BE RU EN
rss facebook twitter

ALDA пачынае праграму міні-грантаў для Беларусі

26.10.2011
ALDA пачынае праграму міні-грантаў для Беларусі


Асацыація ALDA і яе беларускія партнёры Асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Фонд імя Льва Сапегі" і Грамадскае аб'яднанне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" афіцыяльна пачалі праект TANDEM.


Праект пачынаецца з аб’яўлення конкурсу міні-грантаў для беларускіх грамадскіх аб'яднанняў і муніцыпалітэтаў.

Памер гранта для грамадзянскіх іныцыятыў складае да 4000 еўра, для партнёрскіх праектаў - да 8000 еўра.

Гэтыя гранты дапамогуць канкрэтным ініцыятывам у 2012 і 2013 гадах наладзіць устойлівыя адносіны і супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю і мясцовымі ўладамі.

 

Заяўкі прымаюцца да 17 лістапада 2011 года.
 
Праект падтрыманы Праграмай Еўрапейскай Камісі: "Недзяржаўныя структуры і мясцовыя органы ўлады ў дзейнасці па развіццю".
 
Падрабязней гл.: TANDEM
 
Пакет дакументаў для падачы заяўкі: на рускай мове і на англійскай мове

Видео