BE RU EN
rss facebook twitter

Каміль Клысіньскі: "Мінск байкатуе Саміт Усходняга партнёрства"

07.10.2011
Каміль Клысіньскі: "Мінск байкатуе Саміт Усходняга партнёрства"

Мінск байкатуе Саміт Усходняга партнёрства

Каміль Клысіньскі,
"EASTWEEK" - штотыднёвы аналітычны бюлетэнь аб Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Каўказа і Цэнтральнай Азіі пры Цэнтры ўсходніх даследаванняў (OSW, Варшава)

Беларускі ўрад адмовіўся накіраваць свайго міністра замежных спраў Сяргея Мартынава на Саміт Усходняга партнёрства на вышэйшым узроўні, які адбыўся 29-30 верасня 2011 года ў Варшаве. На Саміт не запрасілі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, і ў адказ беларускі ўрад адправіў на Саміт свайго амбасадара ў Польшчы Віктара Гайсёнка. Гэткім чынам, удзел Беларусі ў Саміце аказаўся невялікім з-за нізкага рангу яе прадстаўніка, і Мінск байкатаваў Саміт. Аднак пасля афіцыйнага мерапрыемства ўрад Беларусі заявіў, што ўсе дакументы, прынятыя на Саміце без іх уласнага ўдзелу, не будуць мець юрыдычнай сілы, і рэзка раскрытыкаваў ЕС за адыход ад прынцыпу аднолькавай павагі інтарэсаў усіх суверэнных дзяржаў-удзельнікаў праграмы "Усходняе партнёрства".

У выніку, на Саміце прысутнічала толькі беларуская апазіцыя. Дзяржавы-сябры ЕС аднагалосна ўхвалілі і прынялі Дэкларацыю па Беларусі, у якой яны пацвердзілі папярэдне выстаўленыя ўмовы для магчымасці вяртання да дыялогу з Мінскам: у прыватнасці, вызваленне і рэабілітацыя палітычных зняволеных. Выніковая сумесная Дэкларацыя, аднак, не ўключыла ў сябе крытыку беларускага рэжыма за падаўленне апазіцыі ў краіне, з-за супрацьлеглых поглядаў на гэты пункт краін-удзельніц Усходняга партнёрства.

Між тым, нядаўна быў прадстаўлены праект дапамогі Еўропы для Беларусі, на агульную суму каля $ 9 млрд, які можа быць выданы Мінску толькі пасля выканання патрабаванняў Брусэля.

Каментар EASTWEEK:

  • Усё паказвае на тое, што беларускі ўрад свядома байкатаваў паседжанне. Лукашэнка хацеў прадэманстраваць беларускай наменклатуры сваю сілу і непахіснасць у адносінах з Еўрасаюзам, так што перад тварам крызісу, які зараз нарастае ў краіне, ён зможа найдалей кансалідаваць вакол сябе прыўладныя эліты і замацоўваць гарантыю іх падтрымкі. Больш за тое, беларускі прэзідэнт нядаўна падаў своеасаблівы сігнал ЕС, што ён па-ранейшаму хоча дыялогу сваёй краіны з Бруселем. Такім беларускі ўрад бачыць супрацоўніцтва з ЕС, уключаючы ўдзел ва Усходнім партнёрстве: у першую чаргу, як магчымасць для развіцця гандлю і прыцягнення інвестыцый і атрымання фінансавай падтрымкі.

  • Праз адмову ва ўдзеле ў Саміце і пагрозу выйсці з праграмы "Усходняе партнёрства", Мінск спадзяецца пасеяць спрэчкі сярод краін ЕС што да палітыкі па Беларусі і адначасова шукае падтрымкі з боку іншых пяці партнёрскіх краін Усходняга партнёрства: Украінай, Малдовай, Арменіяй, Азербайджанам і Грузіяй. Але гэты манеўр беларускай дыпламатыі не дасягнуў сваёй канчатковай мэты, паколькі толькі постсавецкія дзяржавы-удзельніцы выступілі супраць крытыкі Мінска ў заключнай Дэкларацыі.

  • Паводзіны Лукашэнкі, г.зн. шантаж, ёсць класічны беларускі знешнепалітычны манеўр. Аднак хоць такая яго дзейнасць паказала сябе эфектыўнай у папярэднія гады, зараз - у час глыбокага эканамічнага крызісу ў Беларусі і ціску з боку Расіі - адзіным вынікам гэтай палітыкі беларускага прэзідэнта можа быць толькі далейшае паглыбленне міжнароднай самаізаляцыі рэжыму. Гэта сведчыць аб паглыбленні крызісу аўтарытарнай сістэмы Лукашэнкі. Крызісу, які, відавочна, нарастае і паказвае, што рэжым больш не ў стане эфектыўна дзейнічаць на міжнароднай арэне. 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле OSW

Видео