BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Класкоўскі: На прэс-канферэнцыі Лукашэнкі праграмных сенсацый не прагучыць

15.01.2013 Юлия Инышева, ЕвроБеларусь
Аляксандр Класкоўскі: На прэс-канферэнцыі Лукашэнкі праграмных сенсацый не прагучыць
Падчас доўгіх прэс-канферэнцый у прамовах беларускага прэзідэнта цяжка шукаць логіку, тут хутчэй можна заўважыць супрацьлеглыя выказванні.

 Напрыклад, у адным выступе Расія можа быць названая “братняй краінай” і “імперыяй”, а Захад можа малявацца і як аб’ект для наладжвання стасункаў, і як монстр, што хоча зваліць беларускія ўлады. Такое меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў журналiст, палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Ён адзначыў, што прэс-канферэнцыі Лукашэнкі не з’яўляюцца адмысловым піяр-ходам, таму што гаворка ідзе не пра навацыю, такія падзеі ўжо сталі традыцыйнымі.

Нагадаем, сення адбудзецца прэс-канферэнцыя Александра Лукашэнкі для беларускiх ды замежных журналiстаў.
 
Мінулая вялікая прэс-канферэнцыя, якая адбылася ў снежні 2011 года, запомнілася шэрагам скандальных экспромтаў. Напрыклад, вострым дыялогам паміж журналісткай “Народнай волі” Марынай Коктыш і афіцыйным беларускім лідэрам. Марына Коктыш запытала прэзідэнта, ці не стане яму лягчэй спаць па начах, калі ён памілуе палітвязняў, у тым ліку экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў аджартавацца: “Кабведаць, якясплю, трэбаспаць самной”.
 
Аляксандр Класкоўскі назваў прэс-канферэнцыю планавым піяр-мерапрыемствам і прыгадаў, што ў гэтым жа рэчышчы  адбываюцца перыядычныя сустрэчы з расійскімі журналістамі.
 
Сцэнар вядомы, і таму палітолаг прагназуе доўгую гаворку: “Гэта будзе дэманстрацыя таго, што, маўляў, прэзідэнт не баіцца вострых пытанняў”. Паказальная і лічба запрошаных - каля 350 журналістаў, у тым ліку з недзяржаўных медыяў. Прычым, наколькі ведае Класкоўскі, пытанні сапраўды задаюцца прэзідэнту экспромтам, то бок ніхто іх не ўзгадняе і папярэдне не фільтруе.
 
-Іншая рэч, што адказы кіраўніка дзяржавы звычайна стандартныя, - кажа палітолаг. - Можна было б скласці нейкі рэестр тыповых адказаў Лукашэнкі  на тыя ці іншыя пытанні. Пачынаючы з ягонага абвяржэння таго, што ён нібыта дыктатар. Маўляў, у Беларусі няма рэсурсаў для дыктатуры. Гэтая гэза, як кажуць, “не каціць”, яна гучыць недарэчна, а ён яе ўсё роўна паўтарае. Не выключаю, што і на гэтай прэс-канферэнцыі яна прагучаць. Ці супярэчлівыя тэзы пра Расію, калі, з аднаго боку, “беларусы і рускія – брацкія народы”, а з іншага боку – выказванні пра тое, што Расія хоча за бясцэнак купіць нашу краіну, што мы не аддамо Сінявокую расійскаму капіталу і г.д.
 
Па вялікім рахунку, нейкіх прынцыповых, праграмных сенсацый не прагучыць, лічыць Класкоўскі. Магчыма, будзе педалявацца тэма мадэрнізацыі, гэта зараз канёк Лукашэнкі. “Насамрэч мы бачым, што ён разумее яе спецыфічна. І дэкрэт №9, які ўжо назвалі прыгонніцкім, - ілюстрацыя методыкі, пры дапамозе якой ён хоча гэтую мадэрнізацыю правесці”, - мяркуе эксперт.
 
На прэс-канферэнцыі могуць узнікнуць нечаканасці ці экспромты, калі беларускі кіраўнік пачынае прамаўляць не паводле паперкі, а з уласным імпэтам. Тут бываюць цікавыя моманты, якія пазней смакуюцца ў недзяржаўнай прэсе. Але гэта хутчэй выказванні анекдатычнага характару, чым праграмныя рэчы. Ці, напрыклад, у інтэрв’ю брытанскім журналістам Лукашэнка сказаў пра хваробу Пуціна. Напэўна, і Крамлю гэта не надта спадабалася. Ці быў выпадак, калі прэзідэнт у адным з публічных выступаў агучыў колькасны склад КДБ, калі казаў пра скарачэнні штатаў. “Вось такія непрадбачаныя моманты, злівы нейкай канфідэнцыйнай інфармацыі звычайна выклікаюць найбольшы розгалас. А ў астатнім цяжка чакаць нейкіх сюрпрызаў”, - рэзюмаваў Аляксандр Класкоўскі.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео