BE RU EN
rss facebook twitter

Эндру Рэтман: "Пуцін паказвае постсавецкім краінам магчымасць стварэнне іншай супольнасці замест ЕС"

06.10.2011
Эндру Рэтман: "Пуцін паказвае постсавецкім краінам магчымасць стварэнне іншай супольнасці замест ЕС"

Пуцін паказвае постсавецкім краінам магчымасць стварэнне іншай супольнасці замест Еўрасаюза

Эндру Рэтман, EUobserver 

Пакуль перамовы па асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза аказаліся загнаныя ў кут, расійскі лідэр Уладзімір Пуцін апублікаваў новы план "выратавання" краін былога СССР: ён прапануе былым савецкім рэспублікам увайсці ў іншую супольнасць - "Еўразійскі Саюз".

 

Пуцін выклаў свае ідэі ў артыкуле, апублікаваным у расійскай газеце "Известия" у аўторак, 4 кастрычніка. Адзначыўшы, што супрацоўніцтва паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам ужо прасоўваецца праз Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, ён дадаў, што ў будучыні дадзены блок станецца паўнавартасным "Еўразійскім Саюзам" з сумеснай эканамічнай мадэллю, агульнымі інстытуцыямі і бязвізавым памежным рухам, адпаведна еўрапейскай мадэлі: "Мы прапануем мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднання, здольнага стаць адным з палюсоў сучаснага свету і пры гэтым адыгрываць ролю эфектыўнай "звязкі" паміж Еўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам".

У гэтым звароце да іншых постсавецкіх дзяржаў рэгіёна - Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Туркменістана, Украіны і Узбекістана - Ул. Пуцін дадаў: "Еўразійскі Саюз - гэта адкрыты праект. Мы вітаем далучэнне да яго іншых партнёраў, і перш за ўсё, краін Садружнасці. Пры гэтым мы не збіраемся каго-небудзь прыспешваць альбо падштурхоўваць. Гэта павіннае быць суверэннае рашэнне дзяржавы, прадыктаванае ўласнымі доўгатэрміновымі нацыянальнымі інтарэсамі".

Пры гэтым сам расійскі прэм’ер адзначыў, што дадзены план выглядае як спроба аднавіць Савецкі Саюз.

Паводле яго слоў, гэтая група з 12 краін мае "духоўныя сувязі, якія аб'ядноўваюць [іх] народы", і 70-гадовы перыяд савецкага панавання стварыў агульную багатую "спадчыну" ў выглядзе сумеснай інфраструктуры і вытворчай базы.

Аднак ён дадаў: "Наіўна спрабаваць рэстаўраваць або капіяваць тое, што ўжо засталося ў мінулым... "Еўразійскі Саюз" будзе будавацца на ўніверсальных інтэграцыйных прынцыпах, будучы неад'емнай часткай Вялікай Еўропы, аб'яднанай адзінымі каштоўнасцямі свабоды, дэмакратыі і рынкавых законаў".

У групе краін постсавецкага рэгіёну Грузія і Малдова - найбольш праеўрапейскі настроеныя дзяржавы. Але папулярнасць прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў апошні час зніжаецца, пасля расійска-грузінскай вайны 2008 года. А ў Малдове існуе магутная прарасійская апазіцыя, якая, пакуль больш за 1000 расійскіх вайскоўцаў застаюцца на тэрыторыі замарожанага канфлікту ў Прыднястроўі, садзейнічае зніжэнню перспектыў сяброўства ў Еўрасаюзе.

Дадзены маскоўскі гамбіт адбываецца ў няпросты час для адносінаў Украіны і Еўрасаюза.

У снежні ЕС плануе завяршыць перамовы па Пагадненню аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Украінай, на сённяшні дзень самай буйной па плошчы і плотнасці насельніцтва ўсходняй суседкай Еўрасаюза. Пагадненне мае на мэце выцягнуць Украіну са сферы ўплыву Расіі і заключыць доўгатэрміновае сяброўства паміж краінамі на ўсіх уладавых узроўнях.

Аднак, пасля апублікавання плана Масквы, падпісанне пагадненняў паміж ЕС і Украінай знаходзіцца пад пагрозай зрыву па двух напрамках: ЕС злуецца на Кіеў за пераслед украінскім лідэрам Віктарам Януковічам яго палітычных супернікаў. А Украіна раз’юшаная на ЕС з-за адмаўлення гарантаваць ёй уступленне ў ЕС у прэамбуле да Глыбокага і ўсеабдымнага пагаднення аб свабодным гандлі (DCFTA); у той час як ад Украіны патрабуецца ажыццяўленне каштоўнасных праеўрапейскіх рэформ, якія будуць каштаваць краіне дзесяткі мільярдаў еўра.

У сваю чаргу, украінскае МЗС плануе супрацьпаставіць Еўрасаюзу і яго патрабаванням радыкальнае рашэнне - падаць афіцыйную заяўку на ўступленне ў ЕС на пачатку наступнага года. Але краіны, якія адмоўна ставяцца да палітыкі пашырэння Еўрасаюза, - Францыя, Германія і Нідэрланды, - наўрад ці ўхваляць гэты крок Кіева, які ў рэшце рэшт можа скончыцца адмовай усходняй суседкі ад аб’яднання з Агульнай Еўропай і, наадварот, паваротам Украіны да пуцінскай Расіі.

"Зараз склалася небяспечная сітуацыя. [Дадзеная адмова ў гарантыях ЕС] дае прарасійскім элементам ва Украіне ўсё фармальныя падставы для адмаўлення ад еўрапейскага праекта. І між тым, як у наступным годзе прэзідэнтам [Расіі] стане Уладзімір Пуцін, ён будзе ў выгодным становішчы для аказання ўплыву на Кіеў і іншыя сталіцы рэгіёну", - разважае крыніца ў еўрапейскіх дыпламатычных колах.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле EUobserver

Видео