BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэа Рыгоні: Ва ўладаў Беларусі ёсць надзейны партнёр у асобе ПАСЕ

24.01.2017
Андрэа Рыгоні: Ва ўладаў Беларусі ёсць надзейны партнёр у асобе ПАСЕ
Спецдакладчык пахваліў беларускі ўрад «за мірныя выбары» і «двух прадстаўнікоў апазіцыі ў парламенце».

„Адзіная магчымасць змен — гэта пастаянная, нястомная праца, каб улады Беларусі зразумелі, што ў іх ёсць надзейны партнёр у асобе нашай асамблеі”, — заявіў дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні, адкрываючы 24 студзеня слуханні па сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні палітычнага камітэта ПАСЕ.

Паводле слоў Рыгоні, гэтыя слуханні важныя тым, што ад Беларусі на іх прысутнічаюць як прадстаўнік большасці ў парламенце Андрэй Навумовіч, так і прадстаўнік апазіцыі Ганна Канапацкая. „Гэтага не было 12 гадоў у беларускім парламенце”, — падкрэсліў ён.

„Апошнія два гады наша праца была вельмі складанай, доўгай, цярплівай, і цяпер у нас ёсць ужо першыя вынікі. Па-першае, у верасні былі мірныя выбары, і два прадстаўнікі апазіцыі ў Палаце прадстаўнікоў цяпер ёсць. Хачу падкрэсліць, што гэта дзве жанчыны , што таксама вельмі важна. І гэта першы крок на шляху плюралізму”, — сказаў спецдакладчык.

Рыгоні адзначыў, што ў снежні 2016 года ў Менску прайшла міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання і грамадскай думкі, перадае БелаПАН.

„Мне здаецца, гэта важны крок наперад у пытанні абмеркавання смяротнага пакарання і большай адкрытасці грамадзянскай супольнасці, — сказаў ён. — Мы патрабавалі і патрабуем увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, каб 2017 год стаў годам мараторыя. Гэта наш самы галоўны заклік на гэтых слуханнях”.

Паводле слоў Рыгоні, ПАСЕ таксама зацікаўленая ў працягу дыялогу з Беларуссю па тэме рэформы выбарчага заканадаўства.

Дыскусія па Беларусі праходзіць у межах зімовай сесіі ПАСЕ, якая адкрылася ў Страсбургу 23 студзеня. Для ўдзелу ў слуханнях ПАСЕ запрасіла двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео