BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алена Анісім: «Нельга так расхістваць сітуацыю, бо яна невядома ў што перарасце»

13.03.2017
Алена Анісім: «Нельга так расхістваць сітуацыю, бо яна невядома ў што перарасце»
svaboda.org
Незалежная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 12 сакавіка едзе ў сваю акругу ў Стоўпцы.

Яна кажа, што хоча пагутарыць з людзьмі і даведацца іхныя настроі, бо падзеі апошніх дзён яе насцярожваюць:

«Разумееце, тое, што няяўнае, яно непрадказальнае, - кажа Анісім “Радыё Свабода”. - Я павінна ведаць сітуацыю ў сваіх раёнах: што тут трэба рабіць, чым тут пагражае. Людзі выказваюцца асцярожна: маўляў, і працы няма, і маўчаць ужо немагчыма, але з другога боку — маўчаць і трываюць да апошняга. Трэба ведаць, што і ў Стаўпецкім, і ў Нясвіжскім раёне. Што тычыцца затрыманняў, я думаю, да канца дня нешта яшчэ высветліцца, буду прымаць рашэнні ўвечары.

Я павінна падумаць, бо проста выказацца - гэта адно, а якія механізмы задзейнічаць?.. Трэба ведаць, якія механізмы і якімі сіламі, каб не было стрэлу ўхаластую. І кансалідавацца, вядома, з людзьмі. Нельга так расхістваць сітуацыю, як гэта цяпер адбываецца, бо невядома, у што яна перарасце».

Анісім прыгадвае, што ў Расіі прапанавалі (PDF) аўтаматычна даваць грамадзянства «паводле права глебы» для «носьбітаў рускай мовы» — то бок усім, хто мае прамых родзічаў у Расіі. Дэпутатка мяркуе, што гэта прыдумана дзеля таго, каб даць расійскае грамадзянства ўсім ахвочым, «аўтаматычна падграбаць усіх пад расійскае грамадзянства». Такое рашэнне, калі яно будзе прынятае, яна лічыць вельмі небяспечным для Беларусі на тле апошніх падзеяў.

«Сутнасць апошніх падзеяў вельмі насцярожвае, - разважае Анісім. - Абвешчаны дыялог між рознымі структурамі грамадзянскай супольнасці і органамі ўлады. Ён меўся бы і працягвацца, але гэтыя затрыманні палітыкаў, актывістаў і журналістаў...

Самае абуральнае, на маю думку, — гэта затрыманні журналістаў. Калі палітыкі і актывісты яшчэ самі выбіраюць, куды прыходзіць, то журналісты атрымліваюць заданне рэдакцыі, выконваюць свой прафесійны абавязак. Затрымліваць іх падчас выканання службовых абавязкаў — гэта проста выходзіць за межы ўсялякага здаровага сэнсу. Журналісты з’яўляюцца тымі неабходнымі асобамі, якія даносяць аб’ектыўную інфармацыю пра тое, што адбываецца на месцах. Яны люстэрка грамадскай думкі.

Тыя, хто спрабуе перакрыць гэтую інфармацыю, робяць самае шкоднае, што можна рабіць у гэтай сітуацыі. Калі такім чынам расхістваць сітуацыю ў Беларусі, гэта на шкоду дзяржаве».

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео