BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхарам Магілёва адмовілі ў правядзенні святкаванняў Дня Волі

19.03.2013
Жыхарам Магілёва адмовілі ў правядзенні святкаванняў Дня Волі
Правесці святкаванне Дня Волі ў Магілёве ў фармаце спеваў і танцаў не атрымаецца: мясцовы гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне мерапрыемства.

Мясцовым актвістам не дазволена правесці 24 сакавіка ўрачыстасці на пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша Радыё Свабода.

З заяўкай да выканаўчай улады звярталіся трое жыхароў Магілёва: Зміцер Салаўёў, Юры Новікаў і Сяргей Фамін. Адмову аргумэнтавалі тым, што «вызначаная дата для правядзення мерапрыемства не дазваляе ўзгадніць яго правядзенне».

Як кажа старшыня абласной структуры партыі БНФ Зміцер Салаўёў, каб разабрацца з фармулёўкай адмовы, заяўнікі хадзілі ў аддзел ідэалагічнай працы.

«Як патлумачылі нам, што ёсць зацверджаны план мерапрыемстваў, які складаецца пры канцы году, і мы не паведамілі тады пра намеры правесці сваё мерапрыемства, таму не трапілі ў гэты план. Адказ хітраваты і цікавы тым, што нас не паслалі з нашым мерапрыемствам на вуліцу Чалюскінцаў, на стадыён, дзе гарвыканкам вызначыў месца для правядзення публічных мерапрыемстваў, як тое было раней. Такім чынам, нам нібыта і не забаранілі — маўляў, трэба было раней звяртацца. Такі адказ нам далі, каб пазбегнуць суду. Ня выключана, што туды мы будзем звяртацца. Чаму БРСМ можа праводзіць мерапрыемствы на плошчы Зорак, а мы — не?»

У адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Мікалая Міхалені пазначана яшчэ адна прычыны адмовы: заяўнікі не заключылі дамоў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі. Апазіцыянеры збіраліся ладзіць 24 сакавіка на плошчы Зорак гістарычныя віктарыны і канцэрт бардаў, планаваліся таксама экскурсіі па месцах, звязаных у Магілёве з Днём Волі.

Не дазволілі ўлады і пікет да Дня Волі і ў Клімавічах. Яго збіраліся правесці трое жыхароў райцэнтру 23 сакавіка. І ў Магілёве, і ў Клімавічах фармат мерапрыемстваў пераглядаецца.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео