BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Брутальная зачыстка ў Мінску: каля тысячы чалавек апынуліся ў пастарунках

25.03.2017
Брутальная зачыстка ў Мінску: каля тысячы чалавек апынуліся ў пастарунках
Брутальная зачыстка ў Мінску на Дзень Волі закончылася затрыманнем соцен чалавек, праходзяць затрыманні і ў рэгіёнах.

Праваабаронцы налічылі ў Першамайскім РУУС Мінска звыш 120 чалавек, у Маскоўскім РУУС – 120, каля паўсотні затрыманых знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС, больш за 200 – у Заводскім РАУС, прыкладна гэтулькі ж – у Савецкім райаддзеле міліцыі.

Колькасць затрыманых набліжаецца да тысячы.

Варта нагадаць, што ў часе прэвентыўных затрыманняў за кратамі апынуліся каля 300 чалавек, адначасова арыштаваныя 26 чалавек па так званай крымінальнай справе “аб масавых беспарадках”.

Затрыманні ў рэгіёнах

У Брэсце затрымалі Паліну Шарэнда-Панасюк, удзельніцу Маршаў недармаедаў. сведкі здарэння кажуць, што затрымалі каля 13-ай гадзіны побач з домам і звезлі ў невядомым кірунку, паведамляе ПЦ "Вясна".

У Гомелі таксама затрыманы адзін з лідараў апазіцыі  Васіль Палякоў.

У Гомелі затрыманыя карэспандэнты TUT.BY Іван Ярывановіч і Алена Бычкова.

У Чыгуначным РАУСе Гомеля – журналіст Алена Германовіч, Аляксандр Процка - АГП, і Уладзіслаў Шкандратаў, усяго каля 10 чалавек.

Падчас мітынгу ў Гомлі быў затрыманы карэспандэнт Нашай Нівы Андрэй Мядзведзеў з Рэчыцы. Адвезены ў Рэчыцкі РАУС для дачы тлумачэнняў. Адпушчаны ў 15.30.

На недазволенай акцыі ў Віцебску адбыліся шматлікія затрыманні.

Па заканчэнні затрымалі сябра БНФ Леаніда Аўтухова

У Віцебску ў Кастрычніцкім РАУС знаходзіцца здымачная група тэлеканалу «Белсат» — Вольга Чайчыц і Андрэй Козел.

У Вiцебску затрымалi журналiста Радыё Рацыя Арцёма Сiзiнцава.

Стала вядома, што затрыманы актывіст Камароўскі Улад, 19 гадоў. Змешчаны ў ІВС.

Па неправеранай інфармацыі таксама ў Віцебску затрыманы Хрыстафор Жаляпаў - сябра БНФ.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео