BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Роберт Тышкевіч пра рэпрэсіі ў Беларусі: Гэта драматычнае адступленне ад палітыкі нармалізацыі

21.03.2017
Роберт Тышкевіч пра рэпрэсіі ў Беларусі: Гэта драматычнае адступленне ад палітыкі нармалізацыі
Старшыня Сеймавай групы па справах Беларусі Робэрт Тышкевіч накіраваў маршалкам польскага Сейму і Сенату пісьмы з чаканнямі дзеянняў у справе вызвалення ўсіх рэпрэсаваных.

«Гэта найбольш сур’ёзнае вяртанне рэпрэсій ад прэзідэнцкіх выбараў 2010 года», — лічыць палітык.

— Мы спадзяваліся, што пасля вызвалення апошніх палітвязняў і адмены санкцый у дачыненні да Беларусі яна захавае курс на вяртанне да дэмакратычных стандартаў і дыялог з Еўропай, з Польшчай. На жаль, выходзіць, што гэта была толькі часовая палітычная змена. Адначасова мы маем дачыненне з несустраканай дагэтуль хваляй сацыяльных пратэстаў у Беларусі. Можна сказаць, што Беларусь абуджаецца і змяняецца, - сказаў Тышкевіч у каментары «Радыё Рацыя».

Па ініцыятыве Робэрта Тышкевіча на бліжэйшы чацвер запланаванае выступленне беларускіх апазіцыйных палітыкаў у польскім Сейме. Некаторым з іх былі накіраваныя запрашэнні, але нядаўна яны трапілі ў турму.

- Будзем дамагацца вызваліць Анатоля Лябедзьку, Юрыя Губарэвіча, Віталя Рымашэўскага ды іншых апазіцыянераў. Важна каб у грамадская думка ў Польшчы ведала пра падзеі ў Беларусі. Каб усе ўдзельнікі палітычнай сцэны ў Польшчы маглі з першых вуснаў пачуць меркаванне пра тое, у якім становішчы знаходзіцца грамадзянскай супольнасць у Беларусі. А таксама, каб пачуць чаго ад нас у дадзенай сітуацыі чакаюць. Вызвалення ўсіх арыштаваных у Беларусі мы таксама будзем патрабаваць ад урада. Мы чакаем ад цяперашняга ўрада таксама і таго, каб ён выкарыстаў узаемасувязі, якія будаваў з Менскам, да выступлення ў абарону зняволеных.

Паводле Тышкевіча, парламенцкая група па справах Беларусі будзе таксама дамагацца ўзмацнення свабодных СМІ, якія вяшчаюць на тэрыторыі Беларусі, падтрымкі беларускіх грамадзянскіх і незалежніцкіх асяроддзяў, ды вяртання Праграмы Каліноўскага для студэнтаў.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео