BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памежная служба РФ: Пашпартны кантроль не звязаны з бязвізавым рэжымам

16.01.2017
Памежная служба РФ: Пашпартны кантроль не звязаны з бязвізавым рэжымам
14 і 15 снежня ў сацсетках пачалі з'яўляцца паведамленні ад пасажыраў авіярэйсаў Мінск ― Масква пра тое, што па прылёце ў расійскую сталіцу ва ўсіх пасажыраў правяралі пашпарты.

"Учора ляцела ў Шарамеццева. Мінскі рэйс асобна ад усіх (адправілі, ― Еўрарадыё) на дагляд і праверку пашпартоў. Астатнія рэйсы як ішлі, так і ішлі", ― напрыклад, піша ў Фэйсбуку Аляксандра.

Некаторыя пасажыры новаўвядзенняў не заўважылі альбо сцвярджаюць, што гэтак расійскія памежнікі працуюць ужо даўно. "Ляцеў у пятніцу ўвечары, Дамадзедава. Ніхто нічога не правяраў", ― піша Юрый.

За каментарыямі Еўрарадыё звярнулася ў службу памежнага кантролю маскоўскага Дамадзедава. Там запэўнілі, што памежнага кантролю ў дачыненні да пасажыраў рэйса Мінск ― Масква не ажыццяўляюць."Усе рэйсы з Мінска ў Дамадзедава разглядаюцца як унутраныя. Новаўвядзенняў не існуе, памежнага кантролю пасажыраў таксама не ажыццяўляецца. Гэта ўсё, што я магу вам сказаць. За больш падрабязнымі каментарыямі звяртайцеся ў Памежную службу ФСБ Расійскай Федэрацыі", ― расказваюць у Дамадзедава.

У Памежнай службе ФСБ РФ Еўрарадыё паведамілі, што у некаторых пасажыраў рэйсаў з Мінска насамрэч могуць папрасіць паказаць пашпарт, аднак гэта не звязана з увядзеннем Беларуссю 5-дзённага бязвізавага рэжыму з 12 лютага. Такая практыка існуе ўжо "працяглы час". Такім чынам расійскія памежнікі спрабуюць выявіць грамадзян трэціх краін, якія прылятаюць у Маскву праз Мінск. За больш падрабязнай інфармацыяй параілі звяртацца з афіцыйным запытам.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео