BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грузінскі палітолаг: Беларусь заўсёды цікавіла Грузію

28.02.2017
Грузінскі палітолаг: Беларусь заўсёды цікавіла Грузію
Рамаз Сакварэлідзэ распавёў пра сёняшнія дачыненні Тбілісі і Мінска.

1 сакавіка ў беларускай сталіцы адбудуцца афіцыйныя перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Грузіі. Паведамляецца таксама, што праграмай візіту прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам урада Беларусі, Нацыянальнага сходу, наведванне арганізацый і сацыякультурных аб’ектаў.

Рамаз Сакварэлідзэ: - Беларусь заўсёда цікавіла Грузію па многіх прычынах. Па-першае, ваша краіна з’яўляецца тым рэдкім выключэннем з правіл на прасторы пастсавецкіх краін, калі развіццё эканомікі ідзе паступова ў накірунку да рынку, з выкарыстаннем таго патэнцыялу, што застаўся з савецкіх часоў. Не буду казаць, наколькі ўсё правільна робіцца, але ж заўсёды можна скарыстаць для свайго ўласнага досведу нешта самае лепшае. І ў гэтым плане беларускі вопыт можа быць цікавы для Грузіі. Тым больш, што грамадзянская вайна ў нас прывяла да таго, што тую ж эканоміку давялося падымаць практычна з нуля. Зараз мы з вялікай цікавасцю адносімся да тых краін, дзе стабільнасць з’яўляецца характэрнай рысай.

«Радыё Рацыя»: - Не так даўно Еўразвяз ухваліў увядзенне бязвізавага рэжыму з Грузіяй, Беларусь апошнім часам таксама значна палепшыла стасункі з Захадам…

Рамаз Сакварэлідзэ: - І гэта таксама нагода для двухбаковага абмеркавання і абмену вопытам. Беларусь можна назваць у шырокім разуменні транзітнай краінай у накірунку да Еўропы. Як эканамічнага транзіту, так і культурнага, і іншага. У гэтым сэнсе Беларусь і Грузія таксама падобныя, а значыцца ўзаемавыгодныя пагадненні маюць інтарэс для ўсіх. І яшчэ адзін аспект, які цікавіць і Грузію, і Беларусь – гэта стасункі з Расеяй. Ніхто не хавае, што ў нас гэтыя дачыненні даволі складаныя, а апошнім часам яны ўскладніліся паміж Менскам і Масквой. Думаю, гэтыя моманты кіраўнікі Грузіі і Беларусі таксама не абмінуць.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео