BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хто зможа атрымліваць візы ЗША ў Мінску? (Відэа)

10.01.2018 Настасся Храловіч, Belsat.eu
Хто зможа атрымліваць візы ЗША ў Мінску? (Відэа)
Больш не трэба па візу ездзіць у Маскву, Варшаву, Кіеў або Вільню. Амбасада ЗША ў Мінску пашырыла візавыя паслугі для грамадзян Беларусі.

Цяпер атрымаць візу ў сталіцы могуць дыпламаты ды іхныя сем’і, удзельнікі спартовых спаборніцтваў ды праграм абмену, журналісты і некаторыя працаўнікі міжнародных кампаній. Пры гэтым для бізнесовых і турыстычных віз абмежаванні застаюцца: па іх у амбасаду ў Мінску могуць звяртацца толькі беларусы, старэйшыя за 50 гадоў.

Апошнія 10 гадоў візы ў Мінску выдавалі абмежаванай колькасці беларусаў

Да гэтага спрычыніўся дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Вашынгтонам, пік якога прыпаў на 2008 год. Тады праз парушэнні ў Беларусі правоў чалавека ЗША замарозілі рахункі канцэрна "Белнафтахім", Мінск пакінуў амбасадар Злучаных Штатаў, а на патрабаванне ўладаў Беларусі штат дыппрадстаўніцтва скарацілі да 5 чалавек. Але, відавочна, цягам апошніх гадоў стасункі паміж краінамі палепшыліся.

Паспрыяў жа дыялогу леташні канфлікт ЗША з Расіяй: Крэмль скараціў прысутнасць амерыканскіх дыпламатаў пасля чарговых антырасійскіх санкцый. У выніку беларусам амерыканскія візы ў Маскве выдаваць перасталі, і амбасада ЗША ў Мінску пашырыла свае паўнамоцтвы.

Зноў сябры. А як жа санкцыі?

Пра адмену санкцый ЗША супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх "Белнафтахім", "Нафтан", "Гродна азот" і шэраг іншых, казаць яшчэ рана. Гэтыя абмежаванні хоць і прыпыненыя, але канчаткова не знятыя. А летась Доналд Трамп чарговы раз на год працягнуў санкцыі ў дачыненні шэрагу былых і актуальных чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Трэба нешта такое, што можна выдаць за прагрэс, напрыклад, калі сітуацыя з выбарамі мясцовымі будзе дэманстраваць лібералізацыю, больш дэпутатаў пройдзе ў саветы", — тлумачыць палітолаг Андрэй Ягораў.

Час падумаць у Вашынгтона ёсць да вясны: у красавіку ЗША мусяць прыняць рашэнне наконт лёсу беларускіх санкцый.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео