BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чым запомніцца 2017 год у Беларусі? (Відэа)

29.12.2017 Усевалад Шлыкаў, Belsat.eu
Чым запомніцца 2017 год у Беларусі? (Відэа)
2017 год быў багаты на гучныя падзеі, якія збольшага нічога не змянілі ні для Беларусі, ні для беларусаў.

Масавыя пратэсты супраць г.зв. падатку на дармаедства прымусілі ўлады адмяніць скандальны дэкрэт. Як аказалася — ненадоўга.

"Ніхто не адмяняў патрабаванні дэкрэта пра дармаедаў — гэта яны так яго называюць. Гэта будзе ваш дакумент, вы на месцы павінныя вызначыць, хто ў вас не працуе і прымусіць іх працаваць", — заявіў нядаўна Лукашэнка.

Інфармацыйную хвалю падняла таксама справа "Белага легіёна"

Тры дзясяткі чалавек правялі месяцы за кратамі. Гаварылася аб баевіках ды іхных арсеналах, а ў выніку — інфармацыйны правал года.

Справа аб цэлых лагерах узброеных да зубоў баевікоў распалася за паўгода.

Вучэнні з Расіяй

Яшчэ ў цяжэйшай сітуацыі афіцыйны Мінск апынуўся падчас вераснёўскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017". Дзякуючы адкрытасці беларускай часткі манеўраў, прынамсі ў параўнанні з расійскай, у гэтым выпадку PR-трагедыі атрымалася пазбегчы.

"Тое, што гэтыя вучэнні паказалі поўную залежнасць Беларусі ад расійскай ваеннай дактрыны — гэта адно. Іншая справа — наколькі беларускай дыпламатыі атрымалася паказаць адасобленасць беларускага рэжыма ад расійскага. Гэта значыць, мы як бы вымушаныя былі праводзіць гэтыя вучэнні, але так сказаць — без энтузіязму", — кажа "Белсату" філосаф і метадогал Уладзімір Мацкевіч.

Еўропа гэта ацаніла

Ужо ў кастрычніку Лукашэнку запрасілі на Саміт Усходняга партнёрства. Але пасля доўгіх спекуляцый Мінск у Бруселі рэпрэзентаваў ужо традыцыйна кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. На думку эксперта, цяперашні стан двухбаковых адносінаў — ужо поспех.

"Сёння дзяржаўныя інстытуты спрабуюць на самых розных узроўнях атрымаць гранты ад ЕС. Можна сказаць так: патэнцыял адносін з Захадам не выкарыстоўваецца, але за 2017 год гэтыя дачыненні прынамсі не пагоршыліся", — суцяшае палітолаг Алесь Лагвінец.

Дзедаўшчына

Геапалітычны курс афіцыйнага Мінска канчаткова перастаў хваляваць беларусаў 3 кастрычніка, калі стала вядома пра гібель 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў гарнізоне ў Печах. Толькі пасля ўзняцця тэмы ледзь не кожным беларускім СМІ, мы даведаліся пра цэлы шэраг смярцей у беларускай арміі. Высокія чыноўнікі доўга адмоўчваўся.

Выявілася, што маштабы трагедый у выніку дзедаўшчыны жахлівыя. Справаю быў вымушаны заняцца Следчы камітэт.

Эканамічным лейтматывам стаў абяцаны заробак 500 долараў

"Скрадзіце, адкапайце, знайдзіце, але 500 долараў павінныя быць выкананыя", — загадаў Лукашэнка.

Але ў выніку сярэдні заробак ледзь пераваліў за 400 долараў, а рэальныя прыбыткі выйшлі ў плюс толькі ў лістападзе.

Адмена візаў і IT-прарыў

За ўсім гэтым негатывам можна забыцца, што Беларусь сёлета стала адкрытаю для грамадзян 80 краін свету, і бязвізавы рэжым будзе пашыраны ўжо ў першы дзень 2018 года. А пад заслону 2017 года Беларусь заявіла пра сябе як краіна лаяльнага для IT-бізнесу падаткаабкладання. Праўда, ці будуць працаваць гучныя дэкрэты, даведаемся толькі ў наступным годзе.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео