BE RU EN
rss facebook twitter

ЗША і ЕС у гадавіну падзей 19 снежня падтрымалі грамадзянскую супольнасць Беларусі

18.12.2011
ЗША і ЕС у гадавіну падзей 19 снежня падтрымалі грамадзянскую супольнасць Беларусі

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай па Беларусі.

 

У заяве гаворыцца:

"Сёньня мы прыгадваем гадавіну пачатку жорсткіх рэпрэсій беларускіх улад супраць грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. На працягу апошніх 12 месяцаў беларускія ўлады арыштоўваюць мірных дэманстрантаў, здушаюць негвалтоўныя пратэсты і прымушаюць замаўчаць незалежныя галасы.

За гэты час таксам паступалі вартыя даверу паведамленні аб зняважлівым і бесчалавечным абыходжанні з палітвязнямі. Некаторыя з іх былі вызваленыя, аднак мы паўтараем наш заклік аб неадкладным вызваленні і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных, уключаючы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, а таксама праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Мы таксама выказваем глыбокую занепакоенасць новымі законамі, якія яшчэ больш абмяжуюць фундаментальныя правы грамадзян - свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў - і будуць скіраваныя на тое, каб не дапусціць падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

Мы паўтараем, што ўмовай паляпшэння двухбаковых адносін Беларусі са Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім Саюзам будзе прагрэс у справе выканання беларускімі ўладамі сваіх абавязанняў у рамках АБСЕ і павага да фундаментальных правоў чалавека, улады закону і дэмакратычных прынцыпаў. Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Саюз надалей гатовыя дапамагаць Беларусі ў спробах выканаць гэтыя абавязанні"
, паведамляе Радыё Свабода

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Видео