BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Апазіцыя "ўдзельнічае ў выбарчым фарсе" і "падтрымлівае логіку палітычнага рэжыма"

19.02.2018 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"
Андрэй Ягораў: Апазіцыя "ўдзельнічае ў выбарчым фарсе" і "падтрымлівае логіку палітычнага рэжыма"
У ацэнцы ўдзелу апазіцыі ў апошніх мясцовых выбарах трэба адштурхоўвацца ад таго, што ў Беларусі любыя выбары не з’яўляюцца дэмакратычнымі.

Пра гэта сказаў у каментары "Свабодзе" дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

Паводле палітолага, уласна праз выбары ў Беларусі нельга дасягнуць рэпрэзентацыі ў органах кіравання, у дадзеным выпадку ў мясцовых саветах. Значыць, удзел у выбарах павінен разглядацца найперш для вырашэння іншых палітычных задач.

"Дэмакратычныя сілы павінны дзейнічаць насуперак логіцы рэжыма. Дзейнічаць больш крэатыўна і асэнсавана для вырашэння сваіх задач. Гэта, напрыклад, набыццё новых прыхільнікаў, большая ўласная кансалідацыя, прасоўванне важных грамадскіх інтарэсаў і г.д. Але ж мы бачым, што апазіцыя зыходзіць не з гэтага. Яна ўдзельнічае ў гэтым выбарчым фарсе, нібыта ўяўляючы, што праходзіць рэальны працэс выбараў", — падкрэслівае Ягораў.

На ягоную думку, такім чынам дэмакратычная супольнасць "хутчэй падтрымлівае існую логіку палітычнага рэжыма, чым супрацьдзейнічае яму".

Спадзеў істотнай часткі апазіцыі на тое, што ўлады дадуць ёй у мясцовых саветах з дзесятак месцаў, Андрэй Ягораў называе "ні на чым не заснаваным".

"А ўлады чарговым разам выкарысталі альтэрнатыўныя палітычныя сілы для сімуляцыі выбарчага працэса, для большай ягонай легітымацыі. І цяпер скажуць: апазіцыя не здолела перамагчы, бо народ яе не падтрымлівае. Таму я не бачу ніякай эфектыўнасці ў дзеяннях апазіцыі", — кажа эксперт.

У нядзелю 18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорда: 77,05%.

Выбары адбыліся, паводле папярэдніх звестак ЦВК, на 18110 акругах — на ўсіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.

Прадстаўнікі апазіцыйных партый не прайшлі ў абласныя і Мінскі гарадскі саветы.

Чытайце таксама: Андрей Егоров: Скучная кампания с традиционными фальсификациями

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео