычнага дзяржаўна-прыватнага дыялогу (PPD) на зразумелай мове для малога і сярэдняга бізнесу, на рэгулярнай аснове, з упорам на канкрэтныя тэмы і адэкватныя тэрміны;
  • У сувязі з фарміраваннем лічбавай эканомікі і рынку як сучаснай стадыі высокатэхналагічнага развіцця і патрэбай у павышэнні ўзроўню дыгіталізацыі і гарманізацыі з рынкамі краін ЕС, звяртаем увагу ўрада Рэспублікі Беларусь, а таксама недзяржаўных стэйкхолдараў на прыярытэтнае значэнне ўдзелу разам з ЕС і іншымі краінамі Усходняга партнёрства ў стварэнні Адзінага дічбавага рынку (Digital Single Market) да 2020 года (і перспектывай 2030+) як аднаго з асноўных прыярытэтаў. Для лепшага разумення адносін паміж грамадзянамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, бізнесам і ўрадам, а таксама іх магчымых змяненняў і развіцця ў будучыні (у прыватнасці, у дачыненні да ўдзелу грамадзян, прыняцця рашэнняў, лічбавага і адкрытага ўраду адзінага лічбавага рынку), неабходна вызначыць рухаючыя сілы змяненняў і стварыць для іх спрыяльныя ўмовы;
  • Для таго, каб найлепшым чынам гарантаваць канстытуцыйнае права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і выкананне Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у дачыненні да падпісаных канвенцый і іншых дакументаў у галіне навакольных асяроддзя і змены клімату, неабходна развіццё і падтрымка трохбаковага дыялогу, адной з бакоў якога павінны быць кансалідаваныя суб'екты грамадзянскай супольнасці, якія актыўна і сістэматычна дзейнічаюць у гэтай сферы. У галіне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва магчыма падтрыманне больш шырокага дыялогу з экалагічнай грамадзянскай супольнасцю Беларусі па пытаннях распрацоўкі, маніторынгу і ацэнкі праграм у галіне навакольнага асяроддзя, павышэння транспарэнтнасці расходавання фінансавых сродкаў, у тым ліку выдзяляемых ЕС, і прымаемых рашэнняў;
  • У сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў выкананні беларускім бокам абавязацельстваў па імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі, звяртаемся да ўрада Рэспублікі Беларусь з заклікам забяспечыць выкананне, распрацаваць і рэалізаваць на працягу 2018-2020 гадоў Міжведамасны план поўнага і ўсебаковага выканання Дарожнай карты, уключаючы патрабаванні дзяржаўных гарантый забеспячэння фундаментальных акадэмічных каштоўнасцей і правоў студэнтаў і выкладчыкаў, прадугледжаных рэкамендацыямі Савета Еўропы Rec/CM (2012) 7. Заклікаем краіны-члены ЕПВА, Еўрапейскую камісію, Савет Еўропы, Еўрапейскую асацыяцыю ўніверсітэтаў, Еўрапейскі саюз студэнтаў, Education International, іншыя еўрапейскія арганізацыі падтрымаць рэкамендацыю Кансультатыўнай групы (AG2) BFUG захаваць за Беларуссю спецыяльную працэдуру падтрымкі намаганняў да поўнага выканання Дарожнай карты да 2020 года;
  • У сувязі з разглядам пытанняў паляпшэння ўмоў для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці, як аднаго з скразных прыярытэтаў Усходняга партнёрства да 2020 года, прапануем ураду Рэспублікі Беларусь у якасці першачарговых крокаў па паляпшэнню сітуацыі ў галіне агульных умоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці ўвесці спрошчаны парадак рэгістрацыі арганізацый па аналогіі з рэгістрацыяй камерцыйных арганізацый. Таксама мэтазгоднымі крокамі ў гэтым напрамку з'яўляюцца адмена арт.193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і змяненне парадку атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • У сувязі з тым, што права на свабоду мірных сходаў замацавана ў арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які падпісаны і ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь, аднак нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь не забяспечвае ў поўнай меры права на свабоду мірных сходаў, аб чым сведчыць Заключэнне Венецыянскай камісіі, а таксама шматлікія рашэнні па індывідуальных скаргах грамадзян Рэспублікі Беларусь у КПЧ ААН, лічым неабходным прыняцце змяненняў у нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння права на свабоду мірных сходаў;
  • У сувязі з павелічэннем агульнай працягласці жыцця грамадзян Рэспублікі Беларусь, кардынальных змен, якія адбываюцца ў пенсійнай сістэме краіны, а таксама апошнімі тэндэнцыямі па далучэнні Беларусі да міжнародных дакументаў, прапануем адпаведным дзяржаўным органам разгледзець пытанне падпісання Мадрыдскага міжнароднага плана дзеянняў па праблемах старэння (2002).

У межах удасканалення дзеючых фарматаў каардынацыі працэсаў беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва прапануем:

  • Перайсці ад фармулявання шырокіх тэматызмаў для кожнай асобнай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь і Дыялогу па правах чалавека да пастаяннага парадку дня з магчымасцю адсочваць прагрэс у абмеркаванні ці ў прыняцці і выкананні рашэнняў;
  • Сфармуляваць хоць бы ў рамачным выглядзе Дарожную карту ЕС-Беларусь з канкрэтнымі паказчыкамі, на падставе якіх можна вымяраць прасоўванне ў рамках пазначанага парадку;
  • Павялічыць па часе долю ўдзелу незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці да паўнавартаснага і роўнага ўдзелу;
  • Арганізаваць прамыя (непублічныя) кансультацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці (у першую чаргу са складу Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП) з МЗС Рэспублікі Беларусь і асобнымі міністэрствамі па парадку дня Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь паміж сустрэчамі;
  • Увесці ў практыку папярэднюю падрыхтоўку і распаўсюджванне для азнаямлення рэкамендацый, планаў узаемадзеяння і іншых дакументаў (як з боку ўрадаў, так і з боку грамадзянскай супольнасці), якія абмяркоўваюцца на сустрэчы;
  • Сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь і Дыялогу па правах чалавека ЕС-Беларусь павінны не толькі пачынаць чарговы паўгадавы цыкл камунікацыі, але таксама мець магчымасць падводзіць вынікі і фіксаваць дасягнутыя прамежкавыя вынікі супрацоўніцтва Беларусі і ЕС;
  • Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП як пастаянны і інстытуцыянальны ўдзельнік дадзенай пляцоўкі магла б мець пастаяннае пашыранае прадстаўніцтва (4-5 чалавек) для забеспячэння большага экспертнага ўкладу ў абмеркаванне тэматычных пытанняў.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і яе арганізацыі-ўдзельнікі гатовыя да самых актыўных форм уцягвання і саўдзелу ў прапанаваных вышэй працэсах, узаемадзеянні з дзяржаўнымі і міжнароднымі інстытутамі.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб'ядноўвае больш за 70 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Спампаваць дакумент

Скачать документ

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео