BE RU EN
rss facebook twitter

Спабор міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў

03.04.2008
  Спабор міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” ладзіць спабор праектаў на міні-гранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”, фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі.

Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, пашырэньне ўсьведамленьня неабходнасьці абароны правоў чалавека. Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на арыгінальнасьць і навізну праектаў.Да ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 красавіка.

Падрабязная абвестка і форма праекту – на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org /info/abviestki/

Паводле http://svetlahorsk.belarda.org /info/abviestki/

Видео