BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валер Карбалевіч: Польшча мяняе сваю палітыку да Беларусі

01.02.2017
Валер Карбалевіч: Польшча мяняе сваю палітыку да Беларусі
Працягваецца візіт беларускіх парламентароў у Варшаву. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі Баляслаў Пірштук сустрэўся са старшынём Сенату Польшчы Станіславам Карчэўскім.

Пірштук заклікаў да ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Новыя беларуска-польскія стасункі каментуе для «Радыё Рацыя» незалежны палітолаг Валер Карбалевіч:

– Мяняецца палітыка. Больш адносна Беларусі. Акцэнт робіцца не на тэму каштоўнасці і правоў чалавека, або дэмакратыі, а на супрацоўніцтве з існымі ўладамі, з існым рэжымам. Вось гэта, лічыць польскае кіраўніцтва, адпавядае нацыянальным інтарэсам Польшчы сёння. Тым больш, што нейкіх прыкметаў таго, што беларускі рэжым гатовы ісці на дэмакратызацыю, і тым больш, што грамадства беларускае хоча гэтай дэмакратызацыі, – гэтага няма.

“А калі сам беларускі народ не хоча дэмакратыі, то навошта старацца польскім уладам”, – такую логіку бачыць эксперт.

На згаданай сустрэчы з Пірштуком Карчэўскі пералічыў важныя для польскага боку пытанні: у тым ліку вяшчанне ў Беларусі TVP Polonia I Kultura, незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі ды Катыньскі спіс.

– Покуль ніякіх рэальных крокаў насустрач у пытанні Саюза палякаў я не бачу. Я не чуў, што беларускі бок абяцаў. Што наконт спісу. Гэтае пытанне, мне падаецца, не прынцыповае, і калі б там знайшлі сапраўды нейкі спіс, то, у прынцыпе, можна было б і перадаць.

Польскі візіт — першы ў гісторыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі — будзе доўжыцца да 2 лютага. Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых бізнес-колаў, польска-беларускай парламенцкай групы и Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео